OnePlus 2

OnePlus 2 — смартфон кітайскай кампаніі OnePlus, прадстаўлены 29 ліпеня 2015 года. Гэта другі смартфон серыі. OnePlus 2 ад свайго папярэдніка адрозніваўся дызайнам і тэхнічнымі характарыстыкамі.[1]

БрэндOnePlus
Падтрымліваныя сеткіGSM, HSPA, LTE
Дата выпуску29 ліпеня 2015 года
ПапярэднікOnePlus One
ПераемнікOnePlus 3
ТыпСмартфон
ФормафактарМанаблок
Памеры151.8 x 74.9 x 9.9 мм
Вага175 г
Аперацыйная сістэмаOriginal: Android 5.1 (Lollipop)
Current: Android 8.0 (Oreo)
Цэнтральны працэсарQualcomm Snapdragon 810
Графічны працэсарAdreno 430
Аператыўная памяць3/4 GB RAM
АкумулятарLi-Po, 3300 мА·г

У мадэлі быў упершыню для кампаніі OnePlus выкарыстаны сканер адпячаткаў пальцаў, убудаваны ў кнопку "дадому".[2][3] Гэтак жа OnePlus 2 стаў першым смартфонам ў свеце з портам USB Type-C.[4]

Аперацыйная сістэма

OnePlus 2 выпускаўся з фірмовай прашыўкай OxygenOS 2.0, якая грунтавалася на Android 5.1 «Lollipop».[5]

Абнаўленне OxygenOS 3 на базе Android 6.0.1 было выпушчана ў маі 2016 года.[6]

OnePlus 2 не атрымаў афіцыйнага абнаўлення на базе Android 7 «Nougat».[7] Неафіцыйна OnePlus 2 магчыма абнавіць да Android 8.0 «Oreo» ў прашыўцы LineageOS 15.[8]

У OnePlus 2 ўпершыню з'явіўся спецыяльны паўзунок «Alert Slider», размешчаны побач з кнопкай рэгулявання гучнасці. Паўзунок дазваляе пераключыць смартфон у тры загадзя выбраных карыстальнікам рэжыма, па змаўчанні гэта «Без гуку», «Вібрацыя» і «Званок».[9]

Продажы

Версія White Basic з 16 Гб убудаванай памяці каштавала 329 $, а версія Sandstone Black Premium з 64 Гб 389 $.[10] Фірмовыя заднія панэлі з кеўлару або бамбука каштавалі 27 $.[11]

OnePlus 2 паступіў у продаж у Еўропе, ЗША і Індыі ў сярэдзіне жніўня.[12] Продажы ажыццяўляліся па запрашэнні, як і ў выпадку з OnePlus One.

У першыя 72 гадзіны пасля старту продажаў быў забраніраван 1 мільён OnePlus 2.[13] Праз тыдзень было зроблена за 2 мільёны перадзаказаў.[14] У верасні 2015 года агульная лічба перадзаказаў складала 5 мільёнаў.[15]

12 кастрычніка 2015 года OnePlus прадавала OnePlus 2 з 12:00 да 13:00 HKT/CEST/PDT на сваім сайце без запрашэнняў.[16]

Цікавы факт

Кампанія OnePlus дамовілася з Netflix аб рэкламе мадэляў OnePlus 2 і OnePlus X. Таму ў чацвёртым сезоне серыяла «Картачны дом» першая лэдзі выкарыстоўвае смартфон OnePlus 2.[17][18]

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі