Бластацыста

Бластацыста (ад стар.-грэч.: βλάστη (blaste) — «зародак» і стар.-грэч.: κύστις (kystis) — пузыр) — бластадэрмічны пузырок, стадыя развіцця зародка млекакормячых жывёл і чалавека ў выніку драблення аплодненага яйца.

Бластацыста — пузырок, запоўнены вадкасцю. Вонкава нагадвае бластулу млекакормячых, але адрозніваецца ад яе дыферэнцыроўкай груп клетак на трафабласт і эмбрыяпласт (зародкавы вузельчык). З зародкавага вузельчыка ўтвараюцца зародкавыя лісткі (эктадэрма, эндадэрма і мезадэрма), якія фарміруюць цела зародка.

На стадыі бластацысты зародак перамяшчаецца па яйцаводзе  (руск.) ў поласць маткі, абалонка яйца разрываецца, што стварае ўмовы для імплантацыі  (англ.).

Літаратура