Sparks Fly (песня Тэйлар Свіфт)

«Sparks Fly» (бел. «Сыплюцца іскры») — пяты сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе трэцяга студыйнага альбома «Speak Now». Афіцыйны рэліз адбыўся 18 чэрвеня 2011 на кантры-радыё, а 10 жніўня песня была выпушчана на CD пад лэйблам Big Machine[1][2]. Кампазіцыя была напісана самой спявачкай, а саспрадзюсарам стаў Натан Чэпман. На цяперашні час сінгл мае плацінавую сертыфікацыю ў ЗША. Кампазіцыя атрымала станоўчыя водгукі і мела вялікую папулярнасць на кантры-пляцоўках, стаўшы 5-м хітом спявачкі на чале амерыканскага чарта Hot Country Songs[3]. Акрамя таго, «Sparks Fly» выйграла ўзнагароды BMI Country Awards і Teen Choice Awards 2012 года[4][5].

«Sparks Fly»
Вокладка сінгла «Sparks Fly» (P175, 2011)
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт
з альбома Speak Now
Выпушчаны18 чэрвеня 2011
Моваанглійская
ФарматCD-сінгл
Запісаны2006
Жанркантры, кантры-рок
КампазітарТэйлар Свіфт
Працягласць4:22
ЛэйблBig Machine, Universal Republic
ПрадзюсарНатан Чэпман, Тэйлар Свіфт
Аўтар песніТэйлар Свіфт
Месцы ў чартах
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў
«The Story of Us»
(2011)
«Sparks Fly»
(2011)
«Ours»
(2011)

Інфармацыя

«Sparks Fly», як і ўсе 14 трэкаў з альбома «Speak Now», Тэйлар Свіфт напісала самастойна. Яна таксама стала сапрадзюсарам разам з Натанам Чэпманам. 18 чэрвеня 2011 года на радыё адбыўся яе рэліз як афіцыйнага пятага сінгла ў падтрымку альбома, а 10 жніўня кампазіцыя выйшла на СD. «Sparks Fly» была напісана Свіфт яшчэ ў 16 гадоў, то бок да першага афіцыйнага сінгла спявачкі «Tim McGraw», што выйшаў ў 2006 годзе, і ўпершыню выкананая на канцэрце ў 2007 годзе. Гэтую песню палюбілі фанаты і прасілі Тэйлар ўключыць яе ў новы альбом. Такім чынам, песня апынулася на «Speak Now»[6].

Песня прысвечана Джэйк Оўэну. У патаемным пасланні песні значыцца горад Портленд, штат Арэгон, менавіта там, у бары «Duke's» (бар згадваецца ў арыгінальнай версіі песні), Тэйлар выступала на разагрэве ў Джэйка. Яшчэ ў Оуэна зялёныя вочы, якія таксама згадваюцца ў песні. Таксама ў фанатаў ёсць тэорыя, што «адноўленая» версія песні прысвечана Джону Майеру, так як у яго была рэпутацыя «дрэннага» хлопца.

Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:

"Sparks Fly" пра тое, калі ты ўлюбляешся ў таго, у каго не трэба улюбляцца, але ты проста не можаш нічога з сабой парабіць, таму што адчуваеш сувязь і хімію паміж вамі. Гэтую песню я напісала некалькі гадоў таму, і з тых часоў я працавала над ёй. Пацешна бачыць, як яна мяняецца з гадамі. Фанаты чулі яе раней, але цяпер у яе дадалі стромкія рэчы, якімі я вельмі ганаруся.

Кампазіцыя атрымала станоўчыя водгукі ад музычных крытыкаў і інтэрнэт-выданняў, сярод якіх Rolling Stone[7], The Oxonian Review[8], Slant Magazine, Country Universe[9], Roughstock[10], Engine 145[11], Taste of Country[12], Seattle Weekly[13], Spin[14].

У галоўным хіт-парадзе ЗША Billboard Hot 100 сінгл заняў 17 месца і зараз мае плацінавы статус, а ў Канадзе апынуўся на 28 пазіцыі. Акрамя таго, кампазіцыя апынулася на першым радку амерыканскага кантры-чарта Hot Country Songs, стаўшы пятым лідарам гэтага хіт-парада ў кар'еры Свіфт і першым з часоў хіта «You Belong With Me», што выйшаў у 2009 годзе. Таксама «Sparks Fly» выйграў дзве ўзнагароды BMI Country Awards 2012 года ў катэгорыях "Publisher of the Year" и "Country Awards Top 50 Songs"[15] і атрымала прэмію «Choice Music: Country Song» на цырымоніі Teen Choice Awards 2012 года[16]. Акрамя таго, песня была намінавана на званне «Лепшай песні» ад Nickelodeon Kids' Choice Awards 2012[17].

Кліп на песню выйшаў 10 жніўня 2011 года і уяўляе сабой нарэзку з розных кадраў выступаў тура «Speak Now World Tour». Рэжысёрам стаў Крысціян Лэмб.

Патаемнае пасланне — «Portland Oregon» (бел. «Портленд, штат Арэгон»).

Версіі

  • Абмежаваны тыраж CD-сінгла
  1. "Sparks Fly" – 4:20

Чарты

Штотыднёвыя чарты

Чарт (2010-2011)Вышэйшая
пазіцыя
Canadian Hot 10028
Billboard Hot 10017
Hot Country Songs1

Выніковыя гадавыя чарты

Чарт (2011)Пазіцыя
US Country Songs37

Зноскі