Адміністрацыйны падзел Швейцарыі

У склад Швейцарыі як федэратыўнай рэспублікі ўваходзіць 26 кантонаў (20 кантонаў і 6 паўкантонаў). Кантоны (ням.: Kantone, фр.: cantons, італ.: cantoni, рэтарам.: chantuns) — гэта найбуйнейшыя дзяржаўна-тэрытарыяльныя адзінкі Швейцарскай Канфедэрацыі. Ніжэйшы ўзровень тэрытарыяльна-адміністрацыйнага падзелу — абшчыны (ням.: Gemeinde), якіх станам на студзень 2012 года налічвалася 2495 (у 2011 годзе — 2495 абшчын)[1]. Ніжэй прыведзены спіс кантонаў (варта адзначыць, што нямала гарадоў Швейцарыі маюць розныя назвы, якія ўжываюцца на розных мовах краіны).

Кожны кантон мае сваю канстытуцыю і законы, заканадаўчы орган — кантанальны савет (kantonsrat), або вялікі савет, выканаўчы орган — кіруючы савет (regierungsrat), або дзяржаўны савет, які складаецца з губернатара (landammann), або старшыні дзяржаўнага савета, і ўрадавых саветнікаў (regierungsrat), або дзяржаўных саветнікаў. Кантон цалкам самастойны ў вырашэнні ўнутраных праблем. У распараджэнні цэнтральнага ўрада знаходзяцца міжнародныя пытанні, федэральны бюджэт і эмісія грошай. Тым не менш, Швейцарыя — адзіная дзяржава. Дэвіз краіны: «Адзін за ўсіх і ўсё за аднаго!» (лац.: Unus pro omnibus, omnes pro uno).

Самым апошнім паводле даты ўтварэння з'яўляецца кантон Юра (аддзелены ад кантона Берн у 1979 годзе паводле вынікаў рэферэндуму).

Адміністрацыйны падзел Швейцарыі на кантоны
ГербКантонПлошча,
км²
Насельніцтва,[2]
чал. (2012)
Шчыльнасць,
чал./км²
Сталіца
1Апенцэль — Аўсерродэн 1 (ням.: Appenzell Ausserrhoden)242,953 438220,00Герызау (ням.: Herisau)
2Апенцэль — Інерродэн 1 (ням.: Appenzell Innerrhoden)172,515 71791,11Апенцэль (ням.: Appenzell)
3Ааргау (ням.: Aargau)1403,8627 340446,89Аарау (ням.: Aarau)
4Базель-Ланд 1 (ням.: Basel-Landschaft)517,5276 537534,37Лісталь (ням.: Liestal)
5Базель-Штат 1 (ням.: Basel-Stadt)37,1187 4255051,89Базель (ням.: Basel)
6Берн (ням.: Bern, фр.: Berne)5959,1992 617166,57Берн (ням.: Bern, фр.: Berne)
7Вале (фр.: Valais, ням.: Wallis)5224,4321 73261,58Сьён (фр.: Sion, ням.: Sitten)
8Во (фр.: Vaud)3212,1734 356228,62Лазана (фр.: Lausanne)
9Гларус (ням.: Glarus)685,439 36957,44Гларус (ням.: Glarus)
10Граўбюндэн, або Грызон (ням.: Graubünden, рэтарам.: Grischun, італ.: Grigioni)7105,2193 92027,29Кур (ням.: Chur, рэтарам.: Cuira, італ.: Coira)
11Жэнева (фр.: Genève)282,4463 1011639,88Жэнева (фр.: Genève)
12Золатурн (ням.: Solothurn)790,5259 283328,00Золатурн (ням.: Solothurn)
13Люцэрн (ням.: Luzern)1493,4386 082258,53Люцэрн (ням.: Luzern)
14Нёўшатэль (фр.: Neuchâtel)803,1174 554217,35Нёўшатэль (фр.: Neuchâtel)
15Нідвальдэн 1 (ням.: Nidwalden)276,141 584150,61Штанс (ням.: Stans)
16Обвальдэн 1 (ням.: Obwalden)490,636 11573,61Зарнен (ням.: Sarnen)
17Санкт-Гален (ням.: Sankt Gallen)2025,5487 060240,46Санкт-Гален (ням.: St. Gallen)
18Тычына (італ.: Ticino)2812,5341 652121,48Белінцона (італ.: Bellinzona)
19Тургау (ням.: Thurgau)990,9256 213258,57Фраўэнфельд (Frauenfeld)
20Уры (ням.: Uri)1076,435 69333,16Альтдорф (ням.: Altdorf)
21Фрыбур (фр.: Fribourg, ням.: Freiburg)1670,8291 395174,40Фрыбур (фр.: Fribourg, ням.: Freiburg)
22Цуг (ням.: Zug)238,7116 575488,37Цуг (ням.: Zug)
23Цюрых (ням.: Zürich)1728,91 408 575814,72Цюрых (ням.: Zürich)
24Шафгаўзен (ням.: Schaffhausen)298,577 955261,16Шафгаўзен (ням.: Schaffhausen)
25Швіц (ням.: Schwyz)908,1149 830164,99Швіц (ням.: Schwyz)
26Юра2 (фр.: Jura)838,870 94284,58Дэлемон (фр.: Delémont)
Усяго41 2858 039 060194,72

1 Да 1999 года меў статус паўкантона. Паводле канстытуцыі Швейцарыі 1999 года дэ-юрэ атрымаў статус кантона, але дэ-факта застаўся паўкантонам з абмежаванымі правамі.

2 Утварыўся ў 1979 годзе.

Заўвагі

Спасылкі