Ігар Сяргеевіч Цітовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 чэрвеня 1917(1917-06-30) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 чэрвеня 1985(1985-06-12) (67 гадоў) |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | машынабудаванне |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Ігар Сяргеевіч Цітовіч (30 чэрвеня 1917, горад Горкі, Магілёўская вобласць – 12 чэрвеня 1985) — беларускі вучоны ў галіне машынабудавання. Член-карэспандэнт АН БССР (1974), доктар тэхнічных навук, прафесар (1970), заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1972).
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1940). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1940, 1945-1971 гг. выкладчык БПІ (з 1951 загадчык кафедры), адначасова з 1957 г. навуковы кіраўнік Праблемнай аўтамабільнай лабараторыі. У 1971-1985 гг. дырэктар, намеснік дырэктара Інстытута праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын АН БССР.
Удзельнічаў у распрацоўцы першага беларускага аўтамабіля МАЗ-525, ва ўдасканаленні аўтамабіляў ГАЗ-53, КрАЗ-214, БелАЗ-540, трактароў. Працы па праектаванні асноўных агрэгатаў аўтамабіляў, трактароў і лакаматываў.
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.