YouTube

YouTube (бел. Ютуб; анг. you + tube — вы + жарг. тэлевізар) — відэахостынг, які надае карыстачам паслугі захоўваньня, дастаўкі й паказу відэа. Карыстачы могуць дадаваць, праглядаць і камэнтаваць тыя або іншыя відэазапісы. Дзякуючы прастаце і выгодзе выкарыстаньня YouTube стаў адным з самых папулярных месцаў для разьмяшчэньня відэафайлаў. На сайце прадстаўленыя як прафэсійна зьнятыя фільмы і кліпы, так і аматарскія відэазапісы, уключаючы відэаблогі.

YouTube
Слоган Broadcast Yourself
Тып Відэахостынг
Даступныя мовы Беларуская і 71 іншая (2017 г.)
Уладальнік Google (ЗША)
Аўтар Стыў Чэн, Чэд Хёрлі, Джэўэд Карым
Пачатак працы 15 лютага 2005 (19 гадоў таму)
Камэрцыйны? так
Рэгістрацыя апцыянальна
Актуальны стан актыўны
Рэйтынг Alexa 2 (2017 г.)
Мова праграмаваньня Python[d] і Go[d]
Ліцэнзія карыстальніцкае пагадненьне[d][1][2]
youtube.com

Гісторыя

Кампанія была заснаваная ў лютым 2005 году трыма былымі супрацоўнікамі PayPal ў Сан-Бруна, Каліфорнія. Яны выкарыстоўвалі тэхналёгію Flash Video (FLV), якая дазваляе атрымаць адносна добрую якасьць запісу пры невялікім аб’ёме перадаваемых дадзеных. Праект стаў добрым сродкам забавы, і паводле дадзеных статыстыкі аналітычнай кампаніі Alexa, апярэдзіў паводле папулярнасьці сацыяльную сетку MySpace.

У лістападзе 2006 году была завершаная купля YouTube кампаніяй Google за 1,65 мільярды даляраў. Да куплі YouTube Google меў сэрвіс падобнай скіраванасьці — Google Відэа. Прадстаўнікі Google ня сталі зачыняць яго, а выкарыстоўвалі яго як месца пошуку відэа па ўсіх відэахостынгавых сайтах. У цяперашні час пошук Google Video ўключае і YouTube.

Самае першае відэа на YouTube — 18-сэкундны ролік аматарскай здымкі Джавэда Карыма ў заапарку Сан-Дыега — на YouTube было разьмешчанае 23 красавіка 2005 году а 20:27 па мясцовым часе[3].

Асаблівасьці

На сайце YouTube.com карыстачы могуць запампоўваць відэа ў некалькіх распаўсюджаных фарматах, у тым ліку .mpeg і .avi. YouTube аўтаматычна канвертуе іх у Flash Video (.mp4) з выкарыстаньнем несвабоднага (патэнтаванага) кодэка H. 264, а таксама кодэкаў для фармату WebM, і робіць іх даступнымі для прагляду ў он-лайн.

Захаванае відэа разьмяшчаецца ў кэшы аглядальніка (калі ролік мае вялікі памер, у кэшы можа апынуцца толькі ягоная частка, якая праглядалася апошняй, як правіла гэтага не адбываецца з ролікамі працягласьцю менш за 15 хвілін).

  • у Mozilla Firefox відэа часова захоўваецца ў каталёгу профілю. Кэш даступны па адрасе about:cache.
  • у Internet Explorer відэа часова захоўваецца ў тэчцы Temporary Internet Files ў профілі карыстача (напрыклад, «%USERPROFILE%\Local Settings\Temporary Internet Files\»).
  • у Opera відэа часова захоўваецца ў кэшы профілю ў каталёгу cache4.
  • у Google Chrome відэа часова захоўваецца ў каталёгу (напрыклад, «%USERPROFILE%\Local Settings\Application Data\Google\Chrome\User Data\Default\Cache\»).

Таксама паводле статыстыкі на люты 2012 году за хвіліну на Youtube запампоўваецца 60 гадзін відэа (сакавік 2010 — 24 гадз., лістапад 2010 г. — 35 гадз., травень 2011 г. — 48 гадз.), а за дзень — 86 400 гадзін. Найпрацяглы ролік доўжыцца 596 гадзін.

Існуе дадатак YouTube для Smart TV.

Лякалізацыі

На 2017 год сайт дазваляў праглядаць відэа з улікам месцазнаходжаньня ў 89 дзяржавах, у тым ліку ў Беларусі і ўсіх 5 сумежных дзяржавах:

Адначасна на 2017 год інтэрфэйс сайту падаваўся на 72 мовах, у тым ліку на беларускай з 7 красавіка 2017 году:

КраінаМоваДата запуску
АргентынаГішпанская8 верасьня 2010
АўстраліяАўстралійскі варыянт ангельскай мовы22 кастрычніка 2007
БеларусьБеларуская[4]6 кастрычніка 2015
БразыліяПартугальская19 чэрвеня 2007
ІрляндыяАнгельская (ірляндзкая)19 чэрвеня 2007
КанадаКанадзкі варыянт ангельскай мовы ды Канадзкі варыянт францускай мовы6 лістапада 2007
ЧэхіяЧэская9 кастрычніка 2008
ФранцыяФранцуская19 чэрвеня 2007
НямеччынаНямецкая8 лістапада 2007
ГанконгКантонскі варыянт кітайскай мовы17 кастрычніка 2007
ІзраільІўрыт16 верасьня 2008
ТурэччынаТурэцкая1 кастрычніка 2012
ІндыяХінгліш ды хіндзі7 траўня 2008
ІталіяИталійская19 чэрвеня 2007
ЯпоніяЯпонская19 чэрвеня 2007
Рэспубліка КарэяКарэйская23 студзеня 2008
МэксыкаГішпанская11 кастрычніка 2007
НідэрляндыНідэрляндзкая19 чэрвеня 2007
Новая ЗэляндыяНовазэляндзкі варыянт ангельскай мовы22 кастрычніка 2007
ПольшчаПольская19 чэрвеня 2007
РасеяРасейская13 лістапада 2007
ГішпаніяГішпанская19 чэрвеня 2007
Паўднёва-Афрыканская РэспублікаПаўднёваафрыканскі варыянт ангельскай мовы17 траўня 2010
ШвэцыяШвэдзкая22 кастрычніка 2008
ТайваньКітайская18 кастрычніка 2007
ВялікабрытаніяБрытанскі варыянт ангельскай мовы19 чэрвеня 2007
УкраінаУкраінская1 сьнежня 2010

Беларусь

1 кастрычніка 2015 г. «Гугл» запусьціў сайт дамэне youtube.by (YouTube Беларусь) для карыстальнікаў у Беларусі толькі на расейскай мове інтэрфэйсу замест беларускай (глядзіце Беларусафобія), хоць асноўная старонка Гугла ў Беларусі (google.by) ад пачатку існаваньня ў лютым 2009 году мела беларускамоўную вэрсію. Паводле расейскага падразьдзяленьня ангельскай дасьледчай кампаніі «Тэйлар-Нэльсан-Софрэс»(en) (Лёндан), на час запуску YouTube у Беларусі 64% інтэрнэт-карыстачоў краіны старэйшых за 18 гадоў завітвалі на сайт штомесяц. 27% наведнікаў заходзілі на сайт штодня[5]. Геаграфічная лякалізацыя пад Беларусь без уліку беларускай мовы прывяла да: абмаскальваньня інтэрфэйсу сайту; адкрыцьця на галоўнай старонцы зьместу, які праглядаўся ў Беларусі; пачатку продажу мэтавай рэклямнай плошчы на сайце з улікам рынку Беларусі; наданьня праваўладальнікам Беларусі магчымасьці зарабляць ад разьмяшчэньня рэклямы на старонцы са сваім зьместам[6]. 7 красавіка 2017 году старонка для Беларусі займела беларускамоўную вэрсію[4].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі