STEREO
STEREO (англ.: Solar TErrestrial RElations Observatory) — місія НАСА па вывучэнні сонечнай актыўнасці.
Два аднолькавыя касмічныя апараты былі запушчаны 26 кастрычніка 2006 года на геліяцэнтрычныя арбіты, блізкія да арбіты Зямлі. У ходзе праекта адзін з іх паступова адстае ад Зямлі (Behind), а другі, наадварот, абганяе яе (Ahead). Гэта дае магчымасць адначасова назіраць Сонца з двух розных пунктаў, г.зн. выкарыстоўваць стэрэаскапічны эфект, які дазваляе атрымліваць трохмерныя выявы структур і з’яў на Сонца. Адной з мэтаў праекта з’яўляецца вывучэнне каранальных выкідаў масы, і стэрэаскапічны эфект дазваляе вызначыць становішча крыніцы выкіду на Сонцы і траекторыю яго руху, якія немагчыма вызначыць па назіранні з дапамогай адзіночнага каранографа, як, напрыклад, у праекце SOHO. Такія назіранні, акрамя таго, што даюць новыя даныя пры вывучэнні сонечнай актыўнасці, здольныя істотна павысіць дакладнасць прагнозаў эфектаў касмічнага надвор’я і, у прыватнасці, геамагнітнай актыўнасці[1].
Галерэя
- Схема апарата
- Запуск апаратаў
- Адзін з першых здымкаў Сонца, зробленых апаратамі
- Анагліфічная стэрэавыява Сонца
- Cтэрэаграма Сонца
Спасылкі
- Афіцыйны сайт (англ.)
- Падраздзел на сайце НАСА (англ.)