Eulipotyphla

Eulipotyphlaсапраўды тлустыя і сляпыя»[1]) — атрад млекакормячых, які быў створаны на падставе малекулярных метадаў філагенетычнай рэканструкцыі і ўключае лаўразіятэрый поліфілетычнага атрада Lipotyphla (ад якога цяпер адмовіліся з прычыны навуковай неактуальнасці), але не афратэрый, для якіх створаны іх уласны атрад Afrosoricida. Атрад Lipotyphla, у сваю чаргу, быў створаны шляхам выдалення некаторых груп з колішняга смеццевага таксона Insectivora.

Eulipotyphla
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Eulipotyphla (Waddell, Okada, Hasegawa 1999)

Сямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  9362
FW  92588

Такім чынам, Eulipotyphla ўключае ў сябе сапраўдных вожыкаў і гімнур (сямейства Erinaceidae, раней вядомае як атрад Erinaceomorpha), шчыліназубаў (сямейства Solenodontidae), дэсманаў, кратоў, землярыйкавых кратоў (сямейства Talpidae) і сапраўдных землярыек (сямейства Soricidae). Сапраўдныя землярыйкі, талпіды і шчыліназубы раней былі аб’яднаныя ў кладу Soricomorpha, але гэта клада была прызнана парафілетычнай з тых часоў, калі было высветлена, што Soricidae і Erinaceidae з’яўляюцца сястрынскімі групамі[2][3][4].

Класіфікацыя

  • АТРАД EULIPOTYPHLA (= Lipotyphla — Afrosoricida = Erinaceomorpha + Soricomorpha):
    • Сямейства Erinaceidae:
    • Сямейства Soricidae:
      • Падсямейства Crocidurinae: белазубкавыя;
      • Падсямейства Soricinae: буразубкавыя;
      • Падсямейства Myosoricinae: афрыканскія белазубкавыя;
    • Сямейства Talpidae:
      • Падсямейства Desmaninae: дэсманы;
      • Падсямейства Talpinae: краты;
      • Падсямейства Uropsilinae: урапсілы;
    • Сямейства Solenodontidae: шчыліназубы;
    • Сямейства Nesophontidae: незафонты.

Кладаграма на ўзроўні сямействаў, якія дажылі да нашых часоў:

   Eulipotyphla   

Solenodontidae




Talpidae




Soricidae



Erinaceidae





Зноскі