FreeBSD

FreeBSD — гэта UNIX-падобная свабодная аперацыйная сістэма, якая паходзіць ад AT&T UNIX праз BSD-галіну праз аперацыйныя сістэмы 386BSD і 4.4BSD. Працуе на сістэмах, сумяшчальных з Intel x86 (у тым ліку Microsoft Xbox), а таксама на DEC Alpha, Sun UltraSPARC, IA-64, AMD64, PowerPC і NEC PC-98 архітэктурах.

FreeBSD
Выява лагатыпа
Здымак тэрмінала FreeBSDПрывітанне тэрмінала FreeBSD
РаспрацоўшчыкThe FreeBSD Project
Сямейства АСBSD UNIX
Заснавана наBerkeley Software Distribution[1] і 386BSD[d][2]
Першы выпуск1 лістапада 1993
Апошняя версія9.1[3] — 31 снежня 2012
Падтрымлівае платформыx86, x86_64[d], SPARC[d], DEC Alpha[d], PowerPC[d], ARM[d], MIPS[d] і RISC-V[d]
Тып ядраМаналітнае ядро
ЛіцэнзіяBSD
СтанАктуальны
Рэпазітар зыходнага кодуcgit.freebsd.org
Вэб-сайтfreebsd.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гл. таксама: NetBSD, OpenBSD, DragonflyBSD.

FreeBSD распрацоўваецца як суцэльная аперацыйная сістэма. Ядро, драйверы прылад і ўсе ўтыліты карыстальніка, такія як абалонка загаднага радка, утрымліваюцца ў адзіным дрэве сістэмы кантролю версій (CVS). Гэтым адрозніваецца ад іншых свабодных аперацыйных сістэм, такіх як Лінукс, дзе ядро, утыліты карыстальніка і праграмы распрацоўваюцца паасобку і збіраюцца разам асобнымі групамі як дыстрыбуцыі Лінукс.

Гісторыя і распрацоўка

Распрацоўка FreeBSD пачалася ў 1993 годзе, абапіраючыся на неафіцыйны набор латак (patchkit), які падтрымліваўся карыстальнікамі 386BSD. Першым афіцыйным выданнем FreeBSD стаў FreeBSD 1.0 у снежні 1993.

...

На аснове 5-й галіны дрэва версій кампаніяй Apple быў выдзелены праект Darwin, які ляжыць у аснове АС MacOS X.

У 2003 годзе пад кіраўніцтвам Мэцью Дылана і на аснове 4-й галіны дрэва версій быў выдзелены праект DragonflyBSD.

Сумяшчальнасць з Linux

FreeBSD забяспечвае двайковую сумяшчальнасць з шэрагам іншых Unix-падобных аперацыйных сістэм, у тым ліку з Linux. Гэта дазваляе выконваць пад FreeBSD праграмы, напісаныя для Linux, а таксама некаторыя камерцыйныя праграмы, якія распаўсюджваюцца выключна ў бінарным выглядзе.

Зноскі

  • FreeBSD 9.1-RELEASE Announcement (англ.) //FreeBSD.org
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)