А

Кірылічны алфавіт
Кірыліца
АБВГҐДЂ
ЃЕ(Ѐ)ЁЄЖЗ
ЅИ(Ѝ)ІЇЙЈ
КЛЉМНЊО
ПРСТЋЌУ
ЎФХЦЧЏШ
ЩЪЫЬЭЮЯ
Гістарычныя літары
(Ҁ)(Ѹ)Ѡ(Ѿ)(Ѻ)Ѣ
ѤІѢѦѪѨѬ
ѮѰѲѴ(Ѷ)Ын
Літары неславянскіх моў
ӐӒӘӚӔҒӶ
ҔӖҼҾӁҖӜ
ҘӞӠӤӢӀҊ
ҚҞҠӃҜԞӅ
ӍҤҢӉӇӦӨ
ӪҨҦҎҪҬӲ
ӰӮҮҰҲҺҴ
ӴҶӋҸӸҌӬ
Заўвага. Знакі у дужках
не маюць статусу
(самастойных) літар.

А, а — першая літара ўсіх алфавітаў на кірылічнай аснове. У стараславянскай азбуцы носіць назву «аз», якая адпавядае сучаснаму беларускаму займенніку «я». Узыходзіць да стар.-грэч.: α (альфа), а тая ў сваю чаргу — да фінікійскага «Алеф». Прыстаўка «а» (перад галоснымі — «ан») у запазычаных словах пазначае адсутнасць прыкметы, выяўленага асноўнай часткай слова. Адпавядае беларускаму «без» і «не». Напр.: «А-морфны» — бясформенны, «а-сіметрычны» — несіметрычны.

Літара А ў буквары Елізаветы Бём  (руск.)

Паходжанне

Узыходзіць да грэчаскай Αα «альфа», а тая — да фінікійскага «алеф», якім пазначаўся гартанны зычны [ʔ]; найбольш распаўсюджаная версія узводзіць напісанне алефа да выявы галавы быка. Па-стараславянску і па-царкоўнаславянску літара называецца «азъ», што перакладаецца на беларускую займеннікам «я». У кірыліцы выглядае як , у глаголіцы — як (часта выбар такога напісання для першай літары алфавіта тлумачаць сувяззю з крыжам як хрысціянскім сімвалам).

Гісторыя

У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускай пісьменнасці. Абазначала неётаваны галосны гук «а» («атласъ», «статутъ»). У сувязі з тым, што традыцыйна-этымалагічны правапіс не дапускаў адлюстравання акання («дорога», «комора»), ужывалася радзей, чым зараз. Мела таксама лікавае значэнне — 1 («адзін»). У рукапісах XIV—XVII стст. у сувязі з функцыяніраваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. У XVI ст., дзякуючы выдавецкай дзейнасці Ф. Скарыны, акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму і стала адрознівацца як малая, так і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў было яшчэ непаслядоўным.

У беларускай мове

У сучаснай беларускай мове абазначае нелабіялізаваны галосны гук «а», сярэдняга рада ніжняга пад'ёму пры адсутнасці ётаванасці («акно», «вада», «тэатр»). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму. Ужываецца ў выразе «Ад а да я» (ад пачатку да канца, поўнасцю, цалкам), у афіцыйных абрэвіятурах (ААН, АТС). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «першы» (група «А»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 8а).

Літаратура