1917 (фільм)

фільм 2019 году

«1917» — мастацкі фільм брытанскага рэжысэра Сэма Мэндэса паводле ягонага сцэнара, напісанага пры ўдзеле Кірсьці Ўілсан-Кэрнз. Прэм’ера ў ЗША адбылася 25 сьнежня 2019 году. Выхад у пракат у Вялікабрытаніі з 10 студзеня 2020 году[5].

1917
1917
Жанр ваенны фільм[d] і драматычны фільм[d]
Рэжысэр Сэм Мэндэс
Сцэнарыст Сэм Мэндэс
Кірсьці Ўілсан-Кэрнз
Прадусар Піпа Гарыс
Калам Макдугал
Сэм Мэндэс
У ролях Дзін-Чарлз Чапмэн
Джордж Маккей
Бэнэдыкт Камбэрбэтч
Колін Фэрт
Рычард Мэдэн
Кампазытар Томас Ньюман
Апэратар Роджэр Дыкінз
Мантаж Міленя Фэдлер
Рафал Лістапад
Вытворчасьць Amblin Partners
Neal Street Productions
Universal Pictures
Распаўсюд Universal Pictures
Дата выхаду 2019
Працягласьць 119 хвілін[1]
Краіна Вялікабрытанія Вялікабрытанія
Мова ангельская
Бюджэт $90 млн[2]
Прыбытак $16,7 млн[3][4]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Сюжэт

Увесну 1917 году брытанская армія плянуе наступ на Лінію Гіндэнбурга. Двое маладых салдат Блэйк і Скофід у амаль нерэальныя тэрміны павінны прынесьці на перадавую загад аб адмене атакі, інакш батальён з 1600 салдат патрапіць у пастку. Для Блэйка тое заданьне вельмі важнае, бо ў тым батальёне служыць ягоны брат[6].

Акторы

  • Дзін-Чарлз Чапмэн[7] — малодшы капрал Блэйк
  • Джордж Маккей[7] — малодшы капрал Скофілд
  • Марк Стронг[5] — капітан Сьміт
  • Эндру Скот[8] — лейтэнант Лэсьлі
  • Рычард Мэдэн[9] — лейтэнант Блэйк
  • Клэр Дзюбюрк
  • Колін Фэрт[9] — генэрал Эрынмор
  • Бэнэдыкт Камбэрбэтч[8] — палкоўнік Макэнзі
  • Дэніэл Мэйз[5] — сяржант Сандэрз
  • Эдрыян Скарбора[5] — маёр Хэпбёрн
  • Джэймі Паркер[9] — лейтэнант Рычардз
  • Эліёт Бакстэр — шараговы Сынгэр
  • Набган Рызван
  • Дэніэл Макмілан
  • Джордж Верал
  • Джэмі Вон

Прэм’ера і крытыка

Сусьветная прэм’ера фільму адбылася 4 сьнежня ў Вялікабрытаніі на адмысловым паказе[10].

На сайце агрэгаваньня рэцэнзіяў Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг 89%, заснаваны на 285 рэцэнзіях, сярэдні бал 8,4/10. Выснова: «…уражлівае тэхнічнае дасягненьне, 1917 здолеў перадаць акопную натуру Першай сусьветнай вайны з сырой непасрэднасьцю»[11]. Metacritic даў фільму сярэднюю адзнаку 79 з 100, улічваючы меркаваньне 53 крытыкаў, што азначае «шырокае прызнаньне»[12].

Фільм атрымаў шырокае прызнаньне крытыкаў і патрапіў у некалькі сьпісаў найлепшых фільмаў году, сярод іх Бэнджамін Лі (The Guardian), Піт Трэвэрс (Rolling Stone), Тод Макарці (The Hollywood Reporter). Фільм атрымаў таксама мноства ўзнагарод і намінацыяў. Сярод іх — некалькі намінацыяў на «Залаты Глёбус», сярод якіх катэгорыі «Найлепшы фільм» і «Найлепшы рэжысэр». У дзьвюх гэтых намінацыях фільм атрымаў[13] перамогу.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі