А

кірылічная літара

А, а (курсіў: А а) — першая літара ўсіх альфабэтаў на кірылічнай аснове. У стараславянскім альфабэце носіць назву «азъ», якая адпавядае сучаснаму беларускаму займеньніку «я».

Літара кірыліцы А
Аа
Выява
  Ӏ Э Ю Я А Ә Б В Г  
Беларускі альфабэт:
 Ь Э Ю Я А Б В Г Ґ 
У лацінцы A · a
Зьвесткі
Тып асноўная кірыліца, альфабэтны;
Гук [a], [ɑ], [ə]
Кадаваньне
Назва ў Юнікодзе cyrillic capital letter a
cyrillic small letter a
Юнікод А: U+0410
а: U+0430
HTML А‎: &#1040, &#x410
а‎: &#1072, &#x430
UTF-16 А‎: 0x410
а‎: 0x430
URL-код А: %D0%90
а: %D0%B0
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Літара ўзыходзіць да стар.-грэц. Α α (альфа), а тая ў сваю чаргу — да іўр. א «Алэф». Прыстаўка «а» (перад галоснымі — «ан») у запазычаных словах пазначае адсутнасьць прыкметы, выяўленага асноўнай часткай слова. Адпавядае беларускаму «без» і «не». Напрыклад: «А-морфны» — бясформенны, «а-сімэтрычны» — несімэтрычны.

Характарыстыка

Беларуская кірылічная рукапісная літара А зь „Лемантара для школаў і хатняга навучаньня“[1]
А / а, кап.: а
лац.: A / a · бел. араб.: اَ
Назвапа-беларуску: а
Пазыцыяпершая літара ўсіх альфабэтаў на кірылічнай аснове
Гукгалосны[2]
МФА[a][3][a]
ПрыкладБеларусь

Гісторыя

Узыходзіць да грэцкай Α α «альфа», а тая — да фінікійскай «алеф», якой пазначаўся гартанны зычны [?]; найбольш распаўсюджаная вэрсія ўзводзіць напісаньне алефа да выявы галавы быка. Па-стараславянску й па-царкоўнаславянску літара называецца «азъ», што перакладаецца на беларускую займеньнікам «я». У кірыліцы выглядае як , у глаголіцы — як (часта выбар такога напісаньня для першай літары альфабэту тлумачаць сувязьзю з крыжам як хрысьціянскім знакам)[4].

Лічбавае значэньне

У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах А мае значэньне лічбы — 1.

Заўвагі

Крыніцы