Эдынсан Кавані

уругвайскі футбаліст

Э́дынсан Рабе́рта Кава́ні Го́мес (ісп.: Edinson Roberto Cavani Gómez; нар. 14 лютага 1987, Сальта, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, нападнік аргенцінскага клуба «Бока Хуніярс» і нацыянальнай зборнай Уругвая.

Футбол
Эдынсан Кавані
Агульная інфармацыя
Поўнае імяЭдынсан Раберта Кавані Гомес
МянушкіСтвол (El Tronco), Матадор (El Matador), Дзіцё (El Botija)
Нарадзіўся14 лютага 1987(1987-02-14)[1][2][…] (37 гадоў)
Грамадзянства Уругвай
Рост184 см
Вага71 кг
Пазіцыянападнік
Інфармацыя пра клуб
КлубАргенціна Бока Хуніярс
Нумар10
Маладзёжныя клубы
2000—2005Уругвай Данубіа
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2007Уругвай Данубіа25 (10)
2007—2011Італія Палерма109 (34)
2010—2011  Італія Напалі35 (26)
2011—2013Італія Напалі69 (52)
2013—2020Францыя Пары Сен-Жэрмен200 (148)
2020—2022Англія Манчэстэр Юнайтэд41 (12)
2022—2023Іспанія Валенсія25 (5)
2023—Аргенціна Бока Хуніярс
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2007Уругвай Уругвай (да 20)14 (9)
2012Уругвай Уругвай (алімп.)5 (3)
2008—Уругвай Уругвай136 (58)
Узнагароды і медалі
Кубак Амерыкі
ЗолатаАргенціна 2011
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

Раннія гады

Кавані нарадзіўся ва ўругвайскім горадзе Сальта. Там жа ён, услед за бацькам і старэйшым братам Вальтэрам пачаў футбольныя выступы. Яго хутка заўважылі клубы са сталіцы, але малады ігрок не спяшаўся з пераходам. У 12 гадоў Эдынсан пераехаў у Мантэвідэа, дзе яго ўзялі ў моладзевую каманду клуба «Данубіа». У асноўнай камандзе ён дэбютаваў у 2006 годзе і выйграў з клубам Апертуру чэмпіянату Уругвая.

«Палерма»

29 студзеня 2007 года прэзідэнт «Палерма» Маўрыцыа Дзампарыні абвясціў аб падпісанні шматабяцальнага ўругвайскага іграка. У «Палерма» Кавані дэбютаваў 11 сакавіка 2007 года ў хатнім матчы супраць «Фіярэнціны», выйшаўшы на замену на 55-й хвіліне, праз пятнаццаць хвілін адзначыўся першы голам у лізе[3].

У лютым 2010 года Кавані выказаў жаданне пакінуць «Палерма» і перайсці ў «Ювентус» або «Чэлсі»[4]. Нягледзячы на гэта, у сакавіку 2010 года Кавані падоўжыў дагавор з «Палерма» да 2014 года з штогадовым заробкам у 1 млн еўра[5].

«Напалі»

17 чэрвеня 2010 года прэзідэнт «Напалі» Аўрэліа Дэ Лаўрэнціс абвясціў аб пераходзе Кавані ў шэрагі неапалітанскага клуба[6]. Ігрок узяты ў гадавую арэнду ў «Палерма» за 5 млн еўра з наступным выкупам кантракту за 12 млн[7]. Асабісты кантракт уругвайскага нападніка падпісаны да 2015 года з штогадовым заробкам у 1,35 млн еўра без уліку розных бонусаў.

«Пары Сен-Жэрмен»

16 ліпеня 2013 года Кавані далучыўся да складу французскага клуба «Пары Сен-Жэрмен», падпісаўшы з ім пяцігадовы кантракт. Сума ўгоды, як мяркуецца, склала каля 64 млн еўра[8], што стала пятым паказчыкам паводле сумы ў сусветным футболе ў гісторыі. Кавані дэбютаваў за новую каманду 9 жніўня, выйшаўшы на 72-й хвіліне на замену ў матчы супраць «Манпелье»[9]. 18 жніўня Эдынсан забіў свой першы гол за клуб, у канцы матча супраць «Аяча» зрабіўшы лік нічыйным[10].

У чэрвені 2020 года адмовіўся падаўжыць кантракт для ўдзелу ў Лізе чэмпіёнеў і пакінуў каманду[11].

«Манчэстэр Юнайтэд»

У кастрычніку 2020 года падпісаў гадавы кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд» з магчымасцю падаўжэння яшчэ на год[12]. У маі 2022 года было абвешчана, што нападнік пакідае клуб па заканчэнні кантракта[13].

«Валенсія»

У жніўні 2022 года ў якасці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з іспанскай «Валенсіяй»[14]. У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб і стаў іграком «Бока Хуніярс».

Міжнародная кар’ера

6 лютага 2008 года ён адгуляў свой ​​першы матч за дарослую зборную Уругвая супраць зборнай Калумбіі і адразу ж забіў свой ​​першы гол.

10 ліпеня 2010 года Эдынсан забіў у матчы супраць зборнай Германіі ў матчы за трэцяе месца на чэмпіянаце свету 2010, зрабіўшы лік нічыйным 1:1, аднак еўрапейцы ўсё ж святкавалі перамогу з лікам 3:2. 8 кастрычніка 2010 года Кавані забіў свой першы міжнародны хет-трык у таварыскім матчы супраць зборнай Інданезіі (7:1), які праходзіў у Джакарце. Таксама, у тым матчы тры мячы забіў Луіс Суарэс.

Дасягненні

Клубныя

«Данубіа»:

  • Чэмпіён Уругвая: 2006 (апертура)

«Напалі»:

«Пары Сен-Жэрмен»:

  • Чэмпіён Францыі (6): 2014, 2015, 2016, 2018, 2019, 2020
  • Уладальнік Кубка Францыі (5): 2015, 2016, 2017, 2018, 2020
  • Уладальнік Кубка французскай лігі (6): 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2020
  • Уладальнік Суперкубка Францыі (4): 2014, 2015, 2017, 2019

Міжнародныя

Уругвай:

Крыніцы

  • Лампочка Эдинсона. sports.ru
  • Кавани хочет играть, как Руни, и ждёт предложения от «Юве» Архівавана 2 сакавіка 2010.. championat.ru
  • Кавани будет зарабатывать в «Палермо» € 1 млн в год(недаступная спасылка). championat.ru
  • De Laurentiis: «Cavani è del Napoli» Архівавана 2 красавіка 2014.. tuttonapoli.net
  • «Наполи» заплатил за Кавани € 17 млн Архівавана 19 ліпеня 2010.. championat.ru
  • Paris Saint-Germain seal Cavani signing. Goal.com.
  • Cavani debuts as PSG held. ESPN.
  • Cavani nets late leveller. ESPN.
  • Кавани и Менье отказались продлевать контракты с «ПСЖ» ради ЛЧ на 2 месяца. by.tribuna.com.
  • Кавани перешел в «Манчестер Юнайтед». by.tribuna.com.
  • Футбол. Эдинсон Кавани покинет "Манчестер Юнайтед" по завершении сезона. Архівавана 7 ліпеня 2022.. pressball.by.
  • Футбол. Эдинсон Кавани подписал контракт с "Валенсией" Архівавана 30 жніўня 2022.. pressball.by.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)