Рыс

збожжавая расьліна

Рыснасеньне аднадольных расьлінаў родаў Oryza sativa (азіяцкі рыс) і Oryza glaberrima (афрыканскі рыс). У якасьці зерня зьяўляецца найбольш распаўсюджаным асноўным прадуктам харчаваньня для вялікай колькасьці насельніцтва сьвету, асабліва ў Азіі. На 2010 год займае другое месца ў сьвеце паводле колькасьці вытворчасьці, пасьля кукурузы[1].

Сумесь карычневага, белага і чырвонага рысу. Таксама прысутнічае невялікая колькасьць дзікага рысу

Паколькі большая частка збожжавых культураў вырошчваецца чалавекам у мэтах спажываньня, рыс зьяўляецца найбольш важнай гэткай культурай для чалавека, забясьпечваючы людзям больш чым адной пятай са спажываных калёрыяў ва ўсім сьвеце[2].

Генэтычныя дасьледваньні паказалі, што рыс паходзіць ад аднаго культываванага чалавекам продка 8200 — 13 500 гадоў таму ў даліне рэгіёну Жамчужнай ракі ў Кітаі[3][4]. Раней археолягі выказвалі здагадку, што рыс быў культываваны чалавекам ў даліне ракі Янцзы таксама ў Кітаі. З Усходняй Азіі рыс распаўсюдзіўся ў Паўднёва-Ўсходнюю і Паўднёвую Азію. Пасьля ён быў уведзены ў Эўропу праз Заходнюю Азію, а таксама ў Паўночную і Паўднёвую Амэрыку праз эўрапейскую калянізацыю.

Існуюць шмат разнавіднасьцяў рысу, але кулінарныя перавагі, як правіла, аднолькавыя ў розных рэгіёнах. Толькі ў некаторых рэгіёнах, як то Далёкі Ўсход ці Гішпанія, існуе перавагі да ўжываньня больш мяккіх і ліпкіх гатункаў. Вытворчасьць рысу добра падыходзіць для краінаў і рэгіёнаў зь нізкім коштам працоўнай сілы і вялікай колькасьць ападкаў, бо рыс працаёмкі да культываваньня і патрабуе досыць вады. Аднак, рыс можна вырошчваць практычна ў любым месцы, нават на стромкім узгорку або горным раёне з выкарыстаньнем сыстэмы кіраваньня вадой.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Рыссховішча мультымэдыйных матэрыялаў