Picture to Burn (песня Тэйлар Свіфт)

«Picture to Burn» (бел. «Карціна, якую трэба спаліць») — чацвёрты сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе першага студыйнага альбома «Taylor Swift », выпушчаны 3 лютага 2008 пад лэйблам Big Machine. Песня была напісана самой Тэйлар і Ліз Роуз. У ЗША яна двойчы атрымала плацінавы статус.[1]

«Picture to Burn»
Вокладка сінгла «Picture to Burn» (P175, 2008)
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт
з альбома Taylor Swift
Выпушчаны3 лютага 2008
Моваанглійская
ФарматCD, лічбавая дыстрыбуцыя
Запісаны2006
Жанркантры
КампазітарТэйлар Свіфт, Ліз Роуз
Працягласць02:55
ЛэйблBig Machine
ПрадзюсарНатан Чэпман
Аўтар песніТэйлар Свіфт, Ліз Роуз
Месцы ў чартах
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў
«Our Song»
(2007)
«Picture to Burn»
(2008)
«Should've Said No»
(2008)

Інфармацыя

Тэйлар прысвяціла песню аднаму са сваіх аднакласнікаў, які ёй падабаўся, але сустракаўся з іншай дзяўчынай. Як пазней адзаначала спявачка, яна вельмі злавала з-за таго, што хлопец быў вельмі самаўлюбёным, дзёрзкім і грубым, але ўсё роўна падабаўся ёй. Менавіта тады яна ўзяла ў рукі гітару і пачала пісаць песню, якую потым дапрацавала разам з Ліз Роуз.[2] У выніку «Picture to Burn» увайшла у дэбютны студыйны альбом Свіфт, а потом нават стала сінглам.

У якасці чацвёртага сінгла з пласцінкі «Taylor Swift » песня была выпушчана 3 лютага 2008. Яна увайшла ў топ-10 кантры-чарта і стала плацінавай ў ЗША.[3][4] Некаторыя крытыкі адзначылі феміністычны ухіл лірычнай часткі сінгла.[5]

14 красавіка 2008 быў выпушачны відэакліп на кампазіцыю, рэжысёрам якого была выбрана Трэй Фанджой, якая зняла папярэднія тры кліпа для Тэйлар.

Патаемная пасланне — «Date Nice Boys» (бел. «Сустракайцеся з добрымі хлопцамі»).

Версіі

  • Rhapsody Digital Download[6]
  1. "Picture to Burn" (альтэрнатыўная версія) – 3:00
  1. "Picture to Burn" (радыё версія) – 2:54
  2. "Picture to Burn" (версія з музычнага відэа) – 3:05
  • Альбомная версія – 2:55
  • Радыё версія – 2:55 (новая альбомная версія)
  • Рок-версія – 2:55
  • Альтэрнатыўная версія – 3:00
  • Караоке версія – 2:56

Чарты

Чарты

Чарт (2008)Вышэйшая
пазіцыя
Canadian Hot 10048
Billboard Hot 10028
US Hot Country Songs3

Гадавыя чарты

Чарт (2008)Вышэйшая
пазіцыя
US Hot Country Songs[8]31

Зноскі