Будынак банка (Баранавічы)

Будынак банка — будынак у г. Баранавічы. Знаходзіцца на вул. Савецкая, 77. Пабудаваны з цэглы ў першай палове XX стагоддзя. У будынку размешчана аддзяленне Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Славутасць
Будынак банка
53°07′48″ пн. ш. 26°01′08″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
ГорадБаранавічы
Будаўніцтва19271929 гады
СтатусАхоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000045шыфр 113Г000045
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура

Сіметрычны, складанай канфігурацыі 3-павярховы будынак уключае цэнтральную частку (з мансардай з боку двара) і злучаныя з ёй 2 бакавыя крылы. Дах чарапічны, складанай канфігурацыі ў цэнтры і вальмавы ў тарцах.

У цэнтральнай частцы будынка размешчаны вестыбюль і аперацыйныя залы, у бакавых крылах — службовыя памяшканні. Пластыка фасадаў ствараецца рытмам буйных арачных і прамавугольных аконных праёмаў, абрамленых плоскімі ліштвамі. Галоўны фасад вылучаны рызалітам з пілястрамі іанічнага ордэра. У аздабленні інтэр’ера выкарыстаны медзь, латунь, мармур, граніт[1].

Гістарычныя здымкі


Зноскі

Спасылкі