Супермэн

Супермэ́н[1] (англ.: Superman) — выдуманы супергерой, персанаж коміксаў выдавецтва DC Comics і культавы амерыканскі герой. У іранічным значэнні — чалавек, упэўнены ў сваёй перавазе над іншымі[1].

Супермэн
Superman
Інфармацыя пра выдавецтва
ВыдавецDC Comics
Першае з'яўленнеAction Comics #1
(18 красавіка 1938)
СтваральнікіДжэры Сігел (пісьменнік)
Джо Шустэр (мастак)
Інфармацыя пра героя
Альтэр-эгаКал-Эл (пры нараджэнні)
Кларк Кент
Месца нараджэнняКрыптон
КамандыЛіга Справядлівасці
ПартнёрыБэтмэн
Цуда-жанчына
Крыпта
Галоўныя ворагіЛекс Лютар
Дарксайд
Генерал Зод
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Супермэн быў створаны мастаком Джо Шустэрам і пісьменнікам Джэры Сінгелам і ўпершыню з’явіўся ў коміксе Action Comics #1 у 1938 годзе.

Супермэн нарадзіўся на планеце Крыптон і атрымаў імя Кал-Эл. Калі ён быў дзіцём, бацькі адправілі яго на Зямлю на маленькім касмічным караблі за некалькі імгненняў да таго, як Крыптон быў знішчаны ў выніку прыроднага катаклізму. Яго карабель прызямліўся недалёка ад выдуманага гарадка Смолвіль. Ён быў знойдзены і ўсыноўлены фермерамі Джонатанам і Мартай Кент, якія назвалі яго Кларкам Кентам. Кларк развіў розныя звышчалавечыя здольнасці, такія як неверагодная сіла і непранікальная скура. Яго прыёмныя бацькі параілі яму выкарыстоўваць свае здольнасці на карысць чалавецтва, і ён вырашыў змагацца са злачыннасцю. Каб абараніць сваё асабістае жыццё, ён пераапранаецца ў стракаты касцюм і выкарыстоўвае псеўданім «Супермэн», калі змагаецца са злачыннасцю. Персанаж, як правіла, носіць сіні касцюм, чырвоны плашч і чырвона-жоўты сімвал «S» на грудзях. Кларк жыве ў выдуманым амерыканскім горадзе Метропаліс, дзе ён працуе журналістам у Daily Planet.

Супермэн — гэта архетып супергероя: ён носіць дзіўны касцюм, выкарыстоўвае кодавае імя і змагаецца са злом з дапамогай экстраардынарных здольнасцей. Хоць ёсць больш раннія персанажы, якія, магчыма, адпавядаюць гэтаму вызначэнню, менавіта Супермэн папулярызаваў жанр супергерояў і ўсталяваў яго ўмоўнасці. Ён быў самым прадаваным супергероем у амерыканскіх коміксах да 1980-х гадоў.

Сілы і здольнасці

  • Сверхчалавечая сіла, цягавітасць, спрыт, рэфлексы
  • Палепшаны зрок
  • Палёт
  • Суперхуткасць
  • Непаражальнасць
  • Рэгенерацыя
  • Суперінтэлект
  • Паглынанне сонечнай энергіі

Фільмы і серыялы

ГодФільмАкцёрАпісанне
1948СупермэнКірк ЭлінГэта быў самы прыбытковы шматсерыйны фільм у гісторыі кіно.
1950Чалавек-Атам супраць СупермэнаКірк Элін
1951Супермэн і людзі-кратыДжордж Рыўз
1951—1958Прыгоды СупермэнаДжордж Рыўз
1978СупермэнКрыстафер РыўСамы паспяховы мастацкі фільм пра Супермэна. У ім Супермэн упершыню сустрэўся з Лексам Лютарам.
1980Супермэн 2Крыстафер РыўСупермэн змагаецца з трыма крыптонцамі.
1983Супермэн 3Крыстафер Рыў
1987Супермэн 4: У пошуках міруКрыстафер Рыў
1988—1992СупербойДжон Хеймс
Джэрард Крыстафер
1993—1997Лоіс і Кларк: Новыя прыгоды СупермэнаДзін Кейн
2001—2011Таямніцы СмолвіляТом УэлінгСерыял пра юнацтва Кларка Кента і момант яго станаўлення супергероем.
2006Вяртанне СупермэнаБрэндан Раўт
2013Чалавек са сталіГенры КэвелПеразапуск гісторыі Супермэна.
2016Бэтмэн супраць Супермэна: Досвітак справядлівасціГенры КэвелПершая сустрэча Супермэна з Бэтмэнам і Цуда-жанчынай у кіно.
2020Супермэн і ЛоісТайлер ГэклінСпін-оф серыяла «Легенды заўтрага».

Мультфільмы

Мультсерыялы:

  • Супермэн (1941—1943)
  • Новыя Прыгоды Супермэна (1966—1970)
  • Супермэн (1988)
  • Супермэн (1997—2000)

Мультфільмы:

  • Супермэн: Брэйніяк Атакуе (2006)
  • Супермэн: Судны дзень (2007)
  • Цёмная Ліга Справядлівасці: Вайна Апакаліпсіса (2020)

Зноскі

Літаратура

Спасылкі