Паўднёвы Судан

Паўднёвы Судан (анг. Southern Sudan) — дзяржава ва Ўсходняй Афрыцы. Сталіца — горад Джуба. Зьяўляецца фэдэральнай прэзыдэнцкай дэмакратычнай рэспублікай.

Паўднёвы Судан
анг. Republic of South Sudan
Сьцяг Паўднёвага СудануГерб Паўднёвага Судану
СьцягГерб
Нацыянальны дэвіз: Справядлівасьць, вольнасьць, квітненьне
Дзяржаўны гімн: «South Sudan Oyee!»
Месцазнаходжаньне Паўднёвага Судану
Афіцыйная моваангельская
СталіцаДжуба
Найбуйнейшы горадДжуба
Форма кіраваньня
прэзыдэнт
рэспубліка
Сальва Кіір
Плошча
 • агульная
45 месца ў сьвеце
619 745 км²
Насельніцтва
 • агульнае (2008)
 • шчыльнасьць
94 месца ў сьвеце
8 260 490
13,33/км²
Валютасуданскі фунт (SDG)
Часавы пасEAT (UTC+3)
Незалежнасьць
ад Судану
9 ліпеня 2011
Дамэн верхняга ўзроўню.sd
Тэлефонны код+249

Паўднёвы Судан мяжуе з Этыёпіяй на ўсходзе, Кеніяй, Угандай і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга на поўдні, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікай на захадзе і Суданам на поўначы. Плошча — 619 745 км².

Рэфэрэндум аб незалежнасьці

9—15 студзеня 2011 году ў Паўднёвым Судане праведзены рэфэрэндум аб незалежнасьці ад Судану. Амаль 99% удзельнікаў рэфэрэндуму па самавызначэньні Паўднёвага Судану прагаласавалі за тое, каб рэгіён стаў незалежнай дзяржавай. Афіцыйнае абвяшчэньне новай, 53-й па ліку дзяржавы Афрыкі, адбылося 9 ліпеня 2011 году. У першы ж дзень ейную незалежнасьць прызналі 4 дзяржавы і Ватыкан.

Дачыненьні зь Беларусьсю

19 жніўня 2011 году ўрад Беларусі абвясьціў аб прызнаньні незалежнасьці Паўднёвага Судану[1].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Паўднёвы Судансховішча мультымэдыйных матэрыялаў