Сэнэгал

краіна ў Афрыцы

Сэнэга́л, афіцыйна – Рэспу́бліка Сэнэга́л (па-француску: République du Sénégal) — краіна, разьмешчаная ў Заходняй Афрыцы, мае выхад да Атлянтычнага акіяна. Мяжуе з Маўрытаніяй, Малі, Гвінэяй, Гвінэяй-Бісаў і Гамбіяй.

Сэнэгал
лац. Senegał

République du Sénégal
Сьцяг СэнэгалуГерб Сэнэгалу
СьцягГерб
Нацыянальны дэвіз: «Un Peuple, Un But, Une Foi» («Адны людзі, адна мэта, адзін лёс»)
Дзяржаўны гімн: «Pincez Tous vos Koras, Frappez les Balafons»
Месцазнаходжаньне Сэнэгалу
Афіцыйная мовафранцуская
СталіцаДакар
Найбуйнейшы горадДакар
Форма кіраваньня рэспубліка
Абдулае Вайд
Сулейман Ндэнэ Ндыяе
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
87-е месца ў сьвеце
196 723 км²
2,1
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
67-е месца ў сьвеце
13 711 597
69,7/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
109 месца ў сьвеце
$21,773 млрд
$1739
ВалютаФранк КФА (XOF)
Часавы пасUTC (UTC+0)
Незалежнасьць
— ад Францыі

4 красавіка 1960
Аўтамабільны знакSN
Дамэн верхняга ўзроўню.sn
Тэлефонны код+221
Мапа Сэнэгалу
Мапа Сэнэгалу

Гісторыя

Першыя чалавечыя паселішчы на тэрыторыі Сэнэгалу зьявіліся ў нэаліце і палеаліце, аб чым сьведчаць знойдзеныя тут каменныя прылады.

  • XI стагодзьдзе — зьявіліся паселішчы племені Тукулераў. Пачалося пранікненьне ісламу.
  • XIV стагодзьдзе — на тэрыторыі сучаснага Сэнэгалу ўтвараецца імпэрыя Джалоф.
  • з XVII стагодзьдзя пачынаецца заваяваньне Францыяй.
  • 18951958 — Сэнэгал уваходзіць у склад Францускай Заходняй Афрыкі.
  • да 1958 году — француская калёнія.
  • 19591960 — разам з Малі ўтвараецца Фэдэрацыя Малі, якая ўваходзіла ў склад Францускага Адзінства.
  • 1960 год — атрыманьне незалежнасьці, першым прэзыдэнтам становіцца Леапольд Сэнгор.
  • 19821989 — разам з Гамбіяй утварае канфэдэрацыю, якая мае назву Сэнэгамбія.
  • 19822004 — вайсковы канфлікт з паўстанцамі Касаманка.

Палітыка

Сэнэгал — гэта рэспубліка, выканаўчая ўлада ў якой належыць прэзыдэнту (тэрмін дзеяньня пяць гадоў), заканадаўчая аднапалатнаму парлямэнту, які выбіраецца тэрмінам на пяць гадоў і складаецца з 120 дэпутатаў. З 1976 году ў краіне дзейнічае шматпартыйная сыстэма. Колькасьць палітычных партыяў неабмежаваная (цяпер іх каля 20).

Са студзеня 2007 году быў прыняты закон аб разьмежаваньні галінаў улады, згодна зь якім большую ўладу атрымалі рэгіянальныя сходы.

Адміністрацыйны падзел

Сэнэгал падзелены на 11 абласьцей:

Адміністрацыйны падзел Сэнэгалу
ВобласьцьВобласьць (фр.)ЦэнтарПлошча, км²Насельніцтва (2002), чал.
ДакарDakarДакар5502 267 356
ДыюрбэльDiourbelДыюрбэль43591 049 954
ФатыкFatickФатык7935613 000
КаалакKaolackКаалак16 0101 066 375
КолдаKoldaКолда21 011847 243
ЛугаLougaЛуга29 188677 533
МатамMatamМатам25 083423 041
Сэн-ЛуіSaint-LouisСэн-Луі19 044688 767
ТамбакундаTambacoundaТамбакунда59 602605 695
ТыесThièsТыес66011 290 265
ЗыгіншорZiguinchorЗыгіншор7339437 986

Геаграфія

На поўдні краіны клімат экватарыяльны, вільготны. На поўнач паступова пераходзіць у субэкватарыяльны, сухі. Сярэднегадавая тэмпэратура складае ад 25 °C на ўзьбярэжжы да 30 °C на мяжы з Малі.

Самая высокая кропка краіны — 581 м. Працягласьць узьбярэжжа складае 531 км. Паверхня раўнінная зь невялікімі ўзвышшамі на поўдні.

Эканоміка

Эканоміка краіны не разьвітая. Каля 70% працаздольнага насельніцтва занятае ў сельскай гаспадарцы. Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі зьяўляюцца: цукровы трысьнёг, бавоўна, рыс.

Дэмаграфія

Насельніцтва краіны налічвае каля 12,5 млн чалавек. Асноўная этнічная група гэта валофы (43% насельніцтва), якія засяляюць цэнтральную частку краіны, на поўнач і ўсход ад Дакару і тэрыторыі ўздоўж узьбярэжжа. Другая па велічыні група — гэта фуланы (23%), потым сэрэра (15%).

Каля 90% насельніцтва — мусульмане.

Афіцыйнай мовай зьяўляецца француская, але яе ўжывае толькі адукаваная меншасьць. 70% насельніцтва жывуць у сельскай мясцовасьці. У гарадах жывуць эўрапейцы (50 тыс.) у асноўным французы і лібанцы.

Спорт

Футбольная каманда Сэнэгалу на чэмпіянаце сьвету ў 2002 годзе дайшла да чвэрцьфіналу.

Вонкавыя спасылкі