Матс Гумэльс

нямецкі футбаліст

Матс Юліян Гумэльс (па-нямецку: Mats Julian Hummels; нарадзіўся 16 сьнежня 1988 году, Бэргіш-Глядбах, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, абаронца дортмундзкай «Барусіі» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны, разам зь якой стаў чэмпіёнам сьвету 2014 году.

Матс Гумэльс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся16 сьнежня 1988(1988-12-16)[1] (35 гадоў)
Рост191 см
Вага90 кг
Пазыцыяцэнтральны абаронца
Клюбная інфармацыя
КлюбБарусія Дортмунд
Нумар15
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
2006—2007
2007—2009
2008—2009
2009—2016
2016—2019
2019—
Баварыя II
Баварыя
Барусія Дортмунд (арэнда)
Барусія Дортмунд
Баварыя
Барусія Дортмунд
42 (5)
1 (0)
13 (0)
212 (19)
74 (3)
135 (10)
Зборныя
2010—Нямеччына78 (5)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
21 лістапада 2023.

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец футбольнай школы мюнхэнскай «Баварыі», дзе ягоны бацька, Гэрман Гумэльс, зьяўляўся трэнэрам. Пачынаў кар’еру на пазыцыі апорнага паўабаронцы, але затым быў пераведзены ў цэнтар абароны.

З 2005 году выступаў у рэгіянальнай лізе за другую каманду «Баварыі», дзе за два сэзоны згуляў 42 матчы й забіў 5 мячоў. З сэзону 2006—2007 гадоў пачаў трэніравацца з асноўным складам «Баварыі», а ў 2007 годзе падпісаў кантракт з клюбам на 2 гады. У Бундэсьлізе дэбютаваў 19 траўня 2007 году ў матчы супраць «Майнцу», які завяршыўся перамогай мюнхэнцаў зь лікам 5:3[3]. У 2008 годзе Гумэльс быў аддадзены ў арэнду «Барусіі» з Дортмунду, бо маладому абаронцу не знаходзілася месца ў асноўным складзе «Баварыі». У «Барусіі» Матс хутка стаў гульцом асновы, шмат у чым дзякуючы галоўнаму трэнэру Юргену Клёпу. У пачатку студзеня 2009 году, Гумэльс, у адным з матчаў чэмпіянату надарваў зьвязкі правай лодыжкі й выбыў на шэсьць тыдняў. Менш чым празь месяц стала вядома, што Матс мае намер застацца ў «Барусіі» й не вяртацца ў «Баварыю»[4].

26 лютага 2011 году забіў гол галавой у браму сваёй былой каманды ў матчы 24 туру Бундэсьлігі. Лік матчу пасьля ягонага голу стаў 3:1 на карысьць дортмундцаў.

Міжнародная

Дэбютаваў за зборную Нямеччыны ў таварыскім матчы супраць зборнай Мальты 13 траўня 2010 году ў Аахэне. Матч скончыўся перамогай немцаў з рахункам 3:0.

Дасягненьні

«Барусія» Дортмунд:

«Баварыя»:

Нямеччына

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі