Hard Rock Cafe

Hard Rock Cafe — сетка кафэ-бараў, заснаваная Ісаакам Тыгрэтам і Пітарам Мортанам. Першае кафэ адчынілася ў 1971 у Лондане, у памяшканні былога аўтамабільнага магазіна Rolls Royce. На данны момант існуе 143 Hard Rock Cafe, размешчанных у 36 краінах свету.

Hard Rock Cafe
англ.: Hard Rock Cafe
Тыппрыватная кампанія[d]
Заснаванне14 чэрвеня 1971
ЗаснавальнікіIsaac Tigrett[d] і Peter Morton[d]
Размяшчэнне
Галінаhospitality industry[d] і gambling industry[d]
Даччыныя кампанііHard Rock Hotels[d]
Сайтhardrockcafe.com (англ.)
Парыжскае Hard Rock Cafe

Вялікую вядомасць кафэ набыло з-за атмасферы, якая ў ім пануе, тут знаходзяцца шматлікія музычныя памяткі, якія набываюцца на аукцыёнах. Hard Rock Cafe валодае самай вялікай калекцыяй прадметаў такога тыпу на ўсім свеце.

Памяткі, такія як гітары з подпісамі артыстаў, білеты на канцэрты або рэдкія фатаграфіі якія вясяць на сценах кафэ. Калекцыя была пачата ў 1979 частым госцем лонданскага кафэ — Эрыкам Клаптанам, які ўручыў кафэ непадпісаную гітару маркі Fender. Піт Таунсэнд, гітарыст рок-гурта The Who, праз некаторы час таксама падараваў сваю гітару з подпісам «Мая такая ж добрая, як яго! Віншую, Піт.»[1].

Першае Hard Rock Cafe ва Усходняй Еўропе адчынілася ў 2003 у Маскве[2], першае ў Цэнтральнай Еўропе, адчынілася у 2007 у Варшаве.

Зноскі

Спасылкі