Кэтрын Маргарэт Эштан

Кэтрын Маргарэт Эштан, баранэса Эштан оф Апхолланд (англ.: Catherine Margaret Ashton, Baroness Ashton of Upholland, нар. 20 сакавіка 1956, Апхолланд, Ланкашыр) — брытанскі і агульнаеўрапейскі палітычны і грамадскі дзеяч, першы Вярхоўны прадстаўнік Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Еўрапейскага саюза. Была прызначаная на гэтую пасаду 19 лістапада 2009 г. на саміце 27 лідараў Еўрапейскага Савета. Сумесна з прызначэннем на пасаду Вярхоўнага прадстаўніка, яна стала першым віцэ-прэзідэнтам Еўракамісіі — апошняе прызначэнне павінна быць пацверджана Еўрапарламентам.

Высокашаноўная
Кэтрын Маргарэт Эштан
The Right Honourable
Catherine Margaret Ashton
Сцяг Вярхоўны прадстаўнік Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі
з 1 снежня 2009
ПапярэднікХаўер Салана (Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па агульнай знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі)
Беніта Ферэра-Вальднер (Еўрапейскі камісар па вонкавых сувязях і Еўрапейскай палітыцы суседства)
Сцяг Еўрапейскі камісар па гандлі
3 кастрычніка 2008 — 30 лістапада 2009
ПапярэднікПітэр Мандэльсон
ПераемнікБеніта Ферэра-Вальднер
Нараджэнне20 сакавіка 1956(1956-03-20) (68 гадоў)
Апхоланд, Ланкашыр
БацькаHarold Ashton[d][1]
МаціClare Margaret Ashton[d][1]
МужПітэр Келнер (нар. 1948, шлюб з 1988)
ДзеціРоберт Пітэр Келнер (нар. 1988)
Рэбека Клэр Келнер (нар. 1991/92)
НацыянальнасцьАнглічанка
ПартыяЛейбарысцкая партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасцьпалітык, дыпламат
Месца працы
Узнагароды
Dame Grand Cross of the Order of St Michael and St George Grand Officer of the Order of the White Double Cross Lady of the Garter
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абавязкі

Акрамя прадстаўлення Еўрапейскага саюза на міжнародных форумах і каардынацыі агульнай знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі (англ.: Common Foreign and Security Policy), а таксама калектыўнай бяспекі і абароннай палітыкі (англ.: Common Security and Defence Policy), Вярхоўны прадстаўнік таксама:

  • як віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі, прымае ўдзел у яе штотыднёвых нарадах;
  • прымае ўдзел у пасяджэннях Еўрапейскага Савета, на якіх сустракаюцца ўсе лідары Еўрасаюза;
  • узначальвае Еўрапейскую службу знешнепалітычнай дзейнасці (ЕСЗД);
  • нясе адказнасць за адмысловых прадстаўнікоў Еўрасаюза;
  • з’яўляецца Прэзідэнтам Савета па міжнародных справах;
  • з’яўляецца Прэзідэнтам Еўрапейскага абароннага агенцтва (EDA);
  • старшынствуе ў калегіі Інстытута даследаванняў па пытаннях бяспекі Еўрасаюза (EUISS).

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)