Богаяўленская царква (Жыровіцы)

Богаяўленская царква — праваслаўная царква ў вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна.

Праваслаўны храм
Богаяўленская царква
53°00′53,3″ пн. ш. 25°20′45,87″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
ВёскаЖыровічы
КанфесіяРуская праваслаўная царква
ЕпархіяНавагрудская
Архітэктурны стыльбарока
Дата пабудовы1672 год
Асноўныя даты
1796перабудова
СтатусАхоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 411Г000537шыфр 411Г000537
Стандзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Богаяўленская царква пабудавана ў 1672 годзе на месцы другога з’яўлення цудатворнай іконы Божай Маці «Жыровіцкая», ў цэнтры манастырскай тэрыторыі. У 1796 годзе храм быў поўнасцю перабудаваны ў стылі барока, разабраны фасад, прыбудаваны прытвор і хоры.

У 1881 годзе пад алтаром царквы пахаваны архіепіскап Мінскі і Бабруйскі Міхаіл (Галубовіч)[1][2].

Архітэктура

Фігурны франтон царквы

Адносіцца да тыпу бязвежавых адназальных храмаў. Галоўны 2-ярусны фасад выходзіць за межы асноўнага аб’ёму. Уражанне вертыкальнай накіраванасці ствараецца паўкалонамі, вязкамі лапатак, крапаваным фігурным франтонам з бакавымі валютамі. Бакавыя фасады вырашаны плоскасна, расчлянёны арачнымі вокнамі ў простых ліштвах. Унутры ў залу храма выступаюць хоры, абмежаваныя ўвагнута-выпуклым парапетам. Пад царквой скляпеністая крыпта.

Зноскі

Літаратура

  • «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993, стар. 214—216.
  • Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 193.

Спасылкі