Бэтмэн

Бэтмэн (англ.: Batman) — выдуманы супергерой, персанаж коміксаў выдавецтва DC Comics, а таксама шэрагу фільмаў і відэагульняў. Бэтмэн быў створаны мастаком Бобам Кейнам і пісьменнікам Білам Фінгерам і ўпершыню з’явіўся ў коміксе Detective Comics #27 (май 1939). Спачатку персанаж называўся «Бэт-мэн» (англ.: Bat-man). Бэтмэна таксама часта называюць такімі эпітэтамі, як «Цёмны рыцар» і «Найвялікшы дэтэктыў у свеце».

Бэтмэн
Batman
Інфармацыя пра выдавецтва
ВыдавецDC Comics
Першае з'яўленнеDetective Comics #27
(май 1939)
СтваральнікіБіл Фінгер (распрацоўшчык)
Боб Кейн (канцэпцыя)
Інфармацыя пра героя
Альтэр-эгаБрус Уэйн
Месца нараджэння
КамандыЛіга Справядлівасці
Wayne Enterprises
Аўтсайдары
ПартнёрыДжым Гордан
Робін
Бэтгёрл
Супермэн
Галоўныя ворагіJoker[d], Ra's al Ghul[d], Two-Face[d], Bane[d], Penguin[d], Scarecrow[d], Riddler[d], Talia al Ghul[d], Solomon Grundy[d], Batzarro[d], Red Claw[d], Orca[d], Johnny Witts[d], Kyodai Ken[d], Son of Pyg[d], Hamilton Hill[d], Roxy Rocket[d], Prometheus[d], Simon Hurt[d], Cluemaster[d], King Snake[d], Roland Daggett[d], Tony Zucco[d], Lew Moxon[d], Nocturna[d], Ratcatcher[d], Catman[d], Gillian B. Loeb[d], The Batman Who Laughs[d], Red Hood[d], Rupert Thorne[d], Emperor Blackgate[d], Great White Shark[d], Ventriloquist[d], Maxie Zeus[d], Darkseid[d], Hugo Strange[d], KGBeast[d], Hush[d], Owlman[d], Mad Hatter[d], Sal Maroni[d], Carmine Falcone[d], Alberto Falcone[d], Calendar Man[d], Kite Man[d], Firefly[d], Sofia Falcone[d], Man-Bat[d], Deadshot[d], Victor Zsasz[d], Anarky[d], Killer Croc[d], Clayface[d], Black Mask[d], Poison Ivy[d], Harley Quinn[d] і Court of Owls[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

За маскай чорнага мсціўца хаваецца Брус Уэйн: мільянер, плэйбой і філантроп. Пасля таго, як у яго на вачах забілі яго бацькоў, ён заняўся трэніроўкай свайго цела і духу, стварыў касцюм і заняўся барацьбой са злачыннасцю. У адрозненне ад многіх супергерояў ён не валодае ніякай звышчалавечай сілай або здольнасцямі: ён абапіраецца толькі на свой розум, смеласць, тэхніку і фізічную сілу. Бэтмэн уваходзіць у склад Лігі Справядлівасці. Яго сябры: Робін, Бэтгёрл, Альфрэд Пеніўорт, Джэймс Гордан і Жанчына-котка. Сярод яго ворагаў — Пінгвін, Загаднік, Двухаблічны, Містэр Фрыз, Пудзіла, Атрутны Плюшч, Бэйн, Харлі Куін, Рас Аль Гул і Джокер.

Нароўні з Супермэнам, Бэтмэн з’яўляецца адным з самых папулярных і вядомых герояў коміксаў.

Біяграфія

Брус Уэйн — сын доктара Томаса Уэйна і яго жонкі Марты. Шчаслівае дзяцінства Бруса скончылася, калі на яго вачах вулічны рабаўнік застрэліў яго бацькоў. Брус вельмі цяжка перанёс іх гібель, ён пакляўся, што зробіць усё магчымае для таго, каб больш ніхто не перажыў падобны жах. Самай вялікай марай яго жыцця было адпомсціць усяму крымінальнаму свету.

Брус сталеў і ўвесь час здзіўляў сваіх апекуноў, сябра сям’і Уэйнаў Лэслі Томпкінса і дварэцкага Альфрэда, сваімі здольнасцямі ва ўсіх дысцыплінах: ад матэматыкі да спорту. З 18 гадоў Брус пачаў падарожнічаць па свеце. У Лондане ён вывучаў вышукавую справу ў найлепшых дэтэктываў, у Францыі патолагаанатомію, у Японіі ўдасканальваў свае баявыя навыкі, у Германіі вывучаў тонкасці права. Таксама ён таемна навучаўся баявым мастацтвам у арганізацыі «Ліга ценяў», а яго настаўнікам быў сам Рас аль Гул. Праз 5 гадоў ён быў гатовы да сваёй місіі. Вярнуўшыся пасля доўгай адсутнасці ў родны горад Готэм, Брус паспрабаваў увасобіць у жыццё сваю даўнюю мару — стаць змагаром са злачыннасцю.

Аднак падчас першай начной вылазкі ён пацярпеў няўдачу. Нягледзячы на ўсе гады трэніровак, Брус не толькі не змог спужаць злачынцаў, але яго нават падстрэлілі прыехаўшыя паліцыянты. Спрабуючы асэнсаваць прычыны паразы, Брус зачыніўся ў сябе ў кабінеце, але яго сумныя разважанні перапыніў кажан, які ўварваўся ў акно кабінета. І тут Бруса асвяціла. Чырвоныя вочы жывёліны гарэлі агнём лютасці, увесь выгляд кажана быў падобны на паляўнічага. Брус Уэйн зразумеў, што павінен стаць злым спараджэннем ночы, паляўнічым лютасці, драпежнікам, здабыча якога — злачынцы. «Я буду кажаном» — заявіў ён.

Выкарыстоўваючы прыбытак сваёй кампаніі, Брус стварыў пад сваім маёнткам бэт-пячору, вынайшаў мноства прылад, здольных палегчыць барацьбу са злачыннасцю. Пад маскай грознага кажана Брус пачаў эфектыўна змагацца, як з арганізаванай злачыннасцю, так і з псіхапатамі ўсіх масцей. Нягледзячы на тое, што шмат уплывовых людзей Готэма не давяралі Бэтмэну, а некаторыя адкрыта лічылі яго злачынцам, рыцару цемры ўдалося наладзіць сувязі з паліцыяй горада, у прыватнасці з камісарам Джэймсам Горданам (Бэтмэн выратаваў ад карумпаваных паліцэйскіх яго сына), які нават дамогся ад мэра дазволу паставіць на даху паліцэйскага аддзялення бэт-сігнал (велізарны пражэктар з сімвалам кажана).

Кіно і серыялы

ГодФільмАкцёрАпісанне
1943БэтмэнЛуіс УілсанПершае з’яўленне персанажа ў кіно.
1949Бэтмэн і РобінРоберт Лоўры
1966—1968БэтмэнАдам Уэст
1989БэтмэнМайкл КітанФільм меў вялікі поспех і стаў самым касавым фільмам 1989 года.
1992Бэтмэн вяртаеццаМайкл Кітан
1995Бэтмэн назаўждыВэл Кілмер
1997Бэтмэн і РобінДжордж КлуніФільм не атрымаў поспеху і кампанія зрабіла перапынак у выпуску фільмаў пра Бэтмэна.
2005Бэтмэн: ПачатакКрысціян Бейл
2008Цёмны рыцарКрысціян БейлФільм сабраў рэкордныя касавыя зборы і атрымаў дзве прэміі «Оскар».
2012Цёмны рыцар вяртаеццаКрысціян Бейл
2014ГотэмДэвід Мазус
2016Бэтмэн супраць Супермэна: Досвітак справядлівасціБен Афлек
2017Ліга справядлівасціБен Афлек
2022БэтмэнРоберт Пацінсан

Гл. таксама