Фэдэрацыя Босьніі і Герцагавіны

адна з частак Босьніі і Герцагавіны


Фэдэрацыя Босьніі і Герцагавіны — дзяржаўнае ўтварэньне, якое разам з Рэспублікай Сэрбскай складае дзяржаву Босьнія і Герцагавіна. Утворана на тэрыторыі былой Сацыялістычнай Фэдэратыўнай Рэспублікі Югаславія ў выніку Вашынгтонскага пагадненьня 1994 году. У склад фэдэрацыі ўвайшлі тэрыторыі, якія раней кантраляваліся афіцыйнымі ўладамі Рэспублікі Босьнія і Герцагавіна, а таксама ўладамі самаабвешчанай Рэспублікі Герцаг-Босна. Сталіца — Сараева. Плошча фэдэрацыі складае 26 076 км² (51% агульнай тэрыторыі Босьніі і Герцагавіны). На вызначанай тэрыторыі пражываюць 2,4 млн чалавек. Грашовай адзінкай зьяўляецца Канвэртаваная марка.

Фэдэрацыя Босьніі і Герцагавіны
hr
па-сэрбску: Федерација Босне и Херцеговине
Месцазнаходжаньне Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны
Афіцыйная мовабасьнійская, харвацкая і Сэрбская[б]
СталіцаСараева
Найбуйнейшы горадСараева, Зэніца, Тузла
Форма кіраваньня
Прэзыдэнт
Прэм’ер-міністар
федэратыўная парламенцкая рэспубліка
Марынка Чавара
Фадзіль Наваліч
Плошча
 • агульная

26110 км²
Насельніцтва
 • агульнае (2013)

2,2 млн
ВалютаКанвэртаваная марка (BAM)
Часавы пасUTC+1 (UTC+2)
Незалежнасьць
Абвешчаная
Прызнаная як
частка Босьніі
і Герцагавіны
18 сакавіка 1994 году

Адміністрацыйны падзел

У склад фэдэрацыі ўваходзяць дзесяць кантонаў (па-басьнійску: kantoni), у кожным зь якіх пераважае басьнійская ці харвацкая этнічная большасьць.

Кантоны падзелены на 79 абшчын (харв., па-басьнійску: općine).

Мае граніцы на захадзе і поўначы з Харватыяй, на поўначы і ўсходзе — з Рэспублікай Сэрбскай. Таксама мае невялікі выхад да Адрыятычнага мора — каля 24,5 км берагавой лініі.

Крыніцы