Mars Reconnaissance Orbiter

Mars Reconnaissance Orbiter, MRO — шматфункцыянальная аўтаматычная міжпланетная станцыя (АМС) НАСА, прызначаная для даследавання Марса. Апарат пабудаваны кампаніяй Lockheed Martin пад кіраўніцтвам Лабараторыі рэактыўнага руху, на праект было выдаткавана 720 млн дол. Кіруе апаратам Лабараторыя рэактыўнага руху (Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут); навуковым бокам місіі кіруе НАСА (Вашынгтон, акруга Калумбія).

Mars Reconnaissance Orbiter
MRO
ЗаказчыкЗлучаныя Штаты Амерыкі NASA / JPL
ВытворцаЗлучаныя Штаты Амерыкі Lockheed Martin Space Systems
Злучаныя Штаты Амерыкі Універсітэт Арызоны
Злучаныя Штаты Амерыкі Applied Physics Laboratory
Італія Італьянскае касмічнае агенцтва
Злучаныя Штаты Амерыкі Malin Space Science Systems
СпадарожнікМарса
Выхад на арбіту10 сакавіка 2006 21:24:00 UTC
Запуск12 жніўня 2005 11:43:00 UTC
Ракета-носьбітAtlas V-401
Стартавая пляцоўкаЗлучаныя Штаты Амерыкі Мыс Канаверал
NSSDC ID2005-029A
SCN28788
Тэхнічныя характарыстыкі
Маса2180 кг, паліва: 1149 кг
Магутнасць2000 Вт[1]
Крыніцы сілкаванняДзве сонечныя батарэі плошчай 20 м²
Тэрмін актыўнага існаванняПланаваны: 2 Зямныя гады Бягучы: 18 гадоў, 9 месяцаў, 4 дні
Элементы арбіты
Тып арбітыПалярная
Апацэнтр320 км
Перыцэнтр255 км
Мэтавая апаратура
Паласа захопу6 км
Хуткасць перадачыда 4 Мбіт/с
Сайт праекта

Запушчаны 12 жніўня 2005 года з касмадрома на мысе Канаверал з дапамогай ракеты-носьбіта Атлас V. Дасягнуўшы Марса 10 сакавіка 2006 года, пачаў серыю манеўраў для выхаду на патрэбную арбіту, пры дапамозе т.зв. аэрадынамічнага тармажэння (тармажэнне ў верхніх слаях атмасферы планеты дазваляе значна зэканоміць паліва). Арбітальныя манеўры і розныя праверкі і каліброўка абсталявання скончыліся ў лістападзе 2006 года, пасля чаго апарат прыступіў да працы.

Пасля выхаду на арбіту Марса, MRO далучыўся да пяці касмічных апаратаў, якія актыўна функцыянуюць і ў той момант знаходзіліся або на арбіце, або на паверхні планеты: спадарожнікам Mars Global Surveyor, Марс Адысей, Марс-экспрэс і марсаходам (Спірыт і Апарцьюніці) — такім чынам, быў усталяваны рэкорд па колькасці актыўных касмічных апаратаў, размешчаных на арбіце і паверхні Марса.

MRO змяшчае цэлы шэраг навуковых прыбораў, такіх як камеры, спектрометры, радары, якія выкарыстоўваюцца для аналізу рэльефу, стратыграфіі, мінералаў і лёду на Марсе. Даследаванні надвор'я і паверхні Марса, пошук магчымых месцаў пасадкі і новая тэлекамунікацыйная сістэма адкрываюць шлях для будучых касмічных апаратаў. Тэлекамунікацыйная сістэма MRO перадае на Зямлю даных больш, чым усе папярэднія міжпланетныя апараты разам узятыя, і можа служыць у якасці магутнага арбітальнага рэтранслятара для іншых даследчых праграм[2].

Зноскі

Спасылкі