Рэсыфі (па-партугальску: Recife) — горад у Бразыліі, адміністрацыйны цэнтар і самы буйны горад штату Пэрнамбуку. Рэсыфі знаходзіцца ў месцы ўпадзеньня ракі Бэбэрыбі ў Атлянтычны акіян. Буйны порт на беразе акіяну. Спалучэньне вялікай колькасьці працаўнікоў і значных прыватных інвэстыцыяў спрыяла разьвіцьцю мэдычнай сфэры гораду, такім чынам, што на сёньня Рэсыфі зьяўляецца другі паводле велічыні ў мэдычным цэнтрам Бразыліі пасьля Сан-Паўлу[1]. Шпіталі з самым сучасным абсталяваньнем прымаюць пацыентаў нават з суседніх дзяржаваў[2].
Навакольлі Рэсыфі сталіся месцам адным зь першых пасяленьняў падданых партугальскай кароны. У 1537 годзе кароль Партугаліі Жуан III падзяліў Бразылію на спадчынныя капітанствы, бо партугальцы зразумелі, што ў іх не было ніякіх чалавечых або фінансавых рэсурсаў для інвэставаньня ў такую вялікую й далёкую калёнію, таму вырашылі прызначыць гэтую задачу прыватным прадпрымальнікам[3]. Аднак гэтая ідэя ня мела значнага посьпеху.
Пэрнамбуку квітнела ад цукровай прамысловасьці, бо цукровыя буракі яшчэ прамыслова не вырабляліся ў Эўропе да пачатку XIX стагодзьдзя[4]. У той час у Эўропе плянтацыі цукровага трысьнёгу можа быць трымаць толькі ў Андалюзіі й Алгарвэ.
Ад 1580 да 1640 гадоў каралеўствы Гішпаніі й Партугаліі былі аб’яднаныя пад уладай адзінага караля. Гішпанія была ўцягнутая ў вайну супраць Нідэрляндаў, і таму закрыла гандаль бразыльскага цукру для нідэрляндцаў[5]. У адказ на гэта нідэрляндцы вырашылі захапіць некалькі бразыльскіх гарадоў па вытворчасьці цукру ў тым ліку Салвадор і Натал. З 1630 па 1654 гады горад знаходзіўся пад кантролем Нідэрляндаў, тутака была створана Нідэрляндзкая Бразылія.
Рэсыфі зьяўляецца адным з галоўных бізнэсовых цэнтраў Бразыліі, у асноўным таму што горад мае міжнародны аэрапорт і два міжнародных порты. Адзін зь іх размешчаны ў самім горадзе, а іншы знаходзіцца прыкладна ў 40 кілямэтрах ад Рэсыфі.