Алешавічы
Інструменты
Агульныя
Друк/экспарт
У іншых праектах
Вёска Алешавічы
| ||||||||||||||||||
Але́шавічы[1] (трансліт.: Aliešavičy, руск.: Алешевичи) — вёска ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Мастоўскага сельсавета.
Алешавічы вядомы прынамсі з канца XV ст., калі разам з Кулешавічамі і дзвюма пустаўшчанымі Талюцеўшчына і Барсуноўшчына належалі нейкаму Луку Бранцу. На пачатку XVI ст. гаспадарскі дваранін Івашка Дзевачка атрымаў іх пасля Лукі ад гаспадара. У 1519 годзе віцебскі баярын Пётр Грынькавіч, разам з дзядзькамі Васькам і Занькам Янкавічамі, атрымаў маёнтак ад іх брата Івашкі Дзевачкі. Пазней маёнтак трымаў сын Пятра—Міхайла, болей вядомы як мітрапаліт кіеўскі Анісіфар Дзевачка, а затым яго спадкаемцы.[2]
У канцы XVIII ст. Ян Незабытоўскі купіў маёнтак у сям’і Барановічаў. Сядзіба Незабытоўскіх у Алешавічах з’явілася ў XIX ст.
З канца верасня 1939 года Алешавічы ў складзе БССР. У 1941 годзе савецкія вайскоўцы перад адступленнем узарвалі снарады, якія былі ў складзе (лямусе). Згарэў маёнтак, ад гарачых асколкаў загарэлася вёска і амаль уся згарэла. Людзі хаваліся ў лесе, а калі вярнуліся, то знайшлі толькі папялішча[3].
Да 18 сакавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Скоржыцкага сельсавета Шчучынскага раёна[4], да 28 жніўня 2013 года — у склад Мікелеўшчынскага сельсавета[5].
Цэнтр | |
---|---|
Аграгарадкі | |
Вёскі | Алешавічы · Асаўляны · Баяры · Вялікія Сцяпанішкі · Галынка · Дашкаўцы · Дзенькаўцы · Каралі · Крывулькі · Кульшычы · Лапацічы · Ляда · Малыя Сцяпанішкі · Малькавічы · Масты Левыя · Навасёлкі · Навінка · Рыбакі · Сінявічы · Цельмукі · Шэўчыкі |
Хутары |