Іаган Міхаэль Гайдн

Іаган Міхаэль Гайдн (ням.: Johann Michael Haydn; 14 або 15 верасня 1737, Рорау — 10 жніўня 1806, Зальцбург) — аўстрыйскі кампазітар і арганіст. Малодшы брат кампазітара Іозефа Гайдна.

Іаган Міхаэль Гайдн
ням.: Michael Haydn
ням.: Johann Michael Haydn
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэнняне пазней за 14 верасня 1737
Месца нараджэння
Дата смерці10 жніўня 1806(1806-08-10)[1][2][…] (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Аўстрыйская імперыя
БацькаMathias Haydn[d]
Музычная дзейнасць
ПедагогGeorg Reutter II[d]
Прафесіікампазітар класічнай музыкі, арганіст, музыкант
Інструментыарган
Жанрыопера і сімфонія
ВыхаванцыКарл Марыя фон Вебер і Sigismund von Neukomm[d]
АўтографАўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Іаган Міхаэль Гайдн нарадзіўся ў вёсцы Рорау (цяпер — у зямлі Ніжняя Аўстрыя). Яго бацька, Маціяс Гайдн, быў музыкантам-фалькларыстам, а маці — прыдворнай кухарка ў замку мясцовага арыстакрата. Бацька спрыяў таму, каб абодва браты вучыліся спевам. Паводле некаторых крыніц, Гайдн з 1745 года быў спеваком у капэле сабора св. Стэфана ў Вене, якую пакінуў ў 1754 годзе. З 1757 быў капельмайстрам пры двары біскупа ў Орадзя (Румынія).

З 1763 Гайдн замяшчаў Леапольда Моцарта на пасадзе канцэртмайстра і прыдворнага арганіста (у 1781 годзе, пасля пераезду Вольфганга Моцарта ў Вену) у капэле арцыбіскупа Зальцбургскага. Леапольд Моцарт ставіўся да Гайдна непрыязна. Пасля калегай Гайдна быў Вольфганг Амадэй Моцарт, які, у адрозненне ад бацькі, па-сяброўску ставіўся да Гайдна.

Дзякуючы сваім выдатным выканальніцкім дадзеным, Гайдн ў 1777 годзе заняў месца арганіста царквы св. Тройцы. З 1804 — член Шведскай музычнай акадэміі. Пазней займаўся выкладаннем, сярод яго вучняў лічацца Карл Марыя фон Вебер, І. Вельфль , Антон Дыябелі.

Зноскі

  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)