Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч
Але́сь Карлюке́віч, поўнае імя Алякса́ндр Мікала́евіч Карлюке́віч (нар. 6 студзеня 1964, в. Зацітава Слабада, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі краязнавец, літаратуразнавец, журналіст, дзяржаўны функцыянер. Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2017—2020). Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2022).
Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў Сяргей Румас | ||||||
Папярэднік | Лілія Ананіч | ||||||
Пераемнік | Ігар Луцкі | ||||||
Нараджэнне | 6 студзеня 1964 (60 гадоў) | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | пісьменнік, літаратуразнавец, журналіст, дзяржаўны служачы, публіцыст, краязнаўца, палітык, літаратар, функцыянер | ||||||
Навуковая дзейнасць | |||||||
Навуковая сфера | публіцыстыка[1], літаратуразнаўства[1], рэгіяналістыка[d][1] і палітыка[1] | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Бацька — Мікола Карлюкевіч, рабочы ў калгасе рабочым, маці — па нараджэнні Ладуцька, настаўніца малодшых класаў. Выхаваннем Алеся займалася старэйшая на 5 гадоў сястра Людміла[2]. У пачатковую школу Алесь Карлюкевіч хадзіў у Зацітавай Слабадзе, сярэднюю скончыў у Пухавічах.
Скончыў аддзяленне журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1985) і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2002). У 1981—1995 гадах служыў ва Узброеных Сілах СССР і Рэспублікі Беларусь. Працаваў у газетах «Звязда» (1995—1998), галоўным рэдактарам «Чырвонай змены» (1998—2002), супрацоўнікам «Советской Белоруссии» (2002—2006). У 2006—2011 гадах дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». Адначасова ў 2009—2011 гадах галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», што ўваходзіла ў склад названай установы.
8 лістапада 2011 года прызначаны галоўным рэдактарам газеты «Звязда». З лістапада 2012 года — адначасова выканаўца абавязкаў, са снежня 2012 — дырэктар-галоўны рэдактар выдавецкага дома «Звязда». З кастрычніка 2011 года адначасова старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі (да 2016 года)[3].
15 снежня 2016 года стаў намеснікам міністра інфармацыі Беларусі, 28 верасня 2017 года — міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь[4]. Звольнены з пасады міністра 4 чэрвеня 2020 года. З ліпеня 2020 года — галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка»[5].
20 жніўня 2020 года зноў прызначаны галоўным рэдактарам газеты «Звязда» і дырэктарам выдавецкага дома «Звязда»[6][7].
Член Беларускага саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў Беларусі. 22 сакавіка 2022 года на з’ездзе Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч абраны старшынёй пісьменніцкай арганізацыі[8]. Пры старшынстве Алеся Карлюкевіча аддзелам секцыі публіцыстыкі Саюза пісьменнікаў Беларусі прызначаны кіраваць прапагандыст Андрэй Мукавозчык[9].
Творчасць
Аўтар шэрагу краязнаўчых кніг. У тым ліку:
- «Вяртанне да… Беларусі» (1994)
- «За Цітаўкаю — Слабада» (1997)
- «Літаратурная карта Пухаўшчыны» (1998)
- «Далёкія і блізкія суродзічы» (1999)
- «Ігуменскі блакнот» (2000)
- «Рэкі і азёры ў паэзіі Рыгора Барадуліна» (2000)
- «І векавечны толькі край» (2000)
- «Ад зямлі, якая нарадзіла ці натхняе» (2001)
- «Былое маё ажывае» (2002)
- «Блонь» (2007, у сааўтарстве з Б. Зубкоўскім)
- «Зацітава Слабада» (2007)
- «Сцежкамі Ігуменшчыны» (2008)
- «Старонкі радзімазнаўства: Мясціны. Асобы. Краязнаўчыя нарысы» (2013)
- «Прыгоды Шубуршуна» (2013)
- «Новыя прыгоды Шубуршуна» (2014)
- «Братэрства» (2014)
- «Краязнаўчы рэсурс у вывучэнні беларускай літаратуры» (2015)
- «Роднымі сцяжынкамі» (2019)
- «Ігуменскі павет (Падарожжа па родным краі)» (2020)
- «Навагрудчына. Літаратурнае гняздо Беларусі» (2023)
Погляды
У красавіку 2019 года ў інтэрв’ю газеце «Народная Воля» выказаўся супраць пашырэння беларускай мовы: «Усе магчымыя меры пашырэння, заканадаўчыя ініцыятывы адносна ўсталявання, кантролю і гэтак далей нічога не прынясуць, акрамя гарачых спрэчак у грамадстве. Моўная рэчаіснасць у Беларусі склалася такая, якая склалася…»[10].
У час выступлення на Пленуме Саюза пісьменнікаў Беларусі ў канцы 2023 года станоўча ацаніў членства ў арганізацыі прапагандысткі рэжыму Лукашэнкі Людмілы Гладкай: «смелая журналістка, смелая жанчына, якая пабывала і ў гарачых кропках, як кажуць, на лініі агню. І, магчыма, дадасць новае разуменне таму, што адбываецца ў свеце, шмат каму, хто заглыбіўся ў паэтычны разгляд адно толькі прыродных з’яў»[11].
Узнагароды
- Прэмія Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро».
- Літаратурная прэмія «Залаты купідон».
- Расійская літаратурная прэмія імя Валянціна Пікуля.
- Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».
- Медаль Францыска Скарыны (2021)[12].
Зноскі
Літаратура
- Карп А. Жывыя паштоўкі // Роднае слова. — 2010, N 5. — С. 111.
- Марціновіч А. Карлюкевіч Алесь Мікалаевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 2. — Мн.: БелЭН, 2003. — С. 397.
- Чыгрын С. Па Беларусі з «Радзімазнаўствам». // Маладосць, 2011. — N 11. — С. 72 — 73.
Спасылкі
Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч у Вікіцытатніку | |
Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч на Вікісховішчы |