Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут

Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут (англ.: California Institute of Technology; часта скарачаецца да Caltech, па-беларуску «Калтэх» ці радзей «Калтэк») — прыватны ўніверсітэт, размешчаны ў горадзе Пасадэна ў штаце Каліфорнія. Калтэх — адзін з вядучых універсітэтаў у ЗША, і адзін з двух самых важных, нароўні з Масачусецкім тэхналагічным інстытутам, якія спецыялізуюцца ў дакладных навуках і інжынерыі. Калтэху таксама належыць лабараторыя рэактыўнага руху, якая запускае большую частку аўтаматычных касмічных апаратаў НАСА.

Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут
Па-англійскуCalifornia Institute of Technology
Дэвізангл.: The truth shall make you free
бел.: Ісціна вас вызваліць
Заснаваны ў1891
Тыппрыватны
Мэтавы фонд$ 1,55 млрд.[1]
ПрэзідэнтЖан-Лу Шэм'ё
Месца размяшчэння

Пасадэна, Каліфорнія, ЗША


34°08′18″ пн. ш. 118°07′31″ з. д.HGЯO
Кампусгарадскі (50 га)
Студэнтаў2175[2]
Бакалаўраў967[2]
Магістраў і дактароў1208[2]
Выкладчыкаў294[3]
КолерыАранжавы і белы          
ТалісманБабёр
Афіцыйны сайтwww.caltech.edu

Калтэх застаецца адносна маленькім універсітэтам, у якім вучыцца каля 900 студэнтаў і 1200 аспірантаў. З Калтэхам так ці інакш звязаны 31 лаўрэат Нобелеўскай прэміі. З іх 17 выпускнікоў і 18 прафесараў. 65 чалавек з выпускнікоў і выкладчыкаў атрымалі нацыянальны навуковы медаль ЗША ці нацыянальны медаль у вобласці тэхналогій і інавацый, 112 чалавек былі выбраны ў члены нацыянальных акадэмій навук.

Зноскі

Спасылкі