1917 (фільм, 2019)

«1917»брытанская ваенная драма рэжысёра Сэма Мендэса, знятая па яго ўласным сцэнарыі, напісаным у суаўтарстве з Кірсці Уілсан-Кэрнс. Прэм’ера ў ЗША адбылася 25 снежня 2019 года. Выхад у пракат у Вялікабрытаніі — 10 студзеня 2020 года[6], у Беларусі — 30 студзеня 2020 года.

1917M:
англ.: 1917
Постар фільма
Жанрваенны фільм[d] і драматычны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
КінакампаніяAmblin Partners[d] і Neal Street Productions[d]
Працягласць119 хв.
Бюджэт95 000 000 $[5]
Зборы384 919 389 $[5] і 159 227 644 $[5]
Краіна
Моваанглійская
Год25 снежня 2019[1], 9 студзеня 2020, 16 студзеня 2020, 10 студзеня 2020[1] і 6 лютага 2020[2]
IMDbID 8579674
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сюжэт

Вясной 1917 года брытанская армія плануе наступ на Лінію Гіндэнбурга. Двое маладых салдат Блэйк і Скофід у амаль нерэальныя тэрміны павінны прынесці на перадавую загад аб адмене атакі, інакш батальён з 1600 салдат патрапіць у пастку. Для Блэйка гэтае заданне надзвычай важнае, бо ў тым батальёне служыць ягоны брат[7].

Акцёрскі склад

  • Дзін-Чарлз Чэпмэн[8] — малодшы капрал Блэйк
  • Джордж Маккей[8] — малодшы капрал Скофілд
  • Марк Стронг[6] — капітан Сміт
  • Эндру Скот[9] — лейтэнант Лэслі
  • Рычард Мэдэн[10] — лейтэнант Блэйк
  • Клэр Дзюбюрк
  • Колін Фёрт[10] — генерал Эрынмор
  • Бенедыкт Камбербэтч[9] — палкоўнік Макензі
  • Дэніэл Мейс[6] — сяржант Сандэрс
  • Эдрыян Скарбора[6] — маёр Хепбёрн
  • Джэймі Паркер[10] — лейтэнант Рычардс
  • Эліёт Бакстэр — шараговы Сінгер
  • Набган Рызван
  • Дэніэл Макмілан
  • Джордж Верал
  • Джэмі Вон

Прэм’ера і крытыка

Сусветная прэм’ера фільма адбылася 4 снежня 2019 года ў Вялікабрытаніі на адмысловым паказе[11].

На сайце «Rotten Tomatoes» фільм мае рэйтынг 89%, заснаваны на 352 рэцэнзіях. Кансэнсуснае меркаванне гучыць наступным чынам: «Жорсткі, захапляльны і тэхнічна ўражваючы фільм, „1917“ фіксуе акопную вайну Першай сусветнай з халоднай, здзіўляючай непасрэднасцю»[12]. Сайт «Metacritic» даў фільму сярэднюю адзнаку 79 са 100, улічваючы меркаванне 56 крытыкаў[13].

Фільм атрымаў шырокае прызнанне крытыкаў і патрапіў у некалькі спісаў найлепшых фільмаў года, сярод іх Бенджамін Лі («The Guardian»), Піт Трэверс («Rolling Stone»), Тод Макарці («The Hollywood Reporter»). Фільм атрымаў таксама мноства ўзнагарод і намінацый. Сярод іх — перамога на «Залатым глобусе» ў намінацыях «Найлепшы драматычны фільм» і «Найлепшы рэжысёр».

Зноскі

  • а б в г д е ё ж з і к л м н о п Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  • https://theworldofmovies.com/1917-movie-review/
  • а б в Box Office Mojo — 1999. Праверана 16 мая 2022.
  • а б в г Simon Brew.. Sam Mendes’ first post-James Bond movie starts filming (англ.). Сайт «filmstories.co.uk» (29 сакавіка 2019). Праверана 18 студзеня 2020.
  • Christian Holub.. 1917 cast and creators explain how they made the film to be one continuous shot (англ.). Сайт «ew.com» (3 кастрычніка 2019). Праверана 18 студзеня 2020.
  • а б Dave McNary.. Benedict Cumberbatch, Colin Firth Join Sam Mendes World War I Drama ‘1917’ (англ.). Сайт «Variety» (28 сакавіка 2019). Праверана 18 студзеня 2020.
  • а б Sherlock co-stars Benedict Cumberbatch and Andrew Scott to reunite in Sam Mendes’ WWI movie. «radiotimes.com». Праверана 18 студзеня 2020.
  • а б в Mia Galuppo.. Colin Firth, Benedict Cumberbatch Join Sam Mendes' WWI Movie '1917'. Сайт «The Hollywood Reporter» (28 сакавіка 2019). Праверана 18 студзеня 2020.
  • Tom Grater.. Sam Mendes War Movie '1917' To World Premiere As UK Royal Charity Event (29 кастрычніка 2019).
  • 1917 (2019) (англ.). Сайт «Rotten Tomatoes». Праверана 18 студзеня 2020.
  • 1917 Reviews (англ.). Сайт «Metacritic». Праверана 18 студзеня 2020.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)