Алесь Бяляцкі

беларускі грамадскі дзеяч, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года

Але́сь Бяля́цкі, поўнае імя Аляксандр Ві́ктаравіч Бяляцкі (нар. 25 верасня 1962, Вяртсіля, Сартавальскі раён, Карэльская АССР, РСФСР) — беларускі грамадскі дзеяч, праваабаронца, палітвязень і вязень сумлення[4]. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2022)[5].

Алесь Віктаравіч Бяляцкі
Імя пры нараджэнніАляксандр Віктаравіч Бяляцкі
Род дзейнасціпісьменнік, праваабаронец, літаратуразнавец, літаратурны крытык, гісторык літаратуры, дысідэнт, палітычны вязень, настаўнік, літаратар
Дата нараджэння25 верасня 1962(1962-09-25)[1] (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
БацькаВіктар Усцінавіч Бяляцкі (1928—2011)
МаціНіна Аляксандраўна (1935–1994)
ЖонкаНаталля Пінчук
ДзеціАдам Аляксандравіч Бяляцкі
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Сайтfreeales.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў беларускай сям’і, бацька родам з Рагачоўскага, маці з Нараўлянскага раёнаў Гомельскай вобласці. У 1965 годзе сям’я вярнулася ў Беларусь, на сталае жыццё ў Светлагорск Гомельскай вобласці. Выпускнік сярэдняй школы № 5 Светлагорска.

У 1984 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «беларуская і руская мовы і літаратура» (кваліфікацыя — філолаг, выкладчык беларускай і рускай моў і літаратуры). Падчас вучобы сябраваў з будучымі вядомымі беларускімі пісьменнікамі, тады — студэнтамі Анатолем Сысом, Эдуардам Акуліным, Сяржуком Сысом, Анатолем Казловым. Падчас вучобы выступіў з першымі літаратуразнаўчымі артыкуламі, дэбютаваў у 1984 годзе ў газеце «Літаратура і мастацтва».

Працаваў настаўнікам у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Тэрміновую вайсковую службу ў 1985—1986 гг. праходзіў механікам-вадзіцелем браніраванага цягача ў артылерыйскай знішчальнай супрацьтанкавай батарэі пад Свярдлоўскам (цяпер Екацярынбург, Расія).

З 1981 года браў удзел у моладзевым нацыянальна-дэмакратычным руху[6]. Быў сябрам падпольнай групы моладзі: Беларускай канспірацыйнай партыі «Незалежнасць», якая ставіла мэтай спрыянне выхаду Беларусі з СССР і стварэнню незалежнай, дэмакратычнай дзяржавы[7]. Група мела статут і праграму, працавала праз легальныя нефармальныя моладзевыя аб’яднанні «Талака», «Тутэйшыя», выдавала нелегальны часопіс «Бурачок»[8], была ініцыятарам правядзення першых у Беларускі мітынгаў на Дзяды ў 1987 і 1988 гадах[9], акцый пратэсту — воднага ралі супраць пабудовы Даўгаўпілскай ГРЭС (1987)[10], мітынгу супраць разбурэння Верхняга горада ў Мінску (1988)[11], дэманстрацыі і мітынгу ў Курапатах (1988)[12].

Алесь Бяляцкі друкаваўся ў тагачасных падпольных выданнях, часопісах «Бурачок»[13] і «Вера»[14]. Быў удзельнікам мітынгаў на Дзяды ў 1987 і 1988 гадах. З’яўляўся адным з арганізатараў Першага вальнага сойму беларускіх суполак.

Падчас навучання ў аспірантуры ў г. Мінску ў 1986—1989 гг. быў адным са стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя» (1986), потым — старшынём гэтай грамадскай арганізацыі[15]. Быў пад пагрозай выключэння з аспірантуры, але грамадскую дзейнасць не спыніў[16]. Браў удзел у паседжаннях Камэтэта-58[17], у 1988 г. выступіў адным з заснавальнікаў таварыства «Мартыралог Беларусі», а таксама быў сябрам арганізацыйнага камітэту грамадскай арганізацыі Беларускі народны фронт. У 1990 годзе выступіў адным з арганізатараў грамадскай арганізацыі Беларуская каталіцкая грамада[18].

У 1989 годзе скончыў аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР[15]. У 1989 годзе працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Музея гісторыі беларускай літаратуры, затым у 1989 годзе па конкурсе абраны калектывам музея на пасаду дырэктара Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

Працаваў дырэктарам музея з кастрычніка 1989 да жніўня 1998 года. Падчас працы Алеся Бяляцкага ў музеі былі адкрыты экспазіцыі ў цэнтральным будынку музея ў Мінску на Траецкім прадмесці (1991), у філіялах музея — «Беларускай хатцы» ў Мінску на вуліцы Рабкораўскай, 14 (1991), «Фальварак Ракуцёўшчына» ў вёсцы Ракуцёўшчына Маладзечанскага раёна (1991), у Яраслаўлі (1993). У будынках музея напачатку 1990-х гадоў праходзілі шматлікія культурныя і грамадскія мерапрыемствы, сходы дэмакратычных сілаў[19], пасяджэнні Управы і Сойму Беларускага народнага фронту, малітоўныя службы грэка-католікаў. У будынку музея ў 1990 г. мела юрыдычны адрас і пачынала працу рэдакцыя адной з першых дэмакратычных газет у Беларусі «Свабода». Алесь Бяляцкі прадаставіў юрыдычны адрас музея для рэгістрацыі дзясяткаў няўрадавых арганізацый, які ў тыя гады было цяжка знайсці, у тым ліку Праваабарончаму цэнтру «Вясна» і Цэнтру «Супольнасць»[20]. Запрасіў у літаратурны музей М. Багдановіча на працу маладых беларускіх пісьменнікаў Паліну Качаткову, Эдуарда Акуліна, Сяргея Вітушку, Алеся Астраўцова.

Дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў у 1991—1996 гадах. 20 жніўня 1991 года разам з іншымі 29 дэпутатамі Мінгарсавета, на наступны дзень пасля путчу ГКЧП, выступіў з адкрытым зваротам да жыхароў Мінска «захоўваць вернасць законна абраным органам улады і дамагацца ўсімі канстытуцыйнымі метадамі спынення дзейнасці Дзяржаўнага камітэту па надзвычайным становішчы»[21]. 5 верасня 1991 года пасля прыняцця Мінгарсаветам рашэння пра выкарыстанне нацыянальнай сімволікі Бяляцкі прынёс бела-чырвона-белы сцяг у залу пасяджэнняў дэпутатаў, гэты сцяг першым у краіне быў афіцыйна вывешаны над будынкам Мінгарсавета[20].

Сакратар Управы БНФ (1996—1999), намеснік старшыні Партыі БНФ (1999—2001)[22].

У 1996 годзе заснаваў гарадскую мінскую арганізацыю Праваабарончы цэнтр «Вясна-96», які 15 чэрвеня 1999 года пераўтварыўся ў рэспубліканскае Грамадскае аб’яднанне Праваабарончы цэнтр «Вясна». Рашэннем Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь 28 кастрычніка 2003 года за ўдзел у назіранні падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 года Грамадскае аб’яднанне «Праваабарончы цэнтр „Вясна“» было пазбаўлена дзяржаўнай рэгістрацыі. З тых часоў вядучая беларуская праваабарончая арганізацыя працуе без рэгістрацыі[23].

Старшыня рабочай групы Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый (2000—2004)[22].

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (The International Federation for Human Rights, FIDH; 2007—2016)[23].

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (1995)[24] і Беларускага ПЭН-цэнтра (2009)[25].

4 жніўня 2011 годзе затрыманы ДФР КДК, затым арыштаваны і змешчаны ў СІЗА ў Мінску[26].

24 лістапада 2011 года асуджаны па ч. 2. арт. 243 КК (утойванне даходаў у асабліва буйным памеры) на 4,5 гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці[27]. Суд прызнаў яго вінаватым у нясплаце падаткаў. Падставай для крымінальнага пераследу стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі беларускім праваахоўным органам Літва і Польшча. А. Бяляцкі сваёй віны не прызнаў і заявіў, што грошы, якія былі атрыманы на яго рахункі ў банку, выкарыстоўваліся на праваабарончую дзейнасць. Раней у тым жа годзе беларускія ўлады скіравалі Літве запыт у справе фінансавання беларускай апазіцыі, Алеся Бяляцкага ўдалося прызнаць вінаватым у тым ліку ў выніку таго, што адказ на гэты запыт не быў добра прадуманы літоўскім бокам. Літоўскі дыпламат Рэнатас Юшка пазней пракаментаваў гэта так: «Для Літвы гэта вялікае паражэнне на міжнароднай арэне, і я ўсё яшчэ адчуваю пэўнае пачуццё віны з-за Алеся. Калі я яшчэ быў адказным за каардынацыю такіх справаў, то нам удавалася прадухіляць падобныя здарэнні». Беларускія праваабаронцы, а таксама кіраўніцтва Еўрапейскага Саюза, урады краін ЕС, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічылі А. Бяляцкага палітычным вязнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабавалі ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу[28]. 15 верасня 2011 г. адмысловую рэзалюцыю па справе А. Бяляцкага прыняў Еўрапейскі парламент[29]. З патрабаваннем аб вызваленні А. Бяляцкага да беларускага ўраду звярталіся Старшыня Еўрапарламенту Ежы Бузек[30], прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан[31], старшыня АБСЕ Эйман Гілмар[32], спецыяльны дакладчык па сітуацыі ў Беларусі Рады ААН па правах чалавека Міклаш Харасці[33].

Тэрмін зняволення адбываў у папраўчай калоніі № 2 у г. Бабруйску. Працаваў упакоўшчыкам у швейным цаху[34]. Неаднаразова пакараны адміністрацыяй калоніі за «парушэнні правілаў паводзін асуджаных»[35], прызнаны «злосным парушальнікам рэжыму», таму пазбаўлены амністыі ў 2012 годзе[36], пазбаўляўся спатканняў з роднымі і перадач[37]. У калоніі напісаў шмат тэкстаў на літаратуразнаўчыя тэмы, эсэ, успаміны, якія перадаваліся на волю ў лістах[38]. Падчас зняволення ў абарону Алеся Бяляцкага разгорнутая кампанія міжнароднай салідарнасці[39].

Алесь Бяляцкі вызвалены 21 чэрвеня 2014 года.

Падчас пагрому грамадскіх арганізацый у Беларусі Алесь Бяляцкі затрыманы 14 ліпеня 2021 года[40]. 15 ліпеня сумеснай заявай дзевяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, прызнаны палітычным зняволеным[40][41].

7 кастрычніка 2022 года Алесь Бяляцкі абвешчаны лаўрэтам Нобелеўскай прэміі міру. За свайго зняволенага мужа залаты медаль і дыплом лаўрэата 10 снежня атрымала Наталля Пінчук. Нобелеўская прамова ўпершыню ў гісторыі прагучала па-беларуску.

У 2023 годзе разам з ім у Мінску судзілі прадстаўнікоў «Вясны» Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча. 3 сакавіка абвешчаны прысуд па справе. Алесь Бяляцкі прызнаны вінаватым і прысуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыма з грашовым штрафам у даход дзяржавы[42].

Узнагароды і ганаровыя званні

  • У сакавіку 2006 года Вацлаў Гавел уручыў А. Бяляцкаму прэмію Homo Homini за праваабарончую дзейнасць[43].
  • Прэмія імя Пера Ангера. «Per Anger Prize» (Швецыя, 2006)[44].
  • Прэмія свабоды імя Андрэя Сахарава Нарвежскага Хельсінкскага камітэта. «Andrei Sakharov Freedom Award» (Нарвегія, 2006)[45].
  • Ганаровы грамадзянін Генуі (Лігурыя, Італія) з 2010 года.
  • Нацыянальная прэмія ў абарону правоў чалавека. «Праваабаронца 2011 года» (Беларусь, 2011)[46].
  • Дыплом за свабоду слова. Нарвежскі саюз пісьменнікаў. «Ytringsfrihetsprisen 2011» (Нарвегія, 2012)[47].
  • Ганаровы грамадзянін Парыжа з 2012 года[48].
  • Прэмія Леха Валенсы. «Nagroda Lecha Walesy 2012» (Польшча, 2012)[крыніца?].
  • Прэмія імя Вацлава Гавела за правы чалавека. Першы лаўрэат ад заснавання прэміі. «Vaclav Havel Human Rights Prize 2013». Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы сумесна з Бібліятэкай Вацлава Гавела і фондам Charta 77 (Страсбург, 2013)[49].
  • Літаратурная прэмія імя Алеся Адамовіча. Беларускі ПЭН-цэнтр (Беларусь, 2014)[50].
  • Абаронца Грамадзянскіх Правоў Года — 2014. «Civil rights defender of the year 2014» (Швецыя, 2014)[51].
  • Ганаровы грамадзянін Сіракузаў (Сіцылія, Італія) з 2014 г[52].
  • Намінаваны на Нобелеўскую прэмію міру пяць разоў. У 2006 і 2007 гадах[53]. У 2012 годзе зноў намінаваны, але прэмія прысуджана Еўрасаюзу[54]. 2 лютага 2013 года намінаваны нарвежскім парламентарыем Янам Санэрам. У 2014 годзе дэпутаты польскага парламента намінавалі Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру, пад намінацыяй падпісаліся 160 дэпутатаў[55].
  • Медаль 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2019)[56].
  • Прэмія «За правільны лад жыцця»  (укр.) (прысуджана «Вясне» ды Алесю Бяляцкаму)[57].
  • Нобелеўская прэмія міру (2022)
  • Крыж Ордэн Пагоні (2024) за выбітныя заслугі маральна-грамадскага лідарства нацыянальнага маштабу на абароне грамадзянскіх і нацыянальна-культурных правоў і законнасці Беларусі ў варунках асабістае небяспекі[58].

Вобраз у культуры і мастацтве

  • 4 жніўня — Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, заснаваны ў 2012 годзе як адказ на арышт Алеся Бяляцкага[59].
  • Дзмітры Плакс 14.02.2013 года зрабіў пастаноўку на Радыё Швецыі пра Алеся Бяляцкага[60].
  • Кніга Віктара Сазонава «Паэзія прозы» (2013) прысвечана Алесю Бяляцкаму, а ў адным апавяданняў кнігі — «Паштоўка палітвязня», сюжэт пра яго[61].
  • Уладзімір Сіўчыкаў — эсэ «Гэтае салодкае слова — свабода!» у падборцы «Начныя нататкі». Дадатак Літаратурная Беларусь № 4 (92) у газеце Новы Час. 25 красавіка 2014 / № 16 (385)[62].
  • Уладзімір Някляеў. Верш Рымцелі. На 50-годдзе праваабаронцы Алеся Бяляцкага[63].
  • Сяржук Сыс — верш «Алесю Бяляцкаму»[64].
  • Міхась Скобла — эсэ «Ліст да Алеся Бяляцкага»[65].
  • Мастацкі фільм «Выше неба» (рэжысёр: Дзмітры Марынін, Андрэй Курэйчык, 2012 г.): у эпізодзе паказаны сюжэт з навін тэлеканала «Беларусь-1» аб затрыманні Алеся Бяляцкага (56 хвіліна)[66].
  • Дакументальны фільм «Свечка праўды Алеся Бяляцкага» (сцэнарыст Паліна Сцепаненка, 2011, Беларусь)[67].
  • Дакументальны фільм «Вясна» (рэжысёр — Вольга Швед, 2012 г., Беларусь)[68].
  • Дакументальны фільм «Нястомнае сэрца» (A Heart That Never Dies) Алеся Бяляцкага (рэжысёр Эрлінг Борген, 2015, Нарвегія)[69].
  • Дакументальны фільм «1050 дзён самоты» (рэжысёр Алег Дашкевіч, 2014, Беларусь)[70].
  • Мастак Ай Вейвей. Выява Алеся Бяляцкага зробленая з дэталяў канструктара «Лега» вядомым сучасным кітайскім мастаком-дысідэнтам Ай Вейвенем. Твор прадстаўлены на выставе «След» у музеі Хішхорн у Вашынгтоне[71].
  • Партрэт Алеся Бяляцкага. Мастак — Уладзімір Вішнеўскі. У кнізе «Халоднае крыло Радзімы»[72]
  • Ва Украіне выпушчаны паштовы канверт з выявай Алеся Бяляцкага, а таксама паштовая марка з выявай адной з першых паштовых марак незалежнай Беларусі, на якой намаляваны нацыянальны герб Беларусі – «Пагоня».[73]

Бібліяграфія

  • «Літаратура і нацыя»[74]. — Мн., 1991.
  • «Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера». — Мн., 2006.
  • «Асьвечаныя беларушчынай»[75]. — Мн., 2013[76]. — кніга занесена ў спіс рэчаў, забароненых да ўвозу ў Беларусь[77].
  • «Іртутнае срэбра жыцьця»[78]. — Мн., 2014. — кніга прысвечана падзеям 2010—2011 гадоў у Беларусі і адлюстроўвае два гады жыцця аўтара. Напісана падчас зняволення, складаецца з лістоў з успамінамі і развагамі[79].
  • «Халоднае крыло Радзімы»[72]. — Вільня, 2014.
  • «Бой з сабой» — Мн., 2016[80].
  • 20-Я Вясна : (зборнік эсэ і ўспамінаў сяброў Праваабарончага цэнтра «Вясна»). — Мінск, 2016. — 204 с. (тэксты Алеся Бяляцкага на С. 7—20; 189—203)[81]

Укладанні

  • Сыс, А. Alaiza / укл. А.Бяляцкі. — Вільня: Gudas, 2009. — 212с.
  • Сыс, А. Берагі майго юнацтва / укл., прадм. А. Бяляцкі. — Мінск: Галіяфы, 2016. — 250с. УДК821.161.3-1 ББК 84 (4Беи)-5 С95 — ISBN 978-985-7021-97-0
  • Юхнавец, Я. Сны на чужыне. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. — 220 с. ББК 84(4Бел)6 — ISBN 5-340-01255-7

Зноскі

  • https://actionnetwork.org/petitions/i-support-pen-belarus/ Праверана 3 жніўня 2021.
  • Amnesty International признала Беляцкого узником совести Архівавана 27 жніўня 2017.
  • Jenni Reid. Belarusian campaigner Ales Bialiatski and two human rights groups win 2022 Nobel Peace Prize (англ.). CNBC. Праверана 7 кастрычніка 2022.
  • [Бяляцкі, А. Халоднае крыло Радзімы. — 2014 г. — 540с. C.16]
  • Бяляцкі, А. Халоднае крыло Радзімы. — 2014. — 540 с. — С. 177.
  • [Бяляцкі, А. Халоднае крыло Радзімы. — 2014 г. — 540с. С.180]
  • Дзяды 1987 відэа
  • 29.4.1987 у Друі стартавала воднае ралі пратэсту супраць пабудовы Даўгаўпілскай ГЭС(недаступная спасылка)
  • Абарона Верхняга гораду Архівавана 16 чэрвеня 2021.
  • Статью про Курапаты в 88-м году пропустил цензор
  • «Бурачок»
  • Вера Архівавана 16 чэрвеня 2021.
  • а б http://www.svaboda.org/content/article/1987336.html
  • [Бяляцкі, А. Халоднае крыло Радзімы. — 2014 г. — 540с. С.22]
  • [Бяляцкі, А. Халоднае крыло Радзімы. — 2014 г. — 540с. С.169]
  • Адраджаў і беларусізаваў Касцёл, рыхтаваў польскіх святароў да працы ў Беларусі. Алесь Бяляцкі і яго каталіцкі актывізм у 90-х
  • Супольнае паседжанне Сойма БНФ, Рабочага Саюзу Беларусі і Аб’яднанай Дэмакратычнай Партыі Беларусі 19 жніўня 1991 па ГКЧП Архівавана 23 кастрычніка 2021.
  • а б [Тамковіч, А. Найноўшая гісторыя ў асобах. — Смаленск : Смоленская городская типография, 2013. — С.166. — ББК 84, УДК 823.]
  • Дземянцей: «Павесіце на вяроўцы бяз мыла?»
  • а б [Хто ёсць хто ў Беларусі / укл. Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў і інш. — Вільня, 2007. — 256 с. (С.35) УДК 32 ББК 92.2 Х 97.]
  • а б Праваабарончы цэнтр «Вясна»
  • Асабiстыя старонкi сяброу СБП Архівавана 23 красавіка 2018.
  • Пісьменнікі ў зняволенні Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  • Арышт Алеся Бяляцкага. Рэакцыі
  • Алесь Бяляцкі асуджаны да 4,5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці(недаступная спасылка)
  • http://nashaniva.by/?c=ar&i=84130
  • European Parliament resolution of 15 September 2011 on Belarus: the arrest of human rights defender Ales Bialatski
  • Старшыня Еўрапарламенту заклікае вызваліць Бяляцкага і ўсіх палітвязняў
  • Алесь Бяляцкі асуджаны на 4 гады і 6 месяцаў з канфіскацыяй (увесь працэс) Архівавана 17 красавіка 2017.
  • Старшыня АБСЕ заклікае вызваліць Алеся Бяляцкага
  • Миклош Харашти призывает освободить и реабилитировать Беляцкого Архівавана 6 жніўня 2013.
  • АЛЕСЬ БЯЛЯЦКІ ПАТЭЛЕФАНАВАЎ ЖОНЦЫ Архівавана 8 жніўня 2020.
  • За сем месяцаў у калоніі Бяляцкі атрымаў сем спагнанняў
  • Бяляцкі атрымаў трэцяе спагнанне ў калоніі Архівавана 1 чэрвеня 2016.
  • Бяляцкага пазбавілі перадачы і спаткання http://nashaniva.by/?c=ar&i=78253
  • Алесь Бяляцкі ў турме піша кнігу пра рэпрэсаванага пісьменніка
  • 100 тысяч салідарных з Алесем Бяляцкім (+ мапа салідарнасці)
  • а б Беларусь: Руководителей Правозащитного центра "Весна" держат в СИЗО. Потребуйте от властей освободить их! (руск.). Amnesty International (22 ліпеня 2021). Праверана 28 ліпеня 2021.
  • Затрыманых праваабаронцаў і актывістаў прызналі палівязнямі . Еўрапейскае радыё для Беларусі (15 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2021. Праверана 28 ліпеня 2021.
  • tass.ru
  • http://afn.by/news/i/74799
  • Белорусская неделя в Стокгольме.
  • Белорусский правозащитник А.Беляцкий выдвинут на Нобелевскую премию мира Архівавана 28 студзеня 2021.
  • В Минске вручены премии за защиту прав человека
  • Ytringsfrihetsprisen 2011: Ales Bjaljatski
  • Aleś Bialacki laureatem Nagrody Lecha Wałęsy
  • Прэмія Вацлава Гавела прысуджаная Алесю Бяляцкаму
  • Алесь Бяляцкі атрымаў літаратурную Прэмію імя Алеся Адамовіча
  • Шведская правозащитная организация Civil Rights Defenders назвала Алеся Беляцкого Защитником гражданских прав года Архівавана 25 жніўня 2017.
  • Алесь Бяляцкі стаў ганаровым грамадзянінам Сіракузы
  • Алесь Бяляцкі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2017. Праверана 24 студзеня 2022.
  • атрымае Алесь Бяляцкі Нобелеўскую прэмію(недаступная спасылка)
  • Алесь Бяляцкі зноў стане кандыдатам на Нобелеўскую прэмію міру
  • Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
  • 2020 Announcement – Press Release(недаступная спасылка). rightlivelihoodaward.org. The Right Livelihood Foundation (1 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2021. Праверана 1 кастрычніка 2020.
  • Рада БНР узнагародзіла розных дзеячоў за заслугі перад беларускім народам . Рацыя (25 сакавіка 2024). Праверана 25 сакавіка 2024.
  • 4 августа — Международный день солидарности с гражданским обществом Беларуси Архівавана 12 жніўня 2021.
  • Радыё Швецыі рыхтуе пастаноўку пра Алеся Бяляцкага Архівавана 25 жніўня 2017.
  • Паэзія прозы Архівавана 25 жніўня 2017.
  • Гэта салодкае слова — свабода!
  • РЫМЦЕЛІ. Алесю Бяляцкаму
  • Алесю Бяляцкаму
  • Ліст да Алеся Бяляцкага
  • «Выше неба»
  • Алесь Бяляцкі: праваабаронца, літаратуразнаўца, чалавек(недаступная спасылка)
  • «Вясна», дак. фільм пра Алеся Бяляцкага.
  • A Heart That Never Dies
  • 1050 дзён самоты
  • На экспозиции в Вашингтоне представлены изображения, сделанные из кусочков конструктора «Лего».
  • а б Халоднае крыло Радзімы.
  • Ініцыятар выпуску ва Украіне канверта з выявай Алеся Бяляцкага і маркі з «Пагоняй» распавёў гісторыю і нагоды стварэння гэтых філатэлістычных аб’ектаў https://radiounet.fm/iniczyyatar-vypusku-va-ukraine-kanverta-z-vyyavaj-alesya-byalyaczkaga-i-marki-z-pagonyaj-raspavyou-gistoryyu-i-nagody-stvarennya-getyh-filatelistychnyh-abektau/
  • Літаратура і нацыя.
  • Асьвечаныя беларушчынай.
  • Вышла книга Беляцкого «Асьвечаныя беларушчынай»(недаступная спасылка). Политика. Хартия'97 (7 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2013. Праверана 7 лютага 2013.
  • Сяргей Макарэвіч. Кнігу Бяляцкага забаранілі да ўвозу ў Беларусь (недаступная спасылка). Салідарнасць. Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2014. Праверана 23 снежня 2014.
  • Іртутнае срэбра жыцьця.
  • Вышла книга Алеся Беляцкого "Іртутнае срэбра жыцьця". БелаПАН (14 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2014. Праверана 15 мая 2014.
  • Бой з сабой
  • 20-Я Вясна.
  • Літаратура

    • Адзін дзень палітвязьня 2009—2011. — Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода: Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2011, — 328 с. — ISBN 978-0-929849-42-3 — С. 240—249.
    • Голас волі з-за кратаў. Анталогія твораў беларускіх палітзняволеных / Складальнік, рэдактар А. І. Фядута. — Вільня: ЕГУ, 2013. — 992 с. — ISBN 978-9955-773-69-6 — C. 105—132.
    • Каліноўскі, В. Справа Бяляцкага. — Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода: Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2012. — 364 с. — ISBN 978-0-929849-49-2
    • Наша вясна. Праваабарончы цэнтр «Вясна». Гісторыя ў асобах. — Вільнюс: Gudas, 2012. — 216с. — С. 9-26.
    • Тамковіч, А. Лёсы. — СПб: Невский простор, 2010. — 472 с. ББК 84 УДК 823. — ISBN 978-594-7161-69-4. — С. 199—209.
    • Смяротнае пакаранне ў Беларусі. — Вільня: 2015. — 300 с. (прадмова А. Бяляцкага на С. 3-6).
    • Хто ёсць хто ў Беларусі / укл. Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў і інш. — Вільня, 2007. — 256 с. УДК 32 ББК 92.2 Х 97. — С.134-135.
    • Хрышчэнне нацыі. Масавыя акцыі 1988—2009. / пад. рэд. В. Булгакава, А. Дынько. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі; Мінск: палітычная сфера, 2011. — 576 с. — ISBN 83-60456-33-Х — С. 59-60, 97.

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)