Шпіцбэрген

Шпіцбэ́рген (па-нарвэску: Svalbard) — нарвэская правінцыя ў Арктыцы, месьціцца на архіпэлягу Шпіцбэрген. Знаходзіцца за 800 км на поўнач ад Нарвэгіі і за 1100 км ад палярнага круга. Архіпэляг адышоў Нарвэгіі згодна з дамовай 1920 году.

Шпіцбэрген
Svalbard
Сьцяг ШпіцбэргенуГерб Шпіцбэргену
СьцягГерб
Месцазнаходжаньне Шпіцбэргену
Афіцыйная мованарвэская
Форма кіраваньня залежная тэрыторыя
Гаральд V
Ч’ерстын Аскгальт
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады

61 022 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2007)
 • шчыльнасьць

2321
0,035/км²
ВалютаНарвэская крона (NOK)
Часавы пас
 • улетку
UTC+1 (UTC+1)
+1 (UTC+1)
Дамэн верхняга ўзроўню.sj
Мапа Шпіцбэргену
Мапа Шпіцбэргену

Гісторыя

Верагодна выспы былі адкрытыя вікінгамі, а афіцыйнае адкрыцьцё адбылася ў 1596 годзе нідэрляндзкім вандроўнікам Вільлемам Барэнцам. Пасьля гэтага выспы выкарыстоўваліся як база нарвэскіх і расейскіх кітабояў і рыбакоў. Паміж 1669 і 1778 гадамі на Шпіцбэргене часта бывалі галяндзкія рыбакі, якія заснавалі тут горад Смеерэнбург. З канца XVIII стагодзьдзя выспы выкарыстоўваліся як база для палярных экспэдыцыяў.

У пачатку ХХ стагодзьдзя тут былі адкрытыя радовішчы вугалю. Згодна з дамовай (Шпіцэргенскі трактат) 1920 году выспы перайшлі пад кіраўніцтва Нарвэгіі. Яле ўмовы трактата забясьпечылі права на распрацоўку радовішчаў, рыбную лоўлю, правядзеньне навуковых дасьледаваньняў іншым краінам. У нашы дні распрацоўкай вугальных радовішчаў займаюцца нарвэскія і расейскія кампаніі. Польшча мае тут сваю навуковую станцыю.

Геаграфія

У склад архіпэлягу ўваходзяць наступныя выспы:

  • Заходні Шпіцбэрген (37 673 км²)
  • Паўночна-Усходняя зямля (14 443 км²)
  • Ідж (5 074 км²)
  • Выспа Барэнца (1 250 км²)
  • Белая выспа (682 км²)
  • Зямля прынца Караля (615 км²)
  • Каралеўская выспа (191 км²)
  • Мядзьведжая выспа (178 км²)
  • Швэдзкая выспа (137 км²)
  • Выспа Вільгельма (120 км²)

яшчэ шмат невялікіх выспачак.

Каралеўская выспа, Швэдзкая выспа і Абэлоя ўтвараюць Зямлю караля́ Ка́раля. Самым высокім пунктам архіпэлягу лічыцца гара Ньютантопэн (1713 м). Прыкладна 60% паверхні выспаў пакрытыя ледавікамі. Палярная ноч на Шпіцбэргене цягнецца з 20 траўня да 26 жніўня, а палярная ноч з 26 кастрычніка да 15 лютага.

Клімат

Самыя нізкія тэмпэратуры назіраюцца ў лютым і складаюць каля -20 °C, самыя высокія ў ліпені, +4,4 °C. Зімняя тэмпэратура вагаецца ад -25° да +5 °C, а летам ад +2° да +18 °C. Самая нізкая тэмпэратура зарэгістраваная на выспах склала −46,3 °C, а самая высокая +24,5 °C. Значны ўплыў на клімат аказвае Гальфстрым.

Дэмаграфія

Насельніцтва Шпіцбэргена налічвае каля 2,8 тыс. чалавек, перш за ўсё нарвэжцаў і расейцаў, якія ў асноўным займаюцца здабычай карысных выкапняў. Увогуле выспы лічацца самай паўночнай зямлёй заселенай чалавекам. Большасьць насельніцтва працуе тут згодна з кантрактамі. Самай ужываемай мовай зьяўляецца нарвэская.