Імпэратары Сьвятой Рымскай імпэрыі

валадар Сьвятой Рымскай імпэрыі

Сьвяты Рымскі Імпэратар (па-нямецку: Römischer Kaiser ці Römisch-Deutscher Kaiser, лаціна: Romanorum Imperator), быў выбарным манархам, які гаспадарыў, часта намінальна, над дробнымі дзяржаўнымі ўтварэньнямі на абшарах Цэнтральнай Эўропы з 962 да 1806 году.

Герб Максыміліяна II з 1564 да 1576 гг. Імпэратары выкарыстоўвалі выяву двухгаловага арла ў якасьці сымбаля сваёй улады

Першым імпэратарам стаў Атон I Вялікі, які быў каранаваны Рымскім імпэратарам Папам Янам XII 2 лютага 962 году. У далейшым тытул быў зьменены на Нямецка-Рымскі імпэратар. Імпэратары былі каранаваныя Папам Рымскім па сваім абраньні Імпэрскімі Электарамі таксама вядомымі як Курфюрсты. З 16 стагодзьдзя, аднак, традыцыя была перарваная. Апошняя папская каранацыя ў Рыме адбылася ў 1530 годзе пры ўзьвядзеньні на пасад Карла V. З адрачэньнем Франца II ў 1806 годзе пад час Напалеонаўскіх войнаў Імпэрыя спыніла сваё існаваньне, а зь ёй і тытул Імпэратара.

Аттонская (Саксонская) дынастыя

  • Атон I Вялікі (962—973)
  • Атон II Руды (973—983)
  • Атон III (996—1002)
  • Гэнрых II Сьвяты (1014—1024), (нумараваны як спадкаемца Генрыха I, які быў нямецкім каралём у 919—936 гг., але ня меў тытула імпэратара)

Сальская (Франкская) дынастыя

  • Конрад II (1027—1039), (нумараваны як спадкаемца Конрада I, які быў нямецкім каралём у 911—918 гг., але ня меў тытула імпэратара)
  • Гэнрых III Чорны (1046—1056)
  • Гэнрых IV (1084—1105)
  • Гэнрых V (1111—1125)

Дынастыя Супленбургераў

  • Лётар II (1133—1137)

Дынастыя Штаўфэнаў (Гогэнштаўфэнаў)

Дынастыя Вэльфаў

  • Атон IV (1209—1215)

Дынастыя Штаўфэнаў (Гогэнштаўфэнаў)

  • Фрыдрых II (1211—1250)

Дынастыя Люксэмбургаў

  • Гэнрых VII (1312—1313)

Дынастыя Віттэльсбахаў

  • Людовік IV Баварскі (1328—1347)

Дынастыя Люксэмбургаў

Дынастыя Габсбургаў

Дынастыя Віттэльсбахаў

  • Карл VII Альбэрт (1742—1745)

Дынастыя Габсбургаў-Лятарынгскіх

Вонкавыя спасылкі

Імпэратары Сьвятой Рымскай імпэрыісховішча мультымэдыйных матэрыялаў