Уйгуры

Уйгуры (па-ўйгурску: ئۇيغۇر) — цюрскі этнас ва Ўсходняй і Цэнтральнай Азіі. Пераважная большасьць уйгураў пражывае ў Сіньцьзян-Уйгурскім аўтаномным раёне Кітайскай народнай рэспублікі, дзе складаюць адну зь пяцідзесяці пяці афіцыйна прызнаваных нацыянальных меншасьцяў. Уйгуры пераважна вызнаюць іслам.

Уйгуры
Саманазваئۇيغۇر, Уйғур
Рэгіёны пражываньня
МовыУйгурская
Рэлігіііслам
Блізкія этнасыіншыя цюрскія народы

Каля 80% усіх уйгураў Сіньцьзяну пражываюць у паўднёва-заходняй частцы раёну — Тарымскім басэйне. Акрамя Сіньцьзяну, вялікая колькасьць уйгураў пражывае ў павеце Таоуянь у паўднёва-цэнтральнай Хунані[1]. Акрамя Кітаю, значныя уйгурскія дыяспары пражываюць у Цэнтральнай Азіі (Казахстан, Кыргыстан, Узбэкістан) і Турэччыне. Колькасьць уйгураў па-за Кітаем ацэньваецца ў 1—1,6 мільёну[2].

Крыніцы