Неагублены галосны задняга раду сярэдне-ніжняга пад’ёму | |
---|---|
ʌ | |
Нумар па МФА | 314 |
Юнікод (hex) | U+28C |
HTML (decimal) | ʌ |
X-SAMPA | V |
Кіршэнбаўм | V |
МФА Брайля | ⠬ |
узор гуку |
Неагублены галосны задняга раду сярэдне-ніжняга пад'ёму — галосны гук, ужываецца ў некаторых гутарковых мовах. У МФА для абазначэння гэтага гуку выкарыстоўваецца знак ʌ, у X-SAMPA — V
Самы часты гук беларускай мовы: на кожныя 100 вымаўленых гукаў у запісах вуснага маўлення прыходзіцца да 18 [а].
Пасля мяккіх зычных, асабліва ў ненаціскным становішчы, [а] пераходзіць у разрад галосных сярэдняга рада.
Паводле артыкуляцыі можа разглядацца як процілеглы з [і] — пры артыкуляцыі [а] найбольш вузкае месца ў моўным апараце знаходзіцца ззаду, а найбольш шырокае — спераду. Як і ў [і], форма поласці пры ўтварэнні гэтага гуку можа быць паказанай у выглядзе рупару, а ў іншых галосных мадэлі ўтварэння значна больш складаныя.
Адрозніваецца, як і [е], не толькі па змене артыкуляцыі, але і па вытрымцы ў залежнасці ад цвёрдасці-мяккасці папярэдніх зычных.