Перайсці да зместу

Аскар Узакпаевіч Мамін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аскар Узакпаевіч Мамін
каз.: Асқар Ұзақбайұлы Мамин
прэм’ер-міністр Казахстана[d]
21 лютага 2019 — 5 студзеня 2022
ПапярэднікБакытжан Абдзіравіч Сагінтаеў[d]
ПераемнікАліхан Асханавіч Смаілаў
Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Казахстан[d]
25 жніўня 2005 — 21 верасня 2006
ПераемнікСерык Ныгметавіч Ахметаў
акім Астаны[d]
21 верасня 2006 — 4 красавіка 2008
ПапярэднікУмірзак Шукееў[d]
ПераемнікІмангалі Нургаліевіч Тасмагамбетаў[d]

Нараджэнне23 кастрычніка 1965(1965-10-23) (58 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасцьэканаміст, палітык
Узнагароды
ордэн Дружбы Медаль «За працоўную адзнаку» медаль «10 гадоў Канстытуцыі Рэспублікі Казахстан» Medal "10 years of Astana"
ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага III ступені
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна Крыж Прызнання ордэн Назарбаева Order of the Leopard Order of Kurmet Order of Friendship
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аска́р Уза́кпаевіч Мамін (каз.: Асқар Ұзақбайұлы Мамин; нар. 23 кастрычніка 1965, Цалінаград, Казахская ССР) — казахстанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Прэм’ер-міністр Казахстана (2019—2022). Займаў пасады акіма горада Астаны, міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Казахстан (2005—2006), першага намесніка прэм’ер-міністра Рэспублікі Казахстан (2016—2019).

Біяграфіяправіць зыходнік

Нарадзіўся 23 кастрычніка 1965 года. Паходзіць з роду канжыгалы племя аргын.

Скончыў Цалінаградскі інжынерна-будаўнічы інстытут, Расійскую эканамічную акадэмію імя Г. В. Пляханава па спецыяльнасці «Інжынер-будаўнік, эканаміст». Працоўную дзейнасць пачаў мантажнікам трэста «Цалінцяжбуд». У 1991—1993 гадах — намеснік генеральнага дырэктара Саюза інавацыйных прадпрыемстваў. У 1993—1996 гадах — генеральны дырэктар СП «Інтэр-Ішым». З 1996 па 2008 — першы намеснік акіма горада Астаны, віцэ-міністр транспарту і камунікацый, першы віцэ-міністр індустрыі і гандлю, міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Казахстан, акім горада Астаны.

З красавіка 2008 года па 9 верасня 2016 года — прэзідэнт, з верасня 2016 года — старшыня савета дырэктараў акцыянернага таварыства «Нацыянальная кампанія „Казахстанскія чыгункі“».

9 верасня 2016 года прызначаны першым намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Казахстан ва ўрадзе Бакытжана Сагінтаева. 8 студзеня 2018 года першы намеснік прэм’ер-міністра Аскар Мамін увайшоў у раду дырэктараў нацыянальнай кампаніі Kazakh Tourism. 21 лютага 2019 года прызначаны выконваючым абавязкі Прэм’ер-міністра Рэспублікі Казахстан.

25 лютага 2019 года прызначаны Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Казахстан. 29 мая 2019 года Савет Еўразійскага банка развіцця абраў Аскара Маміна старшынёй савета ЕАБР. 5 студзеня 2022 года на фоне масавых пратэстаў Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан Касым-Жамарт Такаеў прыняў адстаўку ўрада Рэспублікі Казахстан, прызначыўшы в.а. прэм’ера Аліхана Смаілава.

Спасылкіправіць зыходнік

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі