Альтэрнатыўны метал

Альтэрнатыўны метал разам з гранжам пачаў набіраць папулярнасць у пачатку 1990-х. Жанр з’яўляецца зліццём хэві-металу з альтэрнатыўным рокам (асабліва з інды-рокам 1980-х). Для альтэрнатыўнага металу характэрныя і цяжкія гітарныя рыфы, уласцівыя металу, і рысы эксперыментальнай музыкі — нетрадыцыйныя тэксты песень, няцотны музычны памер, незвычайныя тэхнічныя прыёмы, непрыманне ўмоўнасцяў і традыцыяў цяжкай музыкі, злучэнне металу з самымі разнастайнымі музычнымі жанрамі.

Альтэрнатыўны метал
Кірунак:рок-музыка, метал
Вытокі:альтэрнатыўны рок
хэві-метал
эксперыментальны рок
Месца і час узнікнення:сярэдзіна 1980-х,  ЗША
Папулярнасць:пачатак 1990-х
Разнавіднасці
Паджанры:індастрыял-метал — металкор — рэп-метал — фанк-метал — ню-метал — рэгі-метал
Роднасныя:гранж — рэпкор
Гл. таксама:
альтэрнатыўны рок