Варайская Вікіпедыя

вікіпедыя на варайскай мове

Варайская Вікіпедыя — раздзел Вікіпедыі на варайскай мове. Гэта 11-ы паводле велічыні раздзел Вікіпедыі ў свеце. На сённяшні дзень змяшчае 1 266 438 артыкулаў.

Favicon Вікіпедыі Варайская Вікіпедыя
вар.: Waray Wikipedia
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URLwar.wikipedia.org
Характар праектадабрачынны
Тып сайтасеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыянеабавязковая
МоваWaray[d]
УладальнікWikimedia
Пачатак працы25 верасня 2005
Колькасць артыкулаў1 266 438
Колькасць выяў42
Колькасць старонак2 871 072
Колькасць правак7 600 533
Зарэгістраваных удзельнікаў59 379
Актыўных удзельнікаў66
Адміністратараў3
Глыбіня4,2
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Якасць

Варайская мова (Waray-Waray) выкарыстоўваецца на Філіпінах і істотна саступае па колькасці носьбітай тагалогскай мове — самай распаўсюджанай у гэтай краіне. З пачатку 2010 года карыстальнік JinJian (студэнт інфарматыкі універсітэта University of the Philippines Open University) актыўна ствараў мноства вельмі кароткіх артыкулаў (1-2 радкі). У жніўні 2010 у раздзеле налічвалася ўжо 100 000 (удвая больш, чым у тагалогскай). Пасля гэтага рост раздзела амаль спыніўся на 2,5 гады. Але з лютага 2013 пачала актыўна выкарыстоўвацца «ботазаліўка», якую здзесніваў Сверкер Юхансан, шведскі навуковец і удзельнік Вікіпедыі, жонка якога паходзіла з Філіпін.

Гісторыя

Па стану на 25 красавіка 2024, 9:46 (UTC) у Варайскай Вікіпедыі налічваецца 1 266 438 артыкулаў, большасць з іх — кароткія шаблонныя артыкулы пра біялагічныя віды жывёл, раслін і г.д. Раздзел знаходзіцца на 16-ым месцы сярод усіх раздзелаў Вікіпедый.

Спасылкі