Чэмпіянат сьвету па футболе 2014 году

XX чэмпіянат сьвету па футболе ФІФА — галоўнае футбольнае спаборніцтва, якое праходзіла з 12 чэрвеня па 13 ліпеня 2014 году ў Бразыліі[1]. Гэта другое сусьветнае першынство, дзе гаспадарамі выступіла Бразылія, якая да гэтага ўжо прымала чэмпіянат у 1950 годзе. Бразылія стала пятай краінай, якая прыняла ў сябе спаборніцтва двойчы, да гэтага такое мерапрыемства праводзілі ў сябе Мэксыка, Італія, Францыя й Нямеччына.

Чэмпіянат сьвету па футболе 2014 году
Бразылія
Copa do Mundo da FIFA Brasil 2014
Падрабязнасьці чэмпіянату
Месца правядзеньняБразылія
Час правядзеньня12 чэрвеня — 13 ліпеня
Лік удзельнікаў203
— у фінальнай частцы32
Месца правядзеньня фіналу«Маракана»,
Рыю-дэ-Жанэйру
Выніковае становішча
ЧэмпіёнСьцяг Нямеччыны Нямеччына
Другое месцаСьцяг Аргентыны Аргентына
Трэцяе месцаСьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды
Чацьвертае месцаСьцяг Бразыліі Бразылія
Статыстыка чэмпіянату
Згуляна матчаў64
Забіта галоў171 (2.67 за гульню)
Наведвальнасьць3 429 873 (53 592 за матч)
БамбардзірСьцяг Калюмбіі Хамэс Радрыгес (6 галоў)
2010
2018

У спаборніцтве бралі ўдзел 32 каманды, якія правялі гульні ў 12 гарадах краіны. Гэта першы чэмпіянат, які прайшоў у Паўднёвай Амэрыцы з 1978 году, калі першынство праходзіла ў Аргентыне, а таксама першы раз калі пасьлядоўна два чэмпіянаты сьвету праводзіліся па-за межамі Эўропы. Упершыню на чэмпіянатах сьвету была выкарыстана сыстэма аўтаматычнага выяўленьня голу[2].

Дзейным чэмпіёнам да пачатку першынства зьяўлялася зборная Гішпаніі, якая ў фінале папярэдняга чэмпіянату была мацней за зборную Нідэрляндаў. У фінальных частках чэмпіянатаў сьвету ўпершыню ўзяла ўдзел зборная Босьніі і Герцагавіны.

Продаж білетаў на чэмпіянат сьвету пачаўся 20 жніўня 2013 году. Паводле ацэнак, даступна каля 3,3 млн квіткоў, якія можна было набыць праз сайт ФІФА[3]. Усе чатыры папярэднія турніры чэмпіянату сьвету, якія праходзілі ў Паўднёвай Амэрыцы, былі пераможнымі менавіта для зборных Паўднёвай Амэрыкі[4].

13 ліпеня ў фінале на стадыёне «Маракана» ў Рыю-дэ-Жанэйру зборная Нямеччыны ў дадатковы час перамагла зборную Аргентыны і чацьверты раз у сваёй гісторыі стала чэмпіёнам сьвету.

Выбары гаспадароў

Ёзэф Блятэр абвяшчае краіну-гаспадара чэмпіянату

7 сакавіка 2003 году ФІФА абвесьціла, што турнір пройдзе ў Паўднёвай Амэрыцы. Цікавасьць да правядзеньня турніру праяўлялі Аргентына, Бразылія і Калюмбія, аднак у сьнежні 2006 заяўкі падалі толькі бразыльцы і калюмбійцы, а ўжо 11 красавіка 2007 году Калюмбія адклікала сваю заяўку, абвесьцеўшы, што замест чэмпіянату сьвету сярод нацыянальных камандаў краіна прыме чэмпіянат сьвету да 20 гадоў у 2011 годзе. У выніку 30 кастрычніка 2007 году Бразылія была зацьверджана ў якасьці гаспадароў як адзіны кандыдат.

Пазьней ФІФА абвесьціла, што зьменіць прынцып ратацыі, і да выбараў кандыдатаў за права прыняць турнір у 2018 годзе будуць дапушчаныя краіны з усіх канфэдэрацыяў, за выключэньнем тых, якія прымалі два папярэднія чэмпіянаты (КАФ і КОНМЭБОЛ).

Удзельнікі

У чэмпіянаце бралі ўдзел 32 каманды. Зборная Бразыліі ў якасьці гаспадароў, а таксама 31 каманда з рэгіянальных кваліфікацыйных турніраў. Месцы ў фінальнай частцы разьмеркаваныя паміж кантынэнтальнымі асацыяцыямі наступным чынам: УЭФА (Эўропа) разыграе 13 месцаў, КОНМЭБОЛ (Паўднёвая Амэрыка) — 4 месцы, КАФ (Афрыка) — 5 месцаў, АФК (Азія) — 4 месцы, КОНКАКАФ (Паўночная Амэрыка і Карыбскі басэйн) — 3 месцы, яшчэ два месцы былі разыграныя паміж пятай камандай Паўднёвай Амэрыкі і пятай камандай Азіі (адно месца), а таксама паміж чацьвертай камандай КОНКАКАФ і найлепшай камандай Акіяніі (яшчэ адно месца).

Кваліфікаваліся на чэмпіянат наступныя зборныя:

Склады камандаў

Асноўны артыкул: Чэмпіянат сьвету па футболе 2014 году (склады)

Згодна з рэглямэнтам, склады камандаў-удзельніц чэмпіянату павінны быць абвешчанымі не пазьней за дзесяць дзён да першага матчу турніру. Усяго ў заяўку галоўныя трэнэры маглі ўнесьці 23 футбалістаў, уключаючы трох брамнікаў. Замена сур’ёзна траўмаваных гульцоў дазваляецца за 24 гадзіны перад першай гульнёй на чэмпіянаце[5].

Афіцыйны мяч турніру

Асноўны артыкул: Adidas Brazuca

Генэральны сакратар ФІФА Жэром Вальк абвесьціў, што паводле вынікаў галасаваньня заўзятараў афіцыйны мяч чэмпіянату сьвету 2014 году ад Adidas атрымаў назву Brazuca[6].

Назва

Назва мяча была абвешчана 2 верасьня 2012 году. Яна была абрана ў ходзе галасаваньня, у якім удзельнічала больш за мільён бразыльцаў[7]. Усяго на выбар былі прапанавана тры назвы: Brazuca (77,8% галасоў[8]), Carnavalesca (14,6% галасоў[9]) і Bossa Nova (7,6% галасоў[9]). Гэта першы ў гісторыі вопыт, калі назва мяча для чэмпіянату сьвету па футболе выбралі самі заўзятары[7].

Словам brazuca бразыльцы называюць саміх сябе. Гэта нефармальны, добразычлівы й пазытыўны выраз зь некаторай доляй патрыятызму.[10]

Канструкцыя

Крой мяча — моцна скрыўлены куб. Іншымі словамі, у ім усяго 6 дэталяў, 12 швоў і 8 пунктаў сашчэпліваньня, але швы ідуць не па рэбрах куба, а па складанай крывой. Гэта мусіць забясьпечыць належную аэрадынаміку, тое, чаго не хапала Jabulani і было выпраўлена ў Tango 12, і выдатна круглую форму. Камэра зроблена з натуральнага каўчуку, а пакрыцьцё больш нагадвае Finale 13, мяч Лігі чэмпіёнаў.

Турнірны мяч павінен каштаваць каля 160 даляраў ЗША[11].

Стадыёны

Паводле рэкамэндацыяў ФІФА чэмпіянаты сьвету праводзяцца ў 8—10 гарадах ня больш чым на двух стадыёнах у кожным горадзе, але Бразылія атрымала асобны дазвол і чэмпіянат пройдзе на 12 стадыёнах у 12 гарадах, які быў атрыманы 26 сьнежня 2008 году[12]. Яшчэ да абраньня стадыёнаў, якія павінны прыняць чэмпіянат, было мала сумнёваў месцам правядзеньня фінальнага матчу будзе стадыён «Маракана» ў Рыю-дэ-Жанэйру, які ўжо прымаў фінал чэмпіянату сьвету ў 1950 годзе. Першапачаткова Бразыльская футбольная канфэдэрацыя плянавала правесьці матч адкрыцьця на стадыёне «Марумбі» ў Сан-Паўлу, найбуйнейшым горадзе ў Бразыліі. Тым ня менш, 14 чэрвеня 2010 году гэты стадыён быў выключаны са сьпісу арэнаў, якія прымуць чэмпіянат, з-за непрадастаўленьня фінансавых гарантыяў для паляпшэньня інфраструктуры стадыёну згодна з патрабаваньнямі ФІФА[13]. У канцы жніўня 2010 году было абвешчана, што матчы ў Сан-Паўлу прыме «Арэна Карынтыянс».

Рыю-дэ-ЖанэйруБразыліяСан-ПаўлуФарталеза
МараканаНацыянальны стадыён Манэ ГарынчаАрэна КарынтыянсКастэлан
Умяшчальнасьць: 78 838Умяшчальнасьць: 72 888Умяшчальнасьць: 65 807Умяшчальнасьць: 63 903
Бэлу-АрызонціПорту-АлегрыСалвадорРэсыфі
МінэйранБэйра-РыюФонтэ-НоваАрэна Пэрнамбуку
Умяшчальнасьць: 62 547Умяшчальнасьць: 51 300Умяшчальнасьць: 56 500Умяшчальнасьць: 46 154
КуябаМанаўсНаталКурытыба
Арэна ПантаналАрэна АмазоніяАрэна дас ДунасАрэна да Байшада
Умяшчальнасьць: 42 968Умяшчальнасьць: 42 374Умяшчальнасьць: 42 086Умяшчальнасьць: 43 900

Групавы этап

Лёсаваньне групавога этапу прайшло 6 сьнежня 2013 году. Каманды былі падзеленыя на 8 групаў па 4 каманды. Па дзьве найлепшыя каманды з кожнай групы выйшлі ў 1/8 фіналу.

Група A

ГВНПМячыПкт
 Бразылія32107—27
 Мэксыка32104—17
 Харватыя31026—63
 Камэрун30031—90
ДатаМесцаВынікАўтары галоўСудзьдзя
12 чэрвеня 2014Сан-ПаўлуБразылія  3:1  ХарватыяНэймар,  29',  71' (пэн.), Аскар,  90+1'; Марсэлу,  11' (аўтагол) Юіці Нісімура
13 чэрвеня 2014НаталМэксыка  1:0  КамэрунПэральта,  61' Вільмар Ральдан
17 чэрвеня 2014ФарталезаБразылія  0:0  Мэксыка Джунэйт Чакыр
18 чэрвеня 2014МанаўсКамэрун  0:4  ХарватыяОліч,  11', Пэрышыч,  48', Манджукіч,  61',  73' Пэдру Праэнса
23 чэрвеня 2014БразыліяКамэрун  1:4  БразыліяМатып,  26'; Нэймар,  17',  35', Фрэд,  49', Фэрнандыньню,  84' Юнас Эрыксан
23 чэрвеня 2014РэсыфіХарватыя  1:3  МэксыкаПэрышыч,  87'; Маркес,  72', Гуардада,  75', Эрнандэс,  82' Раўшан Ірматаў

Група B

ГВНПМячыПкт
 Нідэрлянды330010—39
 Чылі32015—36
 Гішпанія31024—73
 Аўстралія30033—90
ДатаМесцаВынікАўтары галоўСудзьдзя
13 чэрвеня 2014СалвадорГішпанія  1:5  НідэрляндыШабі Алёнса,  27' (пэн.); ван Пэрсі,  44',  72', Робэн,  53',  80', дэ Врэй,  65' Ніколя Рыцолі
13 чэрвеня 2014КуябаЧылі  3:1  АўстраліяСанчэс,  12', Вальдывія,  14', Басэжур,  90+2'; Кэгіл,  35' Нумандые Дуэ
18 чэрвеня 2014Порту-АлегрыАўстралія  2:3  НідэрляндыКэгіл,  21', Едынак,  54' (пэн.); Робэн,  20', ван Пэрсі,  58', Дэпай,  68' Джамэль Аймудзі
18 чэрвеня 2014Рыю-дэ-ЖанэйруГішпанія  0:2  ЧыліВаргас,  20', Арангіс,  43' Марк Гейгер
23 чэрвеня 2014КурытыбаАўстралія  0:3  ГішпаніяВільля,  36', Торэс,  69', Мата,  82' Наваф Шукрала
23 чэрвеня 2014Сан-ПаўлуНідэрлянды  2:0  ЧыліФэр,  77', Дэпай,  90+2' Бакары Гасама

Група C

ГВНПМячыПкт
 Калюмбія33009—29
 Грэцыя31112—44
 Кот д’Івуар31024—53
 Японія30122—61
ДатаМесцаВынікАўтары галоўСудзьдзя
14 чэрвеня 2014Бэлу-АрызонціКалюмбія  3:0  ГрэцыяАрмэра,  5', Гут’ерэс,  58', Радрыгес,  90+3' Марк Гейгер
14 чэрвеня 2014РэсыфіКот д’Івуар  2:1  ЯпоніяБані,  64', Жэрвініё,  66'; Хонда,  16' Энрыке Осэс
19 чэрвеня 2014БразыліяКалюмбія  2:1  Кот д’ІвуарРадрыгес,  64', Кінтэра,  70'; Жэрвініё,  73' Гоўард Ўэб
19 чэрвеня 2014НаталЯпонія  0:0  Грэцыя Хоэль Агіляр
24 чэрвеня 2014КуябаЯпонія  1:4  КалюмбіяАкадзакі,  45+1'; Куадрада,  17' (пэн.), Мартынэс,  55',  82', Радрыгес,  90' Пэдру Праэнса
24 чэрвеня 2014ФарталезаГрэцыя  2:1  Кот д’ІвуарСамарыс,  42', Самарас,  90+3' (пэн.); Бані,  74' Карляс Вэра

Група D

ГВНПМячыПкт
 Коста-Рыка32104—17
 Уругвай32014—46
 Італія31022—33
 Ангельшчына30122—41
ДатаМесцаВынікАўтары галоўСудзьдзя
14 чэрвеня 2014ФарталезаУругвай  1:3  Коста-РыкаКавані,  24' (пэн.); Кэмпбэл,  54', Дуартэ,  57', Урэньня,  83' Фэлікс Брых
14 чэрвеня 2014МанаўсАнгельшчына  1:2  ІталіяСтарыдж,  37'; Маркізіё,  35', Балятэльлі,  50' Б’ёрн Кёйпэрс
19 чэрвеня 2014Сан-ПаўлуУругвай  2:1  АнгельшчынаСуарэс,  39',  85'; Руні,  75' Карляс Вэляска Карбальлё
20 чэрвеня 2014РэсыфіІталія  0:1  Коста-РыкаРуіс,  44' Энрыке Осэс
24 чэрвеня 2014НаталІталія  0:1  УругвайГадын,  81' Марка Радрыгес
24 чэрвеня 2014Бэлу-АрызонціКоста-Рыка  0:0  Ангельшчына Джамэль Гаймудзі

Група E

ГВНПМячыПкт
 Францыя32108—27
 Швайцарыя32017—66
 Эквадор31113—34
 Гандурас30031—80
ДатаМесцаВынікАўтары галоўСудзьдзя
15 чэрвеня 2014БразыліяШвайцарыя  2:1  ЭквадорМэгмэдзі,  48', Сэфэравіч,  90+3'; Э. Валенсія,  22' Раўшан Ірматаў
15 чэрвеня 2014Порту-АлегрыФранцыя  3:0  ГандурасБэнзэма,  45' (пэн.),  72', Вальядарэс,  48' (аўтагол) Сандра Рыччы
20 чэрвеня 2014СалвадорШвайцарыя  2:5  ФранцыяДжэмайлі,  81', Джака,  87'; Жыру,  17', Мацюідзі,  18', Вальбуэна,  40', Бэнзэма,  67', Сысако,  73' Б’ёрн Кёйпэрс
20 чэрвеня 2014КурытыбаГандурас  1:2  ЭквадорКостлі,  31'; Э. Валенсія,  34',  65' Бэн Ўільямз
25 чэрвеня 2014МанаўсГандурас  0:3  ШвайцарыяШакіры  6',  31',  71' Нэстар Пітана
25 чэрвеня 2014Рыю-дэ-ЖанэйруЭквадор  0:0  Францыя Нумандые Дуэ

Група F

ГВНПМячыПкт
 Аргентына33006—39
 Нігерыя31113—34
 Босьнія і Герцагавіна31024—43
 Іран30121—41
ДатаМесцаВынікАўтары галоўСудзьдзя
15 чэрвеня 2014Рыю-дэ-ЖанэйруАргентына  2:1  Босьнія і ГерцагавінаКалашынац,  3' (аўтагол), Мэсі,  65'; Ібішэвіч,  84' Хоэль Агіляр
16 чэрвеня 2014КурытыбаІран  0:0  Нігерыя Карляс Вэра
21 чэрвеня 2014Бэлу-АрызонціАргентына  1:0  ІранМэсі,  90+1' Міларад Мажыч
21 чэрвеня 2014КуябаНігерыя  1:0  Босьнія і ГерцагавінаАдэмвінгі,  29' Пітэр О’Ліры
25 чэрвеня 2014Порту-АлегрыНігерыя  2:3  АргентынаМуса  4',  47'; Мэсі  3',  45+1', Роха  50' Ніколя Рыцолі
25 чэрвеня 2014СалвадорБосьнія і Герцагавіна  3:1  ІранДжэка  23', П’яніч  59', Вэршаевіч  83'; Гучанэджад  82' Карляс Вэляска Карбальлё

Група G

ГВНПМячыПкт
 Нямеччына32107—27
 ЗША31114—44
 Партугалія31114—74
 Гана30124—61
ДатаМесцаВынікАўтары галоўСудзьдзя
16 чэрвеня 2014СалвадорНямеччына  4:0  ПартугаліяМюлер,  12' (пэн.),  45+1',  78', Гумэльс,  32' Міларад Мажыч
16 чэрвеня 2014НаталГана  1:2  ЗШАА. Аю,  82'; Дэмпсі,  1', Брукс,  86' Юнас Эрыксан
21 чэрвеня 2014ФарталезаНямеччына  2:2  ГанаГёцэ,  51', Клёзэ,  71'; А. Аю,  54', Г’ян,  63' Сандра Рыччы
22 чэрвеня 2014МанаўсЗША  2:2  ПартугаліяДжонз,  64', Дэмпсі,  81'; Нані,  5', Варэла,  90+5' Нэстар Пітана
26 чэрвеня 2014РэсыфіЗША  0:1  НямеччынаМюлер,  55' Раўшан Ірматаў
26 чэрвеня 2014БразыліяПартугалія  2:1  ГанаБой,  12' (аўтагол), Раналду,  80'; Г’ян,  57' Наваф Шукурала

Група H

ГВНПМячыПкт
 Бэльгія33004—19
 Альжыр31116—54
 Расея30212—32
 Рэспубліка Карэя30123—61
ДатаМесцаВынікАўтары галоўСудзьдзя
17 чэрвеня 2014Бэлу-АрызонціБэльгія  2:1  АльжырФэляйні,  70', Мэртэнс,  80'; Фэгулі,  24' (пэн.) Марка Радрыгес
17 чэрвеня 2014КуябаРасея  1:1  Рэспубліка КарэяКержакоў,  74'; Лі Гін-Хо,  68' Нэстар Пітана
22 чэрвеня 2014Рыю-дэ-ЖанэйруБэльгія  1:0  РасеяАрыгі,  88' Фэлікс Брых
22 чэрвеня 2014Порту-АлегрыРэспубліка Карэя  2:4  АльжырСон Хын-Мін,  50', Ку Джа-Чоль,  72'; Сьлімані,  26', Халіш,  28', Джабу,  38', Браімі,  62' Вільмар Ральдан
26 чэрвеня 2014Сан-ПаўлуРэспубліка Карэя  0:1  БэльгіяВэртонген,  78' Бэн Ўільямз
26 чэрвеня 2014КурытыбаАльжыр  1:1  РасеяСьлімані,  60'; Какорын,  6' Джунэйт Чакыр

Плэй-оф

1/8 фіналуЧвэрцьфіналыПаўфіналыФінал
              
28 чэрвеня — Бэлу-Арызонці      
   Бразылія 1 (3)²
4 ліпеня — Фарталеза
   Чылі 1 (2) 
   Бразылія 2
28 чэрвеня — Рыю-дэ-Жанэйру
    Калюмбія 1 
   Калюмбія 2
8 ліпеня — Бэлу-Арызонці
   Уругвай 0 
   Бразылія 1
30 чэрвеня — Бразылія
    Нямеччына 7 
   Францыя 2
4 ліпеня — Рыю-дэ-Жанэйру
   Нігерыя 0 
   Францыя 0
30 чэрвеня — Порту-Алегры
    Нямеччына 1 
   Нямеччына 2¹
13 ліпеня — Рыю-дэ-Жанэйру
   Альжыр 1 
   Нямеччына 1¹
29 чэрвеня — Фарталеза
    Аргентына 0
   Нідэрлянды 2
5 ліпеня — Салвадор
   Мэксыка 1 
   Нідэрлянды 0 (4)²
29 чэрвеня — Рэсыфі
    Коста-Рыка 0 (3) 
   Коста-Рыка 1 (5)²
9 ліпеня — Сан-Паўлу
   Грэцыя 1 (3) 
   Нідэрлянды 0 (2)²
1 ліпеня — Сан-Паўлу
    Аргентына 0 (4) За трэцяе месца
   Аргентына1¹
5 ліпеня — Бразылія12 ліпеня — Бразылія
   Швайцарыя0 
   Аргентына 1   Бразылія 0
1 ліпеня — Салвадор
    Бэльгія 0    Нідэрлянды 3
   Бэльгія 2¹
   ЗША 1 
1 — матч завершыўся ў дадатковы час
2 — матч завершыўся ў сэрыі пэнальці

1/8 фіналу

ДатаМесцаВынікАўтары галоўСудзьдзя
28 чэрвеня 2014Бэлу-АрызонціБразылія  1:1 (3:2, пэн.)  ЧыліДавід Луіс,  18'; Санчэс,  32' Гоўард Ўэб
28 чэрвеня 2014Рыю-дэ-ЖанэйруКалюмбія  2:0  УругвайРадрыгес,  28',  50' Б’ёрн Кёйпэрс
29 чэрвеня 2014ФарталезаНідэрлянды  2:1  МэксыкаСнэйдэр,  88', Гюнтэляар,  90+4' (пэн.); дос Сантас,  48' Пэдру Праэнса
29 чэрвеня 2014РэсыфіКоста-Рыка  1:1 (5:3, пэн.)  ГрэцыяРуіс,  52'; Папастатопуляс,  90+1' Бэн Ўільямз
30 чэрвеня 2014БразыліяФранцыя  2:0  НігерыяПагба,  79', Ёба,  90+2' (аўтагол) Марк Гейгер
30 чэрвеня 2014Порту-АлегрыНямеччына  2:1 (д. ч.)  АльжырШурле,  92', Эзіль,  120'; Джабу,  120+1' Сандра Рыччы
1 ліпеня 2014Сан-ПаўлуАргентына  1:0 (д. ч.)  ШвайцарыяДы Марыя,  118' Юнас Эрыксан
1 ліпеня 2014СалвадорБэльгія  2:1 (д. ч.)  ЗШАдэ Бройнэ,  93', Люкаку,  105'; Грын,  107' Джамэль Гаймудзі

1/4 фіналу

ДатаМесцаВынікАўтары галоўСудзьдзя
4 ліпеня 2014Рыю-дэ-ЖанэйруФранцыя  0:1  НямеччынаГумэльс,  13' Нэстар Пітана
4 ліпеня 2014ФарталезаБразылія  2:1  КалюмбіяСылва,  7', Давід Луіс,  69'; Радрыгес,  80' (пэн.) Карляс Вэляска Карбальлё
5 ліпеня 2014БразыліяАргентына  1:0  БэльгіяІгуаін,  8' Ніколя Рыцолі
5 ліпеня 2014СалвадорНідэрлянды  0:0 (4:3, пэн.)  Коста-Рыка Раўшан Ірматаў

1/2 фіналу

ДатаМесцаВынікАўтары галоўСудзьдзя
8 ліпеня 2014Бэлу-АрызонціБразылія  1:7  НямеччынаАскар,  90' ;Мюлер,  11', Клёзэ,  23', Кроос,  24',  26', Хэдыра,  29', Шурле,  69',  79' Марка Радрыгес
9 ліпеня 2014Сан-ПаўлуНідэрлянды  0:0 (2:4, пэн.)  Аргентына Джунэйт Чакыр

Матча за 3-е месца

ДатаМесцаВынікАўтары галоўСудзьдзя
12 ліпеня 2014БразыліяБразылія  0:3  Нідэрляндыван Пэрсі,  3' (пэн.), Блінд,  17', Вэйнальдум,  90+1' Джамэль Гаймудзі

Фінал

ДатаМесцаВынікАўтары галоўСудзьдзя
13 ліпеня 2014Рыю-дэ-ЖанэйруНямеччына  1:0 (д. ч.)  АргентынаГёцэ,  113' Ніколя Рыцолі

Статыстыка

Бамбардзіры

Наступныя гульцы забівалі галы на турніры[14]:

6 галоў
5 галоў
4 галы
3 галы
2 галы
1 гол
Аўтагалы
  • Джон Бой
  • Ноэль Вальядарэс

Узнагароды

Па выніках турніру былі ўручаныя наступныя ўзнагароды:

Спрэчкі

Пратэсты

Дэманстрацыя ў Рыю-дэ-Жанэйру 15 траўня 2014 году

Да цырымоніі адкрыцьця ў 2013 годзе Кубка Канфэдэрацыяў ў Бразыліі, па гарадох краіны-арганізатара прайшлі дэманстрацыі незадаволеных у памерах дзяржаўных сродкаў, якія былі выдаткаваныя на арганізацыю правядзеньня чэмпіянату сьвету па футболе[15]. Прэзыдэнт Бразыліі Дылма Русэф і прэзыдэнт ФІФА Зэп Блятэр былі моцна асьвістаныя падчас сваіх прамоваў на адкрыцьці турніру ў 2013 годзе, згодна з чым было прынята рашэньне не рабіць прамовы на цырымоніі адкрыцьця чэмпіянату сьвету ў 2014 годзе[16].

Будвайзэр

Пасьля шматлікіх сьмерцяў на футбольных стадыёнах Бразылія ў 2003 годзе прыняла закон аб забароне продажу алькаголю на стадыёнах. Аднак ФІФА запатрабавала, каб падчас чэмпіянату продаж алькаголю ўсё ж такі быў дазволены, таму што кампанія «Будвайзэр» зьяўляецца галоўным спонсарам Кубка сьвету й афіцыйным півам чэмпіянату сьвету па футболе яшчэ з 1986 году. Дзякуючы гэтаму Бразылія прыняла закон, які дазволіў продаж алькаголю ў час Кубку сьвету[17][18].

Правапарушэньні

18 чэрвеня каля 100 чылійскіх прыхільнікаў, якія сабраліся за межамі стадыёну «Маракана», прарвалі шэрагі бясьпекі, пасьля адзін з прыхільнікаў адцягнуў увагу ахоўнікаў. Яны дасягнулі пакояў прэс-цэнтру, дзе разьбілі шкляныя дзьверы. Вайсковая паліцыя паведаміла, што 85 чылійцаў былі затрыманыя падчас гэтых падзеяў. Раней 15 чэрвеня прыблізна каля 20 аргентынцаў зрабілі аналягічнае правапарушэньне падчас матчу Аргентына — Босьнія[19].

У масавай культуры

Тэма чэмпіянату была абыграная як галоўная сюжэтная лінія аднаго з эпізодаў 25 сэзону мультсэрыялу «Сымпсаны», дзе галоўнага пэрсанажа, Гамэра Сымпсана, запрашаюць ў Бразылію ў якасьці судзьдзі футбольных гульняў. Таксама, згодна з вынікамі эпізоду, пераможцам чэмпіянату становіцца каманда Нямеччыны, якая выйграла фінальны матч супраць каманды Бразыліі зь лікам 2:0.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі