Ара-Хангайскі аймак

Ара-Хангайскі аймак (таксама Архангай; манг.: Архангай аймаг; Архангай у перыкладзе — Паўночны Хангай) — аймак у Манголіі.

Ара-Хангайскі аймак
манг.: Архангай аймаг
ГербСцяг
ГербСцяг
Краіна Манголія
Уваходзіць у
Уключае19 самонаў
Адміністрацыйны цэнтрЦэцэрлэг
Дата ўтварэння1931
Афіцыйная мовамангольская
Насельніцтва (2010)84 078
Шчыльнасць1,52 чал./км²
Нацыянальны складхалха-манголы
Канфесійны складбудысты
Плошча55 314 км²
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 3 529 м
Ара-Хангайскі аймак на карце
Часавы поясUTC+8
Код ISO 3166-2MN-073
Тэлефонны код0133
Код аўтам. нумароўАР_
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульныя звесткі

Архангай быў заснаваны ў 1931 годзе. Яго плошча складае 55 314 км². Колькасць насельніцтва — 84 078 чалавек (на канец 2010 года, ацэнка). Шчыльнасць насельніцтва — 1,52 чал./км². У адміністрацыйным дачыненні дзеліцца на 19 самонаў. Адміністрацыйны цэнтр — горад Цэцэрлэг, пабудаваны на месцы будысцкага манастыра, заснаванага ў 1586 годзе. Асновай эканомікі аймака з’яўляецца жывёлагадоўля, у аймаке Архангай налічваецца больш за 2,1 млн галоў буйной рагатай жывёлы.

Геаграфія

Архангай размешчаны ў цэнтральнай частцы Манголіі. На поўначы ад яго знаходзіцца Хубсугульскі аймак, на ўсходзе — Булганскі, на поўдні — Увэр-Хангайскі і Баян-Хангорскі, на захадзе — Дзабханскі. Аймак ляжыць на паўночных схілах нагор’я Хангай. Тут бяруць пачатак рэкі Чулутын-Гол, Суман, Хануйн-Гол, Хунуй-Гол і Таміру-Гол (усе уваходзяць у басейн Селенгі). На ўсходзе Архангая цячэ Архон, тут жа ляжыць возера Угій-Нур. На захадзе аймака — папулярны аб’ект турызму возера Тэрхійн-Цаган-Нур.

Сярод горных вяршыняў найбуйнейшымі з’яўляюцца Ангархай-Уўл (3540 м), Дулан-Хайрхан-Уўл (3266 м), Суварга-Хайрхан-Уўл (3179 м), Унтаа-Уўл, Ямат-Уўл, Наёнхангай-Уўл, Хан-Ундэр-Уўл, вулкан Хорга-Уўл. У раёне вулкана Хорга-Уўл знаходзіцца нацыянальны парк Хорга-Тэрхійн-Цаган-Нур.

Клімат у Ара-Хангайскім аймаке рэзка кантынентальны. У студзені тэмпература тут дасягае -30 °C/-38 °C, летам ад +25 °C да +36 °C.

У геалагічным плане тэрыторыя аймака была добра вывучана, але разведачныя работы ідуць і сёння. Тут прысутнічаюць запасы вугалю, акрамя таго, рэчышча ракі Таміру-Гол багата жалезнай рудой, а ў рэчышчы ракі Суман сустракаюцца вулканічныя пароды з уключэннямі з каштоўных камянёў. У самоне Эрдэнэмандал археолагамі выяўлены буйныя паселішчы гунаў.

Эканоміка

Тут вырошчваюць хлебную траву, бульбу і іншыя віды гародніны. Мясцовыя фермеры штогод збіраюць больш за 20 000 тон збожжа. У аймаке знаходзіцца радовішча карбункула з групы гранатаў. Таксама тут ёсць запасы тапаза, крышталя, лушчака і месяцовага каменя. Тут да 1990 года працаваў завод па апрацоўцы каляровых камянёў.

Транспарт

У адміністрацыйным цэнтры аймака ёсць уласны аэрадром, які мае грунтавую паласу даўжынёй 1800 метраў, аднак рэгулярных авіязносін з іншымі гарадамі няма.

Славутасці

  • Руіны горада Арду-Балык на паўночны захад ад манастыра Эрдэн-Зуў.
  • У 35 км ад манастыра Эрдэн-Зуў размешчана стэла цюркскага прынца Куль-Тэгіна, датавана 731 г. н. э.
  • Даліна вулканаў — возера Тэрхійн-Цаган-Нур утворана ракой Суман-Гол (Суман) і дамбай вулканічнага паходжання.
  • Наскальныя малюнкі на рацэ Чулут, якія датуюцца 3000 годам да нашай эры[1].

Адміністрацыйны падзел

Самоны Ара-Хангайскага аймака
СамонМангольская назваНасельніцтва
(2005)[2]
Насельніцтва
(2008)
Насельніцтва
(2009)[2]
Насельніцтва
адміністрацыйнага
цэнтра
1БатцэнгэлБатцэнгэл3 8183 8553 8461 096
2БулганБулган2 2852 3612 434961
3ЧулутЧулуут3 9433 7493 744935
4Эрдэнэбулган*Эрдэнэбулган17 79018 02217 77017 770
5ЭрдэнэмандалЭрдэнэмандал6 0995 8435 9331 091
6ІхтамірИхтамир5 7145 1545 2471 050
7ЖаргалантЖаргалант4 0894 1144 1111 035
8ХайрханХайрхан3 7563 5583 656739
9ХангайХангай3 0542 8052 926795
10ХашатХашаат3 5943 3053 344802
11Хатонт/ХотантХотонт4 7634 8094 440774
12УгійнурӨгийнуур3 0153 0413 086622
13УлзійтӨлзийт3 1543 0373 102829
14Ундэр-УланӨндөр-Улаан5 8735 7295 7981 097
15ТарыатТариат5 0825 0225 086644
16ТувшрулэхТүвшрүүлэх3 4893 4103 4381 869
17ЦахірЦахир2 0582 1262 143438
18ЦэнхэрЦэнхэр5 4805 3875 414997
19Цэцэрлэг*Цэцэрлэг2 0583 9553 813848

* — горад Цэцэрлэг (адміністрацыйны цэнтр Архангая) разам з сельскімі наваколлем утварае самон Эрдэнэбулган.

Зноскі

Спасылкі