HTTPS

пратакол перадачы дадзеных

HTTPS (англ.: HyperText Transfer Protocol Secure — «абаронены пратакол перадачы гіпэртэксту») — пратакол прыкладнога ўзроўню перадачы даных, які падтрымлівае шыфраванне.

Назва:HyperText Transfer Protocol Secure
Узровень (па мадэлі OSI):Прыкладны
Сямейства:TCP/IP
Створаны ў:2000 г.
Порт/ID:443/TCP
Спецыфікацыя:RFC 2818
Асноўныя рэалізацыі (кліенты):Вэб-браўзеры, напрыклад Mozilla Firefox, Opera, Google Chrome, Internet Explorer і інш.
Асноўныя рэалізацыі (серверы):Apache, nginx, IIS і інш.

HTTPS не з’яўляецца асобным пратаколам. Гэта звычайны HTTP, які працуе праз шыфраваныя транспартныя механізмы SSL і TLS. Ён забяспечвае абарону ад нападаў, заснаваных на праслухоўванні сеткавага злучэння.

Гл. таксама