Амар аль-Башыр

суданскі палітык

Ама́р Хаса́н Ахма́д аль-Башы́р (па-арабску: عمر حسن أحمد البشير‎; нар. 1 студзеня 1944, Хош Банага, Ангельска-эгіпецкі Судан) — суданскі палітык, 7-ы прэзыдэнт Судану (1989—2019), старшыня партыі Нацыянальны кангрэс. Прыйшоў да ўлады ў выніку вайсковага перавароту, скінуўшы дэмакратычна абраны ўрад прэм’ер-міністра Садыка аль-Махдзі[1]. З таго часу тройчы быў пераабраны на пасаду прэзыдэнта.

Амар аль-Башыр
و يعرف بي بيشة)عمر البشير
7-ы прэзыдэнт Судану
30 чэрвеня 1989 — 11 красавіка 2019
Прэм’ер-міністар:
  • Бакры Хасан Салех
  • Матаз Муса
Папярэднік:Ахмэд аль-Міргані
Старшыня Рэвалюцыйнай каманднай рады нацыянальнага ўратаваньня
30 чэрвеня 1989 — 16 кастрычніка 1993
Міністар абароны Судану
30 чэрвеня 1989 — 16 кастрычніка 1993
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся:1 студзеня 1944 (80 гадоў)
Хош Банага, Ангельска-эгіпецкі Судан
Партыя:Нацыянальны кангрэс
Сужэнец:Фатыма Халід
Відад Бабікэр Амэр
Адукацыя:Эгіпецкая вайсковая акадэмія
Узнагароды:
Order of the Republic of Serbia

За ягоным кіраваньнем скончылася грамадзянская вайна ў Судане, у выніку якое адбылося аддзяленьне ў самастойную дзяржаву Паўднёвага Судану (2005); у вайне ў Дарфуры загінулі паводле розных ацэнак ад 200[1] да 400 тысячаў чалавек[2][3].

У сакавіку 2009 стаў першым дзейным прэзыдэнтам дзяржавы, абвешчаным у вышук Міжнародным крымінальным судом за арганізацыю масавых забойстваў, згвалтаваньняў і рабаўніцтва цывільнага насельніцтва Дарфуру[3][4]. Рашэньне суду не прызнанае Афрыканскім зьвязам, Лігай арабскіх дзяржаваў, Рухам недалучэньня, урадамі Расеі й Кітаю.

11 красавіка 2019 году адхілены ад улады і ўзяты вайскоўцамі пад варту, а ў краіне пачаліся кансультацыі наконт стварэньня «пераходнай рады»[5].

Стасункі зь Беларусяй

У 2004 року Беларусь стала першай краінай Эўропы, якую наведаў Амар аль-Башыр[6][7].

У студзені 2017 року Аляксандар Лукашэнка наведаў Судан, дзе правёў перамовы з Амарам Хасанам Ахмэдам аль-Башырам і падпісаў дамову аб дружалюбных стасунках і супрацоўніцтве[8].

10 сьнежня 2018 року Амар аль-Башыр прыехаў зь візытам у адказ[9], дзе адкрыў амбасаду Судану і падпісаў некалькі пагадненьняў пра міждзяржаўнае супрацоўніцтва[10]. Перад ягоным прыездам Міжнародны крымінальны суд адаслаў беларускім уладам запыт на арышт і выдачу аль-Башыра паводле Рымскага статуту на аснове двух ордэраў на арышт, выдадзеных у 2009 і 2010 роках[11].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Папярэднік
Ахмэд аль-Міргані
Прэзыдэнт Судану
1989 — 2019
Наступнік
'