Жалезны купал

«Жалезны купал» (па-габрэйску: כיפת ברזל — кіпат барзель) — ізраільская тактычная сыстэма ПРА дзеля абароны ад некіраваных тактычных ракетаў. Распрацоўваецца ізраільскай кампаніяй Rafael Advanced Defense Systems[4], прызначаная для перахопу і зьнішчэньня кароткадыстанцыйных ракетаў і артылерыйскіх снарадаў на адлегласьцях ад 4 да 70 км[6][7].

Жалезны купал
Тыпсыстэма проціракетнай абароны
Краіна паходжаньняІзраіль
Гісторыя выкарыстаньня
Пэрыяд выкарыстаньняз 2011
ВыкарыстаньнеІзраіль
Сынгапур[1]
ВойныКанфлікт у Сэктары Газа
Апэрацыя «Слуп абароны»
Гісторыя вытворчасьці
КанструктарRafael Advanced Defense Systems
Israel Aerospace Industries
Дата стварэньняз 2005
ВытворцаRafael Advanced Defense Systems
Israel Aerospace Industries
Кошт адзінкіUS$35 000—50 000/ракета[2]
US$50 млн/батарэя
Адзінак створана5 батарэяў (15 пускавых установак)[3]
Характарыстыкі
Вага90 кг[4]
Дыямэтар160 мм[4]


Плятформа запускуТры пускавыя ўстаноўкі па 20 ракетаў[4]

Сыстэма «Жалезны купал» была ўведзеная ў строй і разьмешчаная ля Бэер-Шэбы 27 сакавіка 2011 року[8].

Пускавая ўстаноўка батарэі «Жалезнага купалу». Ваколіцы Ашкелону, сакавік 2011

Выпрабаваньні

У студзені 2007 року боегалоўка ракеты-перахопніка пасьпяхова зьнішчыла ракету «Касам» і 122-мм рэактыўны снарад сыстэмы «Град». 25 сакавіка 2009 сыстэма пасьпяхова прайшла кантрольныя выпрабаваньні, верагодным першым месцам базаваньня называліся ваколіцы Сдэрота[9], а ў чэрвені Армія абароны Ізраілю ў структуры ПРА сфармавала дывізіён для асваеньня і наступаванай эксплюатацыі сыстэмы «Жалезны купал». Першачаргова плянавалася разгарнуць сыстэму ўздоўж меж Сэктара Газа, а затым на лібанскай граніцы[10].

Склад батарэі

Антэна РЛС батарэі
Цэнтар кіраваньня агнём батарэі
  • Шматмэтавая радыёлякацыйная станцыя (РЛС) EL/M-2084 кампаніі Elta Systems[11];
  • Цэнтар кіраваньня агнём;
  • 3 пускавыя ўстаноўкі.

Характарыстыкі

  • Шматмэтавая радыёлякацыйная станцыя (РЛС). Прызначэньне — дакладная ідэнтыфікацыя і вызначэньне траекторыі палёту мэты. Паколькі блізу 75% ракетаў «Касам» не трапляюць у мэту, дзеля зьмяншэньня выдаткаў РЛС праводзіць разьлік траекторыі і не выдае каманду на перахоп, калі паводле разьлікаў ракета ўпадзе ў ненаселены раён.
  • Цэнтар кіраваньня агнём. Час ад выяўленьня мэты да запуску ракеты-перахопніка — некалькі сэкундаў[12].
  • Пускавая ўстаноўка. 20 ракет-перахопнікаў Tamir (па-габрэйску: טיל מיירט — Til Meyaret)[4][13]
    • Даўжыня — 3 м
    • Дыямэтар — 160 мм
    • Вага — 90 кг
    • Боегалоўка з некантактным узрывальнікам
    • Сыстэма навядзеньня — аптычная

Баявы ўжытак

Дзьве першыя батарэі разгорнутыя ў сакавіку—красавіку 2011 року пад Ашкелонам і Беэр-Шэбай. У час абстрэлаў ізраільскай тэрыторыі з Сэктару Газа ў красавіку 2011 двума батарэямі зьнішчана 8 ракет «Град» з 8 выпушчаных на месты, якія знаходзіліся пад абаронай «Жалезнага купала»[14][15].

На працягу жніўня 2011 року ізраільскую тэрыторыю пэрыядычна абстрэльвалі з Сэктара Газа, агулам за 82 абстрэлы тэрарысты выпусьцілі 144 ракеты, у тым ліку да 7 ракет за раз, у выніку 1 чалавек загінуў, 24 — паранены. Ня меней за 20 ракетаў зьбітыя сыстэмай «Жалезны купал»[16][17]. У верасьні 2011 пад Ашдодам разгорнутая трэцяя батарэя[18]. Агулам за 2011 рок адбылася 229 абстрэлаў, 386 ракет, у выніку 3 чалавекі загінула, 38 — параненых, 34 ракеты зьбітыя сыстэмай «Жалезны купал»[19].

У 2012 року да 12 сакавіка тэрарысты зьдзейсьнілі 85 абстрэлаў, 185 ракет, у выніку 5 чалавек параненыя. 61 ракета зьбітая сыстэмай «Жалезны купал»[19]. Паводле ацэнкі ВПС ААІ, на 12 сакавіка «сыстэма СПА „Жалезны купал“ за трое зь лішкам содняў ракетных абстрэлаў перахапіла 85% ракет, якія маглі трапіць па населеных пунктах»[20]. Да лістападу 2012 року колькасьць зьбітых ракетаў склала болей за 400[21][22].

У час апэрацыі «Слуп абароны» ў лістападзе 2012 року сыстэма перахапіла 421 ракету, выпушчаную па ізраільскай тэрыторыі з Сэктару Газа[23].

На ўзбраеньні

  • Ізраіль — 1 дывізыён (5 батарэяў[24]: «Іда», «Базэлет», «Барыях а-Даром», «Дарэс», «Алелюя»).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Жалезны купалсховішча мультымэдыйных матэрыялаў