Перайсці да зместу

Ігнат Блажэй Лапацінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігнат Блажэй Лапацінскі
мерк.
Любіч
Любіч
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]
пісар скарбовы літоўскі
суддзя гродскі браслаўскі[d]
дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага[d]
гараднічы радамльскі[d]
17 снежня 1759 — 16 снежня 1776

Нараджэнне2 лютага 1722(1722-02-02)[1]
Смерць16 снежня 1776(1776-12-16)[1] (54 гады)
Месца пахавання
РодЛапацінскія
БацькаЛявон Лапацінскі[d]
МаціРэгіна са Свянціцкіх[d]
ЖонкаЮдыта з Прозараў[d][1]
ДзеціЮзаф Лапацінскі[d], Ганна Яўгенія з Лапацінскіх[d], Матэвуш Яўстах Лапацінскі[d], Кацярына з Лапацінскіх[d], Марцін Тадэвуш Лапацінскі[d], Тадэвуш Лапацінскі[d] і Мікалай Лапацінскі[d]
Дзейнасцьпісьменнік

Ігнат Блажэй Станіслаў Лапацінскі (польск.: Ignacy Błażej Stanisław Łopaciński; 2 лютага 1722, Лапаціна, Мсціслаўскае ваяводства — 16 снежня 1776) — пісьменнік, ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфіяправіць зыходнік

Паходзіў з каталіцкага шляхецкага роду Лапацінскіх герба «Любіч». Сын Лявона Лапацінскага і Рэгіны са Свянціцкіх. Меў братоў Яна Дамініка, біскупа жамойцкага, і Мікалая Тадэвуша, ваяводу берасцейскага.

Вучыўся ў Мсціславе, Каралеўцы, Вільні, Варшаве.

Суддзя гродскі браслаўскі (1753), пісар скарбовы літоўскі (1761). Выбіраўся паслом на сеймы, дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага.

Памёр у Вільні на шляху да сойма 1776 года, пахаваны ў касцёле Святога Якуба.

Сям’яправіць зыходнік

У 1752 годзе ажаніўся з Юдытай з Прозараў, дачкой войскага ковенскага Станіслава Прозара і Ружы з Сіруцяў. Яе братам быў віцебскі ваявода Юзаф Прозар. Ігнат Блажэй стаў заснавальнікам пісарскай лініі Лапацінскіх з сядзібай у Ёдах.

Творчасцьправіць зыходнік

Аўтар сатырычнай камедыі на палітычныя тэмы «Перакіньчык» (распаўсюджвалася ў рукапісах), рэлігійных твораў, мемуараў; пераклаў з лацінскай на польскую мову трагедыі езуіта А. Кляуса (Вільня, 1751).

Зноскі

Літаратураправіць зыходнік

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі