Xbox Live

Xbox LIVE[2] — служба шматкарыстальніцкіх анлайн гульняў і лічбавай дыстрыбуцыі, створана і кіраваная карпарацыяй Microsoft.

Xbox Live
ТыпЛічбавая дыстрыбуцыя
Кіраванне лічбавымі правамі
сацыяльная сетка
РаспрацоўшчыкMicrosoft
Напісана наC++
Аперацыйная сістэмаXbox (да 2010 года)[1]
Xbox 360
Xbox One
Windows XP - Windows 7 (Games for Windows – Live)
Windows 8
Windows Phone
Першы выпуск15 лістапада 2002
Апошняя версія(25 чэрвеня 2013)
СтанАктыўна
ЛіцэнзіяЎладальніцкая
Сайтxbox.com/live//live/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Службу была створана ў лістападзе 2002 для прыстаўкі Xbox. Пасля яна атрымала значныя абнаўлення пасля выхаду наступных мадэляў прыстаўкі: Xbox 360 у 2005 і Xbox One у 2013. Таксама ў 2007 сістэма была распаўсюджана на персанальныя камп’ютары пад управнинням Windows (гэта называлася Games for Windows — Live).

Канкурэнтамі Xbox LIVE ёсць сетка PlayStation Network кампаніі Sony і Nintendo Network кампаніі Nintendo.

Gamertag

Gamertag — гэта універсальны нікнэйм карыстальніка ў Xbox LIVE. Ён павінен быць унікальным, даўжынёй не больш за 15 сімвалаў, ўключаць лічбы, літары і прабелы. Microsoft праводзіць пэўную мадэрацыю нікнэймаў. Напрыклад, у свой час было забаронена ўказваць сэксуальную арыентацыю ў імя карыстальніка[3][4], аднак затым ад гэтай практыкі адмовіліся[5].

Gamertag можа выкарыстоўвацца ў шэрагу службаў, уключаючы Games for Windows — Live, Zune, Клуб распрацоўнікаў XNA і, вядома, увесь шэраг мадэляў Xbox. Акрамя таго, існуе шэраг сайтаў, якія дазваляюць праглядаць акаўнты або кіраваць імі.

Бяспека

Microsoft не дазваляе карыстальнікам гуляць на прыстаўках з мадыфікаванай прашыўкай. У 2009 годзе было забанен амаль мільён такіх акаўнтаў[6].

Даступнасць

Па стане на 14 сакавіка 2015 Xbox Live быў даступны ў 42 краінах свету[7], Беларусі сярод іх не было.

Краіны, у якіх даступная служба Xbox Live.

Зноскі