Аляксей Мікалаевіч Арастовіч

Аляксей Мікалаевіч Арастовіч (нар. 3 жніўня 1975, Грузінская ССР) — украінскі палітык, разведчык, блогер, палітычны і ваенны аглядальнік, калумніст інтэрнэт-СМІ, акцёр, арганізатар псіхалагічных семінараў і трэнінгаў і дабрачыннага фонду для псіхалагічнай падтрымкі вайскоўцам у зоне АТА (2014—2017)[2].

Аляксей Мікалаевіч Арастовіч
укр.: Олексій Миколайович Арестович
руск.: Алексей Николаевич Арестович
Нараджэнне3 жніўня 1975(1975-08-03) (48 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасцьакцёр, блогер, ваенны, аналітык, перакладчык, палітычны журналіст, відэаблогер
Званнепадпалкоўнік[d][1]
Узнагароды
Gold Play Button Silver Play Button
President's Award for Anti-Terrorist Operation Service Mark of Esteem Badge
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спікер ТКГ і саветнік па інфармацыйнай палітыцы кіраўніка ўкраінскай дэлегацыі ў Мінскай групе[3]. Пазаштатны саветнік кіраўніка Офіса Прэзідэнта Украіны Андрэя Ермака  (руск.) па пытаннях стратэгічных камунікацый у сферы нацыянальнай бяспекі і абароны[4][5][6]. Падпалкоўнік (2022)[7].

Біяграфія

Нарадзіўся 3 жніўня 1975 года. Бацька — этнічны беларус са Слуцка[8]. Частку дзяцінства правёў у Беларусі[9].

Кадравы афіцэр Узброеных сіл Украіны, разведчык, капітан запасу. Службовая дзейнасць была звязана з распрацоўкамі ў галіне аператыўнай псіхалогіі, канфлікталогіі і псіхалогіі экстрэмальных сітуацый. Заснавальнік грамадскай арганізацыі «Народны рэзервіст» па падрыхтоўцы дабравольцаў для войска, ваенны эксперт[10].

Арганізатар псіхалагічных семінараў і трэнінгаў і дабрачыннага фонду для псіхалагічнай падтрымкі ўдзельнікаў АТА (2014—2017)[11]. Дарадца ўкраінскай дэлегацыі ў Трохбаковай кантактнай групе[12].

Пазаштатны дарадца Офіса Прэзідэнта Украіны з 1 снежня 2020 года [13] па 17 студзеня 2023 года.

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)