Акінава (прэфектура)

прэфектура ў Японіі

Акіна́ва (яп.: 沖縄県 Акінава-кэн, на акінаўскім дыялекце рукюскай мовы — Утына:-кэн) — самая паўднёвая прэфектура Японіі, якая складаецца з сотняў малых астравоў, якія ўтвараюць архіпелаг Рукю працягласцю больш за 1000 км. Плошча прэфектуры складае 2 276,49 км²,[1] насельніцтва — 1 406 260 чалавек (1 сакавіка 2012)[2], шчыльнасць насельніцтва — 617,73 чал./км².

Размяшчэнне прэфектуры Акінава
Прэфектура Акінава на карце ЯпонііКарта прэфектуры Акінава
Карта прэфектуры Акінава
Размяшчэнне
КраінаЯпонія
РэгіёнКюсю
Востраўастравы Рукю
Каардынаты26°11′ пн. ш. 127°33′ у. д.HGЯO
Інфармацыя
Адміністрацыйны цэнтрНаха
ISO 3166-2:JPJP-47
Статыстыка
Плошча2 276,49 км² (43-я)
     % вады0,5 %
Насельніцтва(на 1 сакавіка 2012)
     Усяго1 406 260 чалавек (30-я)
     Шчыльнасць617,73 чал./км²
Паветаў4
Муніцыпалітэтаў41
Сімволіка
Сцяг прэфектуры
Сцяг прэфектуры
Эмблема прэфектуры
Эмблема прэфектуры
ДрэваХвоя лючуская (Pinus luchuensis)
КветкаЭрытрына стракатая (Erythrina variegata)
ПтушкаАкінаўскі дзяцел (Sapheopipo noguchii)
Адміністрацыя
ГубернатарХіракадзу Накаіма
Афіцыйны сайт (яп.)

Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Наха.

Спрэчная тэрыторыя паміж Кітаем і Японіяй — астравы Сэнкаку (астравы Дзяаюй) — таксама лічыцца часткай прэфектуры Акінава.

Гісторыя

З 14 стагоддзя на тэрыторыі прэфектуры Акінава існавала дзяржава Рукю. Кіраўнік яе меў тытул вана і лічыўся васалам кітайскага імператара. У 1609 годзе гэта дзяржава была заваявана самураямі роду Сімадзу з паўднёваяпонскага ўдзела Сацума. Заваёўнікі захавалі фармальную незалежнасць жыхароў Рукю, але пасадзілі ў сталіцы дзяржавы свайго намесніка-наглядчыка. З тых часоў Рукю знаходзілася ў падвойнай васальнай залежнасці ад Кітая і Японіі[3].

У 1872 годзе японскі ўрад у аднабаковым парадку пераназваў дзяржава Рукю ў аўтаномны ўдзел Рукю-хан, а ў 1879 годзе канчаткова анексаваў яго, утварыўшы прэфектуру Акінава. Да 1912 года японцы пакінулі ў прэфектуры старую сістэму кіравання, падаткаў і гаспадарання. Адсутнасць мадэрнізацыі прывяла да хранічнага сацыяльна-эканамічнага адставання прэфектуры ад рэгіёнаў Цэнтральнай Японіі. Значная частка насельніцтва пакінула радзіму ў пошуках заробку, пераехаўшы на японскія астравы Хонсю і Кюсю ці амерыканскія Гаваі[3].

Акінава моцна пацярпела падчас Другой сусветнай вайны. Падчас бітвы за Акінаву ў 1945 годзе паміж войскамі Японіі і ЗША загінулі сотні тысяч мірных жыхароў. Колькасць ахвяр была вялікай з-за патрабавання японскага ўрада і ваенных не здавацца ў палон. Пасля вайны Акінава знаходзілася ў зоне амерыканскай акупацыі. Нягледзячы на аднаўленне незалежнасці Японіі ў красавіку 1952 года, астравы Рукю засталіся пад кантролем ЗША. Амерыканцы выношвалі планы аднаўлення на іх месцы дзяржавы, аднак пад ціскам грамадскасці і палітычнай мэтазгоднасці вярнулі Акінаву японскаму боку[3].

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У прэфектуры Акінава размешчана 11 гарадоў і 4 павета (11 пасёлкаў і 19 сёлаў).

Гарады

Спіс гарадоў прэфектуры:

  • Гінаван;
  • Ісігакі;
  • Ітаман;
  • Міякадзіма;
  • Нага;
  • Нандзё;
  • Наха;
  • Акінава;
  • Тамігусуку;
  • Урасоэ;
  • Урума.

Паветы

Пасёлкі і сёлы паводле паветаў:

  • Кунігамі;
    • Гінадза;
    • Іэ;
    • Кін;
    • Кунігамі;
    • Матобу;
    • Накідзін;
    • Огімі;
    • Анна;
    • Хігасі;
  • Міяка;
    • Тарама;
  • Накагамі;
    • Іамітан;
    • Кадэна;
    • Кітанакагусуку;
    • Накагусуку;
    • Нісіхара;
    • Цятан;
  • Яэяма;
    • Іанагуні;
    • Такетомі;
  • Сімадзіры;
    • Агуні;
    • Дзамамі;
    • Ідзена;
    • Іанабару;
    • Іхея;
    • Кітадайто;
    • Кумедзіма;
    • Мінамідайто;
    • Такасікі;
    • Танакі;
    • Хаэбару;
    • Яэсэ.

Сімволіка

Эмблема прэфектуры была апублікавана 15 мая 1972 года[4]. Яна ўяўляе сабой стылізаваную літару «O». Сцяг зацвердзілі 13 кастрычніка 1972 года[5].

Кветкай прэфектуры абралі эрытрыну стракатую, дрэвам — хвою лючускую, птушкай — акінаўскага дзятла, а рыбай — pterocaesio digramma[6].

Зноскі

Гл. таксама

  • Рух за незалежнасць Акінавы

Спасылкі

  • 沖縄県 (яп.). Geospatial Information Authority of Japan. — Геаграфічныя каардынаты населеных пунктаў прэфектуры Міядзакі. Праверана 23 ліпеня 2010.
  • 沖縄県内市町村 (яп.). Local Authorities Systems Development Center. — Ідэнтыфікацыйныя коды, назвы, паштовыя адрасы і тэлефоны адміністрацый населеных пунктаў прэфектуры Міядзакі. Праверана 23 ліпеня 2010.