Executive Outcomes

Executive Outcomes (EO)паўднёваафрыканская прыватная ваенная кампанія. Стала першай легальнай зарэгістраванай ПВК, паклаўшы пачатак бізнесу па аказанні прыватных ваенных паслуг як у Афрыцы, так і за яе межамі[1].

Executive Outcomes
Тыппрыватная ваенная кампанія
Заснаванне1989
Скасавана1998
Галінаахова, баявыя аперацыі і ваенная падрыхтоўка
Колькасць супрацоўнікаў3500 чалавек на 1993 год

Гісторыя

Заснавальнікам ПВК быў ураджэнец Паўночнай Радэзіі, адстаўны вайсковец Лютэр Эбен Барлоу, які меў баявы вопыт войн у Анголе, Мазамбіку і Намібіі. Першапачаткова Executive Outcomes створана ў інтарэсах паўднёваафрыканскай разведслужбы для зброевых паставак у абыход міжнароднага эмбарга супраць апартэіду[2].

Кампанія славілася высокай ваеннай эфектыўнасцю, эканамічнай гнуткасцю і ўмелай работай з прэсай. Сярод ПВК Executive Outcomes першай адкрыла свой сайт. Вакол арганізацыі сфармавалася магутная карпаратыўная імперыя — холдынг Strategic Resources Corporation, у які ў перыяд росквіту ўваходзілі больш за 50 розных фірмаў з шырокім спектрам паслуг, у тым ліку турыстычнае бюро, чартэрная авіякампанія, кампанія праграмнага забеспячэння і іншае[2].

Сярод «гарачых кропак», дзе працавалі найміты ПВК, былі Ангола і Сьера-Леонэ.

У першым выпадку яны навучалі вайскоўцаў урадавай арміі, а крыху пазней удзельнічалі ў баявых дзеяннях, але ўжо на баку паўстанцаў. У 1993 годзе арганізацыя заключыла кантракт з нафтавай кампаніяй Ranger Oil на ахову перавозак дарагога абсталявання для бурэння свідравін, якое знаходзілася ў ангольскім порце на паўночным захадзе краіны[3].

У сваю чаргу ў Сьера-Леонэ Executive Outcomes дапамагла ўладам аднавіць кантроль над алмазнымі руднікамі і навязаць баевікам мірнае пагадненне[4]. Тут пад пачаткам ПВК дзейнічала верталётная эскадрылля з расійскіх, украінскіх і беларускіх наёмных пілотаў. Узначальваў групу адстаўны афіцэр арміі ПАР Карл Альбертс[5].

Персанал

Да 1993 годы агульны лік супрацоўнікаў складаў 500 ваенных саветнікаў і 3 тысячы высокакваліфікаваных ваенных спецыялістаў[6]. Кіраўніцтва Executive Outcomes наймала пераважна былых вайскоўцаў паўднёваафрыканскай арміі[1].

Ліквідацыя

Дзейнасць кампаніі ў Анголе і Сьера-Леонэ прыцягнула ўвагу паўдневаафрыканскага ўрада і міжнародных праваабарончых арганізацый. Наймітаў EO абвінавачвалі ў парушэннях правоў чалавека. Пад ціскам сусветнай грамадскасці ўрады Анголы і Сьера-Леонэ былі вымушаны разарваць з ёй кантракты. Новых кантрактаў з кампаніяй не заключалі.Закон 1998 года «Аб рэгуляванні замежнай ваеннай дапамогі», які прадугледжваў узмацненне жорсткасці заканадаўства ПАР у дачыненні да дзейнасці наёмнікаў за межамі краіны, фактычна паставіў кропку ў існаванні ПВК[7]. Афіцыйна Executive Outcomes ліквідавана 31 снежня 1998 года.

Аднаўленне

У лістападзе 2020 года Ібен Барлоу пачаў перазапуск Executive Outcomes[8]. З яго слоў, рашэнне аб аднаўленні кампаніі было прынята па просьбе «некаторых урадаў Афрыкі»[9].

Заўвагі

Літаратура

  • Коновалов, И.П. (2015). Солдаты удачи и воины корпораций : История современного наёмничества. Пушкино: Центр стратегической конъюнктуры. ISBN 978-5-9906069-7-5.